chance​1 [tʃɑ:ns] n.

1. вы́падак;

by chance выпадко́ва

2. шанс, шанц; магчы́масць, мажлі́васць; наго́да;

take one’s chance рызыкава́ць;

have no chance не мець ша́нсаў;

have not much/a poor chance мець ма́ла ша́нсаў;

lose the chance упусці́ць магчы́масць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

peril

[ˈperəl]

1.

n.

небясьпе́ка, ры́зыка f.

at one’s peril — на сваю́ ры́зыку, на сваю́ адка́знасьць

2.

v.

1) ста́віць пад небясьпе́ку каго́-што

2) рызыкава́ць, ста́віць пад пагро́зу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

stake​1 [steɪk] n.

1. кол, слуп, ты́чка, сто́йка;

set/drive stakes AmE сялі́цца на (пастая́ннае) ме́сца жыха́рства;

move/pull up stakes AmE перасяля́цца, здыма́цца з ме́сца;

be burnt at the stake быць спа́леным жывы́м (як па каранне)

2. pl. stakes ста́ўка, закла́д, ры́зыка;

play cards for stakes ігра́ць у ка́рты на гро́шы;

play for high stakes рызыкава́ць усі́м

♦

be at stake быць паста́ўленым на ка́рту; знахо́дзіцца пад пагро́заю;

lay down/set smth. at (the) stakes ста́віць што-н. на ка́рту, рызыкава́ць чым-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

compromise

[ˈkɑ:mprəmaɪz]

1.

n.

1) кампрамі́с -у m., састу́пка f.

2) кампраміта́цыя f.

2.

v.

1) ісьці на кампрамі́с

2) кампрамітава́ць, ста́віць пад падо́зраньне; рызыкава́ць

3.

adj.

кампрамі́сны; зго́дніцкі, прымірэ́нчы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ка́рта, -ы, ДМ ка́рце, мн. -ы, карт, ж.

1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні, зорнага неба або паверхні якой-н. планеты.

Геаграфічная к.

К.

Месяца.

Астранамічная к.

2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць калоду для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей.

Калода карт.

3. мн. Гульня пры дапамозе калоды такіх лісткоў.

Гульня ў карты.

4. Бланк для запаўнення якімі-н. звесткамі.

Санаторная к.

◊

Зблытаць карты — разладзіць, парушыць чые-н. планы, намеры.

І карты ў рукі — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго-н.

Карта біта — пра чый-н. правал, пройгрыш.

Раскрыць карты — перастаць трымаць у тайне свае планы і намеры.

Ставіць на карту што — рызыкаваць чым-н., спадзеючыся на выгаду, выйгрыш.

|| прым. карцёжны, -ая, -ае (да 3 знач.) і ка́ртачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hazard

[ˈhæzərd]

1.

n.

1) ры́зыка f. стра́ты, шко́ды pl.; небясьпе́ка f.

2) ша́нец -цу m.

3) аза́рт -у m.

game of hazard — аза́ртная гульня́

at all hazards — што б там ні было́, рызыку́ючы ўсі́м

2.

v.t.

рызыкава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

stake

[steɪk]

1.

n.

1) кало́к -ка́ m.; кол кала́ m., ты́чка f.

2) ста́ўка f. (у гульні́ на гро́шы)

2.

v.t.

1) прывяза́ць да калка́, падпіра́ць кало́м; абгаро́джваць калка́мі

2) рызыкава́ць; рабі́ць ста́ўку (у гульні́)

•

- at stake

- the stake

- stakes

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tráuen I

1. vi (D) ве́рыць, давяра́ць, давяра́цца (каму-н.);

trau, schau wem ≅ давяра́й, але́ ве́дай каму́

2. ~, sich асме́львацца; рызыкава́ць;

sich nicht ~ etw. zu tun не асме́ліцца [бая́цца] што-н. зрабі́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кане́шне і кане́чне,

1. пабочн. сл. Само сабой зразумела, без сумнення. Аб гэтым канцэрце яшчэ задоўга прагудзелі ўсе вушы, і я вырашыў не прамінуць яго і, канешне, запрасіць Соню. Ракітны. Канечне, вельмі добра ведаць мову суседзяў, але найперш трэба ведаць сваю. Арабей.

2. прысл. Абавязкова, што б там ні было. Рызыкаваць хлопцам не хацелася: у іх жа вунь колькі зброі, і яны павінны канешне знайсці партызан... Якімовіч. // безас. у знач. вык. (часцей з адмоўем). Разм. Абавязкова. — А ты, брат Янка, пільнуй адзежу, бо прыдзецца зняць усё, апроч шапак... Не канечне стаяць над ёю крукам, — зрабіў агаворку Марцін, — а з вока спускаць не трэба. Колас. Пасля пачалі казаць: «Няхай сабе жывуць здаровенькі, а мне не канешне зрывацца з бацькаўскіх сцежак». Чорны.

3. сцвярдж. часціца. Так, зразумела, вядома. — [Ваш сын] служыў разам з маім Андрушам, хацела праведаць, пагаварыць... — А-а, яно канешне, канешне, — няпэўна прамовіў стары. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sail​2 [seɪl] v.

1. плы́сці пад ве́тразямі;

sail round the world рабі́ць кругасве́тнае падаро́жжа

2. кірава́ць (яхтаю, лодкаю і да т.п.)

3. пуска́ць кара́блікі

4. адплыва́ць, адыхо́дзіць (пра судна)

5. паво́льна ру́хацца;

She sailed into the room. Яна прайшла ў пакой як пава.

♦

sail against the wind плы́сці су́праць цячэ́ння;

sail close to the wind мо́цна рызыкава́ць, хадзі́ць па кра́і про́рвы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)