КАМПЕНСАЦЫ́ЙНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,

гарызантальнае перамяшчэнне водных мас, якое пакрывае страты вады і паніжэнне ўзроўню на якім-небудзь участку акіяна, мора, возера. Узнікае пры згонна-нагонных з’явах і накіравана ў бок, процілеглы дрэйфавым цячэнням. К.ц. могуць развівацца і ў паверхневых і ў глыбінных слаях, напр. міжпасатныя (экватарыяльныя) супрацьцячэнні Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў.

т. 7, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акасцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць цвёрдым, як косць; ператварыцца ў косць.

2. Акалець, адубець, застыць (пра труп). // Страціць ад холаду гнуткасць, адчувальнасць; змерзнуць.

3. перан. Застыць у якіх‑н. формах, перастаць развівацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДЭНАКАРЦЫНО́МА (ад адэна... + грэч. karkiōma пухліна),

залозісты рак, злаякасная пухліна, якая можа развівацца з залозістага эпітэлію. Гісталагічна выяўляюцца ўнутрыклетачныя парушэнні ядзерна-плазматычных суадносін (павелічэнне ядра), полімарфізм клетак і інш. Характарызуецца інвазіўным ростам — за межы базальнай мембраны, без пэўнай мяжы. Найб. частыя адэнакарцынома малочнай залозы, страўніка, кішэчніка. Лячэнне камбінаванае: хіміка-прамянёвая тэрапія і хурургічнае.

т. 1, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫСМАРФАФАБІ́Я (ад дыс... + марфа... + фобія),

назойлівы неўратычны страх, звязаны з рэальнай або ўяўнай фіз. заганай. У адрозненне ад дысмарфаманіі працякае звычайна без цяжкіх псіх. расстройстваў. Праяўляецца пераважна ў падлеткаў як часовая ўзроставая з’ява; большасць выпадкаў Д. прыпадае на перыяд палавога выспявання (хоць можа развівацца і ў дарослых людзей, зрэдку і ў дзяцей).

т. 6, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІПАТАНІ́Я (ад гіпа... + грэч. tonos напружанне),

паніжэнне тонусу тканак арганізма і артэрыяльнага ціску крыві. Можа развівацца пасля вострых і хранічных інфекц. хвароб, вітаміннай недастатковасці, прафес. шкоднасцей, парушэнняў дзейнасці эндакрыннай і нерв. сістэм, страўнікава-кішачнага тракту. Прыкметы: хуткая стамляльнасць, слабасць, задышка, галавакружэнне. Лячэнне: правільны рэжым працы, адпачынку і харчавання, вітаміны, фізкультура, гармоны, курортатэрапія.

т. 5, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bloom2 [blu:m] v.

1. цвісці́, расцвіта́ць

2. развіва́цца; квітне́ць;

The child had bloomed during his stay in the camp. Дзіця набралася здароўя і сіл у лагеры.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АНАЭРО́БНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ, анаэробы (ад ан... + аэра... грэч. bios жыццё),

жывёльныя і раслінныя арганізмы, здольныя існаваць і развівацца пры адсутнасці свабоднага кіслароду ў асяроддзі. Пашыраны ўсюды, дзе адбываецца распад арган. рэчываў без доступу паветра (у глебе, вадзе, донных адкладах, кампоставых кучах, у ранах, у кішэчніку чалавека і жывёл і інш.). Тэрмін увёў франц. вучоны Л.​Пастэр (1861), які адкрыў бактэрыі маслянакіслага браджэння. Неабходную для жыццядзейнасці энергію анаэробныя арганізмы ў адрозненне ад аэробаў атрымліваюць за кошт акіслення арган., радзей мінер. злучэнняў у бескіслародным асяроддзі. Падзяляюцца на аблігатныя, або строгія (жывуць пры поўнай адсутнасці кіслароду, напр., маслянакіслыя, хваробатворныя бактэрыі: палачкі слупняку, газавай гангрэны, некат. стрэптакокі), і факультатыўныя, або ўмоўныя, Анаэробныя арганізмы (здольныя жыць і развівацца ў прысутнасці кіслароду і без яго, напр., дражджавыя грыбкі, малочнакіслыя бактэрыі, палачкі брушнога тыфу, інфузорыі, плоскія і круглыя чэрві). Некат. анаэробныя арганізмы выкарыстоўваюцца ў прам-сці, сельскай гаспадарцы, побыце (напр., бактэрыі спіртавога, малочнакіслага браджэння, дражджавыя грыбкі).

т. 1, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эвалюцыяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Кніжн. Развіцца (развівацца) эвалюцыйным шляхам, быць пад уздзеяннем эвалюцыі (у 1, 2 знач.). Неабходна мець на ўвазе, што стыль Зм. Бядулі эвалюцыяніраваў у адпаведнасці з ростам светапогляду пісьменніка. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незваро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не вернецца, не паўторыцца. Эх, шчаслівыя і незваротныя часы! Колас. [Кастусь] успамінаў мінулае — ужо далёкае і незваротнае, але яно хвалявала яго. Марціновіч.

2. Такі, які не можа развівацца ў адваротным напрамку. Незваротны працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

usbilden

1. vt навуча́ць, вучы́ць; развіва́ць; удаскана́льваць

2. ~, sich навуча́цца, удаскана́львацца, развіва́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)