схільнасць да містычнага (гл.Містыка); рэлігійна-культавая практыка, накіраваная на дасягненне яднання са звышнатуральнымі сіламі (акультызм, спірытызм, астралогія, магія, парапсіхалогія і інш.), а таксама сукупнасць дактрын, якія асэнсоўваюць і абгрунтоўваюць гэтую практыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэі́зм, ‑у. м.
Рэлігійна-філасофскае вучэнне (17–18 стст.), якое прызнае бога першапрычынай, тварцом свету, але адмаўляе яго ўмяшанне ў з’явы прыроды і грамадскага жыцця.
[Ад лац. deus — бог.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлеало́гія, ‑і, ж.
Рэлігійна-ідэалістычнае вучэнне, паводле якога ўся гісторыя свету з’яўляецца здзяйсненнем наперад вызначанай богам мэты і ўсё ў развіцці прыроды і грамадства мэтазгодна.
[Ад грэч. télos — мэта, канец і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЁТР ЯЎСЕ́ЕВІЧз Галынца,
бел. іканапісец 17 ст. Прадстаўнік беларускай іканапіснай школы. Нарадзіўся ў в. Галынец Магілёўскага р-на. Аўтар абраза «Нараджэнне Маці Божай» (1649), які вызначаецца жанравай трактоўкай рэлігійна-кананічнага сюжэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ёг, ‑а, м.
Паслядоўнік індыйскага рэлігійна-філасофскага вучэння, якое сцвярджае, што шляхам дыхальных, фізічных і маральных трэніровак можна выйсці з-пад улады пачуццяў і законаў прыроды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аскеты́зм, ‑у, м.
1.Рэлігійна-этычнае вучэнне, якое прапаведуе падаўленне патрэб чалавека і «ўсмерчанне плоці» для дасягнення маральнай дасканаласці. Сярэдневяковы аскетызм.
2. Крайняе ўстрыманне, адказ ад жыццёвых даброт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
богашука́льніцтва, ‑а, н.
Рэакцыйная рэлігійна-філасофская плынь сярод рускай ліберальнай інтэлігенцыі пачатку 20 ст., якая прапанавала перабудаваць сучасныя формы грамадзянскага побыту і чалавечага існавання на аснове абноўленага хрысціянства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патойбако́вы, ‑ая, ‑ае.
У рэлігійна-містычных уяўленнях — які існуе за межамі зямнога жыцця, незямны; тагасветны. Патойбаковы свет. □ [Рэлігія] вучыць клапаціцца не пра рэальнае зямное жыццё, а пра неіснуючае, патойбаковае.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гнастыцы́зм, ‑у, м.
Рэлігійна-філасофская плынь ранняга хрысціянства, у аснове якой ляжала містычнае вучэнне пра «гносіс» як асаблівае пазнанне, быццам бы здольнае раскрыць таямніцы жыцця і шляхі да выратавання душы.
[Ад грэч. gnostikos — які пазнае́.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
богаствара́льніцтва, ‑а, н.
Рэлігійна-філасофская плынь у Расіі, якая ўзнікла сярод некаторай часткі сацыял-дэмакратычнай інтэлігенцыі ў перыяд сталыпінскай рэакцыі і ставіла сабе за мэту стварыць новую рэлігію без бога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)