Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Soziálversicherungf -, -en
1) сацыя́льнае страхава́нне
2) аддзе́л сацыя́льнага страхава́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сацыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да грамадства, звязаны з жыццём і адносінамі людзей у грамадстве; грамадскі. Сацыяльны прагрэс. Сацыяльныя навукі. □ Усё залежыць ад таго, якія магчымасці прадастаўляе сацыяльны лад і эпоха ў цэлым для росквіту чалавечай асобы.Адамовіч.// Абумоўлены падзелам грамадства на класы. Сацыяльны састаў насельніцтва. Сацыяльнае паходжанне. Сацыяльныя супярэчнасці. Сацыяльныя групы. □ Чалавек, адарваны ад сацыяльнага асяроддзя, яго псіхалогія, настрой, пачуцці — часта цікавяць К. Чорнага.Кудраўцаў.// Які выклікаецца ўмовамі, узнікае з умоў грамадскага жыцця, грамадскага асяроддзя. Сацыяльная мараль. Сацыяльныя хваробы. Сацыяльны інстынкт.
2. Які мае на мэце змену грамадскіх вытворчых адносін. Сацыяльная рэвалюцыя. □ Пачалася эпоха сапраўднага народаўладства, найвялікшых сацыяльных пераўтварэнняў.Перкін.[Алесь:] — Гэта ясна. Паўстанне. Сацыяльны пераварот. Гэта па мне.Караткевіч.
•••
Сацыяльнае забеспячэннегл. забеспячэнне.
Сацыяльнае страхаваннегл. страхаванне.
Сацыяльны дарвінізмгл. дарвінізм.
Сацыяльны міргл. мір.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́да, нескл., н.
1. Сімвал веры ў каталіцкай царкве.
2.перан.Кніжн. Погляды, перакананне асновы светапогляду. Палітычнае крэда. Паэтычнае крэда. □ Дэвізам для часопіса было ўзята крэда матэрыялізму: «Не свядомасць вызначае жыццё, а сацыяльнае жыццё вызначае свядомасць чалавецтва».У. Калеснік.
[Ад лац. credo — веру.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асяро́ддзе, -я, н.
1. Сукупнасць прыродных або сацыяльных умоў, у якіх існуюць якія-н. арганізмы, жывуць і дзейнічаюць людзі.
Сацыяльнае а.
Навакольнае а.
2. Група людзей, звязаных агульнасцю ўмоў існавання, заняткаў і пад.
Рабочае а. сяброў.
3.спец. Рэчывы, целы, якія запаўняюць якую-н. прастору і маюць пэўныя якасці.
Воднае а.
Пажыўнае а.
|| прым.асяро́ддзевы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Асяроддзевыя фактары.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
społeczny
społeczn|y
сацыяльны; грамадскі; ;
ustrój ~y — грамадскі лад;
własność ~a — грамадская ўласнасць;
praca ~a — грамадская работа (праца);
opieka ~а — сацыяльнае забеспячэнне;
ubezpieczenie ~e — сацыяльнае страхаванне;
margines ~y — адкіды (падонкі) грамадства;
pochodzenie ~e — сацыяльнае паходжанне;
drabina ~a — грамадская лесвіца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЖДАНО́ВІЧ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 20.1.1936, Мінск),
бел. вучоны ў галіне канструявання і вытв-сці ЭВМ. Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1991). Брат Г.М.Ждановіча. Скончыў БПІ (1959). З 1964 у Мінскім радыётэхн. ін-це, з 1990 прэзідэнт Бел. асацыяцыі дзелавога супрацоўніцтва з замежнымі краінамі «Навукова-вытворчае і сацыяльнае развіццё». Навук. працы па інтэнсіўных тэхналогіях вытв-сці дэталей радыёэлектроннай апаратуры. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Технические средства ЭВМ. Элементная и конструктивная база. Мн., 1991 (разам з У.П.Лугоўскім, І.М.Русаком);
Технические средства ЭВМ. Устройства ввода-вывода. Мн., 1991 (у сааўт.).
происхожде́ние жи́зни на земле́ пахо́джанне жыцця́ на зямлі́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
упа́дніцтва, ‑а, н.
Погляды, настроі, характэрныя для ідэалогіі, палітыкі, культуры класаў, што сыходзяць з гістарычнай арэны, для перыядаў упадку ў якой‑н. галіне грамадскага жыцця. Сацыяльнае.. прагназіраванне пераважнай большасці буржуазных філосафаў і сацыёлагаў адрозніваецца рысамі песімізму, упадніцтва, бо капіталістычная сістэма, яе ідэалогія перажываюць глыбокі крызіс.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)