НА́РВА, Няцеч,

рака ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 157 км². Пачынаецца за 700 м на ПнЗ ад в. Брындзяняты, упадае ў Нёман каля в. Дакудава. На працягу 12 км каналізаваная. Каля в. Дуброўня створана сажалка. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярац. каналаў.

т. 11, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аграбіягеацэно́з

(ад агра- + біягеацэноз)

няўстойлівая экасістэма з натуральным або штучна створаным біятычным згуртаваннем, што дае сельскагаспадарчую прадукцыю (напр., поле, сеяны луг, сажалка).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ко́панка ’кар’ер, сажалка’ (ТСБМ, Шат., Нар. лекс., ТС, Сл. паўн.-зах., Яшк.). Гл. капаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАРАСІ́ЦА,

рака ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Проня (бас. р. Дняпро). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 112 км². Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша за 1,5 км на ПнЗ ад в. Куртасы, вусце ў межах г. Горкі. Рэчышча на працягу 500 м каля вусця каналізаванае. На паўн. ускраіне г. Горкі плаціна і сажалка.

т. 12, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ТА,

рака ў Навагрудскім і Карэліцкім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток р. Сэрвач (бас. р. Нёман). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца каля в. Рутка 1-я Навагрудскага р-на, цячэ ў межах Навагрудскага ўзв. праз г.п. Карэлічы, упадае ў Сэрвач за 2,5 км на ПдУ ад Карэліч. У г.п. Карэлічы створана сажалка (пл. 0,53 км²).

т. 13, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗЁРНАЯ КАТЛАВІ́НА,

паніжэнне зямной паверхні, запоўненае вадой (возера, сажалка, вадасховішча), замкнёнае або адкрытае (калі праз яго цячэ рака). У азёрнай катлавіне вылучаюць надводную (схілы і берагі) і падводную часткі. Частка катлавіны, запоўненая вадой, наз. азёрнай чашай.

Узнікаюць азёрныя катлавіны ад уздзеяння ўнутр. і знешніх працэсаў, а таксама антрапагеннай дзейнасці. Падзяляюцца на тэктанічныя, ледавіковыя, тэрмакарставыя, карставыя, суфазійныя, ліманныя, завальныя (плацінныя), старычныя (лоймавыя) і інш.

т. 1, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРАЦЕ́ЙКА, Верацця, Вярэцейка, Вярэцця,

рака ў Ваўкавыскім, Мастоўскім і Бераставіцкім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток Свіслачы (бас. Нёмана). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 321 км². Пачынаецца каля в. Зборы Ваўкавыскага р-на. Асн. прытокі: Залучанка, Бурчак. Даліна ў вытоку выразная. Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 300 м—1,5 км, асобныя ўчасткі забалочаныя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Створана сажалка, у пойме меліярац. каналы.

т. 4, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́БРАСЦЬ, Задобрасць,

рака ў Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 87 км². Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Дарлівае. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Ад вытокаў да в. Касцюшкавічы (8,8 км) і на працягу 1,8 км на прывусцевым участку рэчышча каналізаванае. Каля в. Калініна на рацэ плаціна і сажалка.

т. 6, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРУ́ЙКА,

рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 52 км. Пл. вадазбору 1050 км². Выцякае з воз. Дрывяты, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Неспіш і Недрава. Асн. прыток — ручай Плесавіца (справа). Азёры займаюць 13% вадазбору (Браслаўская група азёр). Даліна трапецападобная. Пойма забалочаная. Рэчышча слабазвілістае. Каля в. Друйск плаціна і сажалка б. Браслаўскай ГЭС.

т. 6, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Купе́ла ’сажалка’ (Сцяшк. Сл.). Да купацца. Словаўтварэнне нерэгулярнае. Мабыць, да купель (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)