1. Апрацоўваць культыватарам. Прыйдзе вясна, трэба баранаваць, культываваць зябліва.Пестрак.
2. Разводзіць, вырошчваць (расліны, злакі).
3.Развіваць, удасканальваць што‑н. якім‑н. спосабам; садзейнічаць развіццю чаго‑н. Казкі прасякнуты ідэяй грамадскага служэння, яны выхоўваюць у дзяцей пачуццё праўды і справядлівасці, культывуюць працавітасць, калектывізм, сціпласць.У. Калеснік.
[Ад фр. cultiver.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́тміка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
1. Сістэма і характар рытму. Рытміка верша вар’іруецца надзвычай лёгка і натуральна, яна дапасавана да агульнай апавядальнай танальнасці твора.Гіст. бел. сав. літ.
2. Вучэнне аб рытме (у вершах, музыцы, танцах і пад.).
3. Сістэма фізічных практыкаванняў пад музыку, якая мае мэту развіваць пачуццё рытму. Урок рытмікі.
[Ад грэч. rhithmikós — суразмерны, стройны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
культуры́зм
(фр. culturisme, ад лац. cultura = развіццё, выхаванне)
сістэма фізічных практыкаванняў, пераважна сілавых, якія павінны развіваць мускулатуру, садзейнічаць фарміраванню прыгожай фігуры і паставы, а таксама занятак такімі практыкаваннямі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КВЕБЕ́КСКІЯ КАНФЕРЭ́НЦЫІ 1943, 1944,
нарады прэзідэнта ЗША Ф.Рузвельта і прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі У.Чэрчыля ў г.Квебек (Канада) у 2-ю сусв. вайну. 1-я К.к. адбылася 14—24.8.1943 пры ўдзеле начальнікаў штабоў ЗША і Вялікабрытаніі. Бакі пацвердзілі свае намеры адкрыць другі фронт у Еўропе (Францыя) не раней як у маі 1944, заключылі сакрэтнае пагадненне аб англа-амер. супрацоўніцтве ў галіне стварэння атамнай бомбы, абмеркавалі пытанні аб дыпламат. прызнанні франц.К-танац. вызвалення, пра ўмовы капітуляцыі Італіі і інш. 2-я К.к. праходзіла 11—16.9.1944 пры ўдзеле міністра фінансаў ЗША Г.Моргентау, міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Э.Ідэна і Аб’яднанай групы начальнікаў штабоў. Бакі вырашылі пасля вызвалення Італіі ад ням.-фаш. войск развіваць наступленне на Трыест і Вену, выказаліся за актывізацыю ваен. дзеянняў супраць Японіі, абмяркоўвалі план расчлянення Германіі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
entfálten
1.vt
1) разго́ртваць
2) развіва́ць, выяўля́ць (здольнасці)
2.~, sich разго́ртвацца; расквітне́ць
перан. развіва́цца, квітне́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
schärfenvt
1) вастры́ць, тачы́ць; наво́дзіць (брытву)
2) развіва́ць, удаскана́льваць (слых, зрок);
den Appetít ~ раздражні́ць апеты́т
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АВІЯЦЫ́ЙНЫ РУХАВІ́К,
цеплавы рухавік для забеспячэння палётаў лятальных апаратаў у каляземнай паветр. прасторы. Асн. тыпы авіяцыйнага рухавіка: паветрана-рэактыўныя рухавікі (пераважна турбарэактыўныя рухавікі), турбавінтавыя рухавікі і поршневыя бензінавыя (устанаўліваюцца на самалётах грамадз. авіяцыі спец. прызначэння).
Да кампрэсарных паветрана-рэактыўных авіяцыйных рухавікоў адносяцца газатурбінныя рухавікі прамой і непрамой рэакцыі (у т. л. турбавальныя, якія выкарыстоўваюцца ў асн. на верталётах). На самалётах пакарочанага, а таксама верт. ўзлёту і пасадкі прымяняюць пад’ёмныя і універсальныя пад’ёмна-маршавыя газатурбінныя рухавікі. На самалётах, здольных развіваць звышгукавыя скорасці, устанаўліваюць бескампрэсарныя праматочныя паветрана-рэактыўныя рухавікі ці змешаныя ўстаноўкі. Ёсць таксама пульсавальныя паветрана-рэактыўныя, вадкасна-ракетныя і паветрана-ракетныя рухавікі. Авіяцыйныя рухавікі аснашчаюць аўтам. сістэмамі, што аблягчае кіраванне імі, павышае іх эксплуатацыйную надзейнасць. Асн. паказчыкі дасканаласці авіяцыйнага рухавіка: удз. вага (адносіны вагі рухавіка да яго ўзлётнай цягі ці магутнасці) і ўдз. расход паліва (адносіны гадзіннага расходу паліва да крэйсерскай цягі ці магутнасці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
практыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
1.што. Прымяняць на справе, на практыцы. Практыкаваць стварэнне комплексных брыгад.
2. Праходзіць практыку (у 4 знач.). Студэнты практыкуюць у клініцы.
3.каго-што. Пастаяннай работай, практыкай развіваць што‑н., прывіваць якія‑н. навыкі. Старыя шпакі, відавочна, практыкавалі маладых у лятанні, каб умацаваць іх крыл[ы] перад дарогай у вырай.Колас.
4.Уст. Займацца ўрачэбнай ці юрыдычнай практыкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)