1. Не густа сыпацца, рассыпацца. Ну і пайшла ж весялуха, аж захісталася Язэпішына хата і скрозь шчыліны ў столі пачала церушыцца кастрыца.Сяркоў.Іголкі на .. [соснах] былі дробныя, растапыраныя; жаўцелі і церушыліся на мох.Пташнікаў.
2. Ісці (пра дробны снег, дождж); імжэць. Снег ужо не падаў, як раней, а церушыўся дробным, калючым пылам.Асіпенка./увобразнымужыв.Цярушыцца сцежкай імглістай Сутоннага змроку парча.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Пру́чацца, пру́чатысь ’намагацца, сіліцца’ (Клім.), пру́чатіся ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), пру́чаті ’падымаць што-небудзь цяжкае’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр.пруча́тися ’ўпірацца, натурыцца, супраціўляцца’, пручну́тися ’ірвануцца, кінуцца’, чэш.дыял.vypručiť (‑čať, ‑čovať) ’прагінацца, каробіцца (аб сценах дому, дошчачках бочкі)’, ’ганарыцца’, (vy)prúčat sa ’ганарліва прагінацца назад’, славац.pručiť ’выгінаць, згінаць’. Прасл.*pručiti ’надзімацца, выгінацца, намагацца’, ’працівіцца’ < прасл.*pruk‑ працягвае і.-е. аснову *(s)preuk‑ (Варбат, Этимология–1975, 31). Борысь (Зб. Русэку, 41–44) далучае сюды харв.чакаўск.пру̏čit ’марнатравіць, раскідваць (грошы)’ і выводзіць першаснае значэнне прасл.*pručiti ’прымушаць рассыпацца, разлятацца, растрэсквацца’, суадноснага з ітэратывам *pručati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сы́пацца verschüttet [áusgeschüttet] wérden (рассыпацца) herábrieseln vi (s), herúnterrollen vi (s), herábfallen*vi (s) (падаць);
тынк сы́плецца der Stuck fällt ab, der Mörtel ríeselt herúnter;
не ўрадзі́ў м. — перабу́дзем і так — погов. не роди́л мак — перебу́дем и так
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
распа́сціся, ‑падзецца; пр. распаўся, ‑палася; зак.
1. Разваліцца на часткі, рассыпацца на кускі. Патрэскаліся трубкі і вось-вось, здаецца, выпадуць спіцы, распадзецца кола.Галавач.І карчы вырываюць з карэннем лясныя лемяшы, ды так вырываюць, што, здаецца, трактар са скрыпам зараз лопне ад натугі, распадзецца.Пестрак.// Раскласціся на састаўныя часткі. Малекула распалася на атамы.
2. Раздзяліўшыся на часткі, перастаць існаваць. У IV стагоддзі нашай эры Рымская імперыя распалася на дзве часткі — Заходне-Рымскую і Усходне-Рымскую, або Візантыю.Залескі.У пачатку дваццатых гадоў ад няшчаснага выпадку загінуў старэйшы брат. Сям’я ўся распалася.Машара.Аб’яднаны атрад палкоўніка Лянкевіча зноў распаўся.Якімовіч.//перан. Разладзіцца, парушыцца. Сяброўства распалася. Вяселле распалася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
A crowd of people spilled into the street. Натоўп людзей высыпаў на вуліцу.
2.infml прагаво́рвацца
♦
spill the beans распуска́ць язы́к, прагаво́рвацца;
it’s no use crying over spilt milk ≅ што ўпа́ла, то́е прапа́ла
spill over[ˌspɪlˈəʊvə]phr. v. выхо́дзіць за ме́жы чаго́-н.; перавыша́ць;
These areas are spilling over with population. У гэтых раёнах шматколькаснае насельніцтва.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дро́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Невялікі па аб’ёму, велічыні. Дробнае каменне. Дробныя яблыкі. Разбіць на дробныя кускі. □ Ён нагатаваў дробных паленцаў, збіраючыся раскладаць агонь на прыпеку.Колас.Як чырвоныя пацеркі, рассыпаліся .. [суніцы] між дробных лісцікаў ягадніку на мяккім моху.Якімовіч.// Малога веку; малалетні. Не спіць гэтаксама і Марыля са сваімі дробнымі дзеткамі, прыслухоўваецца.Нікановіч.// Невялікі па колькасці. Разбіцца на дробныя групы.
2. Невялікай, нязначнай вартасці. Дробныя грошы.
3. Які складаецца з малых аднародных частачак. Дробны пясок. □ Пачынаў церусіць дробны дожджык.Гартны.Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам.Колас.// Кароткі, з частым паўтарэннем аднолькавых кароткіх элементаў. Дробныя крокі. □ Ззаду па дарозе пачуўся дробны стукат колаў.Краўчанка.На гнуткіх дошках Колька адбіў дробную чачотку.Грахоўскі.
4. Шчуплы, нешырокай косці; маларослы. Лабановічу кінулася ў вочы, што людзі, з якімі ён тут сустракаўся, былі дробныя, худыя, замораныя.Колас.
5. З малымі матэрыяльнымі магчымасцямі; эканамічна слабы. Дробная буржуазія. Дробны ўласнік. Дробныя прадпрыемствы. □ Тым часам з-за ўзгорка выплыў хутарок, сядзіба дробнага арандатара.Колас.// Які рэалізуецца ў малых маштабах, звязаны з малакаштоўнымі рэчамі. Дробны гандаль.
6. Які займае невысокае грамадскае або службовае становішча. Дробны чыноўнік. Дробная шляхта. □ Гэта — вагон трэцяга класа, напоўнены дробным людам, салдатамі, сялянамі.Мікуліч.
7. Нязначны; неістотны. Дробныя справы. Дробныя крыўды. □ Тым часам па ўсёй гэтай мясцовасці не спыняліся то дробныя баявыя сутычкі, то рух машын.Чорны.//перан. Пазбаўлены ўнутранай значнасці; нікчэмны. Смяльчак не зробіць шкоды. На гэта здольна толькі дробная парода, — Мышыная душа.Корбан.Хто ўваходзіць у дачыненні з дробнымі людзьмі, сам не з буйных або неўзабаве здрабнее сэрцам.Лужанін.
•••
Рассыпацца дробным макамгл.рассыпацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)