Прара́мак1 ’вузкая палоска зямлі, лесу’ (Ян.). Адпаведнікі стараж.-рус. раманы ’густы лес; лес, які мяжуе з палямі’, рама ’ўскраінная вобласць’, усх. і паўн. решенье ’рубеж, край раллі, які ўпіраецца ў лес’, ст.-рус. рама ’рубеж, граніца; ралля, якая мяжуе з лесам’, раменье ’лес па краю раллі, узлессе’, рамьнь ’моцны, бялізны’. Фасмер (3, 440) звязвае гэту групу слоў са стараж.-рус. рамяный ’багаты, моцны’, рус. ц.-слав. рамѣнь ’гвалтоўны, моцны’. Ільінскі (ИОРЯС, 23, 1, 179) параўноўваў са ст.-ісл. rót ’корань’, якое, далей, роднаснае лац. retdix ’тс’, ramus ’галінка’ (Вальдэ-Гофман 2, 415). Па фармальных і семантычных паказчыках найбольш пераканаўчым з’яўляецца тлумачэнне Аткупшчыкова (Из истории, 197) аб роднасці славянскіх слоў літ. armuoралля’, лац. armen‑tum ’рабочая скаціна (тая, якая выкарыстоўваецца на раллі)’. Яны вызначаюцца як і.-е. дэрываты на теп‑ ад асновы, прадстаўленай у ст.-рус. орати, літ. arti ’араць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́паш Узараная зямля, ралля (Стаўбц. Прышч.).

ур. Пропашы (поле) Стаўбц. (Прышч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

трае́нне Тройчы ўзараная ралля перад пасевам (Слаўг.). Тое ж троенне (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

во́рань Узаранае поле, ралля (Слаўг.). Тое ж ара́нне (Слаўг.).

в. Ворань Леп.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

дро́гкі, ‑ая, ‑ае.

Які трасе або трасецца. Расцёрты ў пальцах лісток пах, як вясковая ралля. Гэта нагадала Свідзерскаму той далёкі час, калі ён з бацькам ездзіў на дрогкай брычцы ў поле. Хомчанка. Усёю пяцярнёю экскаватар у дрогкі кузаў сыпле жаўтазём. Барадулін. // Які выклікае трасенне; няроўны, нягладкі. Цераз колькі хат быў канец даўгой шапятоўскай вуліцы, дзе выходзіла яна дрогкай грэбляй цераз выган у шырокі палявы прастор. Галавач. [У]ецца лясная дарожка, ляскаюць калёсы.. па дрогкай лясной зямлі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхры́станы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расхрыстаць.

2. у знач. прым. Шырока раскінуты ў бакі, расшпілены (пра адзенне). А дзед быў прыгожы. Без шапкі, у шэрай, як ралля, расхрыстанай на сухіх, загарэлых грудзях кашулі. Брыль. // Апрануты ў шырока расхінутае, расшпіленае адзенне. Расхрыстаныя, са збітымі набакір шапкамі, .. [хлапчукі] былі поўныя гарэзлівасці, неўтаймаванай энергіі. Арабей. Дубавец, расхрыстаны і пачырванелы, ішоў за плугам, паварушваў яго ў руках. Капыловіч. // Раскрыты, аголены. [Адамчук] у сподняй сарочцы, расхрыстаную валасатую грудзіну, чырвоны твар залівае пот. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

весь

1. Сельскі населены пункт (Слуцк. Сержп.).

2. Стар. Поле, ралля (Грыг. 1850).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

заскаро́джанне Заскароджанае зябліва, ралля, засеў бульбы, проса (Слаўг.). Тое ж заскароджаванне, заскародзьбінне (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

я́ры, ‑ая, ‑ае.

1. Азлоблены, гнеўны, раз’юшаны. Яшчэ і папы тады, ярыя такія, старарэжымныя, былі, і а імі трэба было вытрымаць добрую сутычку. Ермаловіч.

2. Празмерны ў сваім праяўленні; вельмі моцны. Ты толькі ў заўтрашняе глянь! Узнятая напорам ярым, увесь свет калгасная ралля да іншых дзён вядзе, таварыш! Дудар. У гневе ярай бітвы Я перамог амаль. Караткевіч.

3. Поўнасцю адданы чаму‑н. (якой‑н. справе, занятку і пад.). Яры рэакцыянер. Яры манархіст. □ Права народнай гаворкі на ўжыванне ў царкве не маглі адмаўляць самыя ярыя паборнікі царкоўнаславяншчыны і старыны. Шакун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буго́ня

1. Ралля ці від ворыва, калі пасярэдзіне ўчастка ўзвышаецца пачатковая двайная баразна (Слаўг.).

2. Ворыва ўроскідку (Ветк.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)