3.перан., каму і без дап. Вывесці з раўнавагі; даняць.
Сваімі дакорамі і папрокамі ён усім дапёк.
|| незак.дапяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гідрамеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Раздзел механікі, які вывучае законы руху і раўнавагі вадкасці і газаў, а таксама законы ўзаемадзеяння вадкасцей і газаў з цвёрдымі целамі, што з імі мяжуюць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБАРАЧА́ЛЬНЫЯ РЭА́КЦЫІ,
хімічныя рэакцыі, якія адначасова адбываюцца ў прамым і адваротным напрамках і знаходзяцца ў стане дынамічнай раўнавагі. Кірунак рэакцый залежыць ад канцэнтрацыі рэчываў — удзельнікаў рэакцый. Пры дасягненні раўнавагі хімічнай скорасці абарачальныя рэакцыі аднолькавыя і сістэма ўтрымлівае зыходныя рэчывы і прадукты.
Простыя абарачальныя рэакцыі (напр., N2O4 2NO2) складаюцца з дзвюх элементарных рэакцый, якія адрозніваюцца толькі напрамкам (N2O4 → 2NO2 і 2NO2 → N2O4). Складаныя бываюць абарачальныя пры ўмове абарачальнасці ўсіх стадый (напр., N2+3NH2, 2NH3). Абарачальныя рэакцыі пры пэўных умовах ператвараюцца ў практычна неабарачальныя рэакцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рэлякса́цыя ’паступовае вяртанне ў стан раўнавагі фізічнай або фізіка-хімічнай сістэмы, якая была ў неўраўнаважаным стане пад уздзеяннем знешніх сіл’ (Булыка, СІС). Ст.-бел.реляксация ’палёгка; звальненне ад чаго-небудзь’ < ст.-польск.relaksacyja ’тс’ < лац.rělaxātio ’аслабленне; адпачынак’ < rělaxao ’аслабляю; адпачываю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСЦЫЛЯ́ТАР (ад лац. oscillare вагацца) гарманічны, сістэма, што выконвае механічныя (матэм. маятнік), электрамагнітныя (вагальны контур) або інш. ваганні, пры якіх патэнцыяльная энергія прапарцыянальная квадрату адхілення ад стану раўнавагі. Па ліку ступеняў свабоды адрозніваюць лінейныя, 2-, 3-мерныя і інш.Класічны асцылятар — часціца масай m, што вагаецца каля стану ўстойлівай раўнавагі, дзе яе патэнцыяльная энергія u мае мінімум. Пры гэтым пераменная сіла, што дзейнічае на часціцу,
, дзе k — пастаянная, x — зрушэнне ад стану раўнавагі. Пры малых зрушэннях x рух часціцы апісваецца лінейным ураўненнем гарманічнага вагання, калі зрушэнні x не малыя — нелінейным ураўненнем і асцылятар наз. ангарманічны. Квантавы асцылятар апісваецца Шродынгера ўраўненнем, у якім патэнцыяльная энергія
. Адрозненні квантавага асцылятара ад класічнага: дыскрэтны набор значэнняў энергіі і найменшая магчымая энергія не роўная нулю (гл.Нулявая энергія). Паняцце асцылятара шырока выкарыстоўваюць у тэарэт. фізіцы, у т. л. для апісання працэсаў эл.-магн. выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІ́ЧНЫ ПАТЭНЦЫЯ́Л,
тэрмадынамічная функцыя стану, якая вызначае змену тэрмадынамічных патэнцыялаў пры змене колькасці часціц у сістэме. Вызначаецца як прырашчэнне адвольнага патэнцыялу тэрмадынамічнага пры павелічэнні на 1 моль колькасці рэчыва пэўнай кампаненты сістэмы пры пастаянных астатніх параметрах стану. Уведзены Дж.У.Гібсам (1875) пры разглядзе хім.раўнавагі ў шматкампанентных сістэмах (адсюль назва).
Дазваляе сфармуляваць умовы раўнавагі тэрмадынамічнай, адна з якіх — Х.п. дадзенай кампаненты аднолькавы ў розных фазах і ў розных месцах адной фазы. Адсюль вынікае, што ў гетэрагенных сістэмах магчымы самаадвольны пераход толькі з фазы з большым Х.п. у фазу з меншым Х.п. Калі ўмовы раўнавагі Х.п. парушаюцца, у сістэме ўзнікае асматычны ціск. Як нарміровачная пастаянная Х.п. уваходзіць у размеркаванні Больцмана, Бозе—Эйнштэйна, Гібса, Фермі—Дзірака і інш. Для выраджанага газу электронаў (фермі-газу) Х.п. тоесна супадае з фермі энергіяй (у паўправадніках — з фермі ўзроўнем). Х.п. выкарыстоўваецца для апісання ўласцівасцей сістэм з пераменным лікам часціц, напр., дзе адбываюцца хім. рэакцыі, фазавыя пераходы, іанізацыя, растварэнне.
шведскі эканаміст. Праф. ун-та ў Лундзе (1900—16). Скончыў Упсальскі ун-т (1884). Заснавальнік т.зв. шведскай школы ў палітэканоміі. Займаўся праблемамі эканам.раўнавагі, грошай, крэдыту, а таксама нормы працэнта (рух нормы працэнта звязваў з інвестыцыйным працэсам і ў гэтым пытанні лічыцца папярэднікам Дж.М.Кейнса). Адзін са стваральнікаў тэорыі эканам.раўнавагі ў капіталізме, гал. умовай якой лічыў грашовы фактар — роўнасць паміж зберажэннямі і інвестыцыямі. Паслядоўнік Т.Р.Мальтуса: лічыў, што колькаснае павелічэнне чалавецтва перашкаджае ўздыму жыццёвага ўзроўню людзей, якія працуюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАЗІПРУ́ГКАЯ СІ́ЛА,
пераменная сіла , якая дзейнічае на матэрыяльны пункт, прапарцыянальная і процілеглая па напрамку зрушэнню пункта са становішча раўнавагі:
, дзе k — каэф. К.с. Квазіпругкімі з’яўляюцца сілы, што ўзнікаюць пры малых дэфармацыях пругкіх цел, датычная складальная сілы цяжару, якая дзейнічае на матэм.маятнік пры малых яго адхіленнях і інш. К.с. імкнецца вярнуць матэрыяльны пункт (M) у стан раўнавагі (O) і пры адсутнасці інш.. сіл выклікае гарманічныя ваганні пункта.
Да арт.Квазіпругкая сіла. — сіла; k — каэфіцыент; — зрушэнне; M — матэрыяльны пункт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЖАЧО́К,
аддзел галаўнога мозга пазваночных жывёл і чалавека. Удзельнічае ў каардынаванні рухаў, рэгуляцыі вегетатыўных функцый, захаванні позы і раўнавагі цела. Размешчаны пад патылічнымі долямі вял. паўшар’яў, над прадаўгаватым мозгам, у задняй чарапной ямцы (іл.гл. да арт.Галаўны мозг). Складаецца з парных паўшар’яў (плошча звілін М. ў чалавека 1,5 тыс.см²), аб’яднаных сярэдняй часткай-чарвяком. Паверхня мае 3 слоі кары (малекулярны, гангліёзны, зярністы). Звязаны з мазгавым ствалом трыма парамі ножак. Парушэнні М. ў чалавека вядуць да расстройства раўнавагі, мышачнага тонусу і інш.