аўтэ́нтык, ‑а, м.

Кніжн. Сапраўдная рэч, арыгінал, не копія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падару́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Рэч, якую дораць, падарылі.

Зрабіць п.

Атрымаць п.

|| памянш. падару́начак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. падару́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Распытваючы, знайсці патрэбную рэч, патрэбнага чалавека.

Н. добрую карову ў суседняй вёсцы.

|| незак. напы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфіска́т

(лац. confiscatum)

канфіскаваная рэч.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лю́дскі, -ая, -ае.

1. Чалавечны, паважлівы; уласцівы людзям.

Людскія адносіны.

2. Добры, прыгодны для чаго-н.

Гэта людская рэч.

|| наз. лю́дскасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэлі́квія, -і, мн. -і, -вій, ж.

Рэч, якая беражліва захоўваецца як памяць пра мінулае.

Сямейныя рэліквіі.

Франтавая р.

|| прым. рэлі́квійны, -ая, -ае (спец.).

Рэліквійныя экспанаты музея.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

showpiece [ˈʃəʊpi:s] n.

1. экспана́т

2. рэч выда́тнай я́касці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

memento [məˈmentəʊ] n. (pl. mementos) (of) сувені́р, па́мятная рэч

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рукадзе́лле, -я, н.

1. Ручная праца (пераважна пра шыццё, вязанне, вышыўку).

2. Рэч, якая адмыслова выканана рукамі (пераважна пра вышытае, звязанае).

Выстаўка рукадзелля.

|| прым. рукадзе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарга́ра, ‑ы, ж.

Разм. Пра вялікую нязграбную рэч. // Пра грубую нязграбную жанчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)