узры́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м.

1. Імгненны распад рэчыва, які суправаджаецца ўтварэннем моцна нагрэтых, з высокім ціскам газаў, а таксама гук, які ўзнікае пры такім разбурэнні; выбух.

У. газаў.

У. бомбы.

2. Разбурэнне чаго-н., зробленае пры дапамозе такога распаду рэчываў.

У. скалы.

3. перан., чаго. Раптоўнае бурнае праяўленне чаго-н.

У. смеху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каро́зія

(п.-лац. corrosio = раз’яданне)

1) разбурэнне металаў пад уздзеяннем асяроддзя (напр. к. жалеза);

2) разбурэнне горных парод пад уздзеяннем вады (напр. к. глебы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Разары́ць, разара́ць ’пазбавіць дастатку, багацця’, ’давесці да беднасці’ (ТСБМ), разары́цца ’пагоршыцца’ (Ян.), укр. розори́ти ’зруйнаваць; спустошыць’, рус. разори́ть, серб.-харв. разо̀рити, ст.-слав. разорити. Да прасл. *orz‑oriti, гл. раз-, другая частка прадстаўлена ў балг. о́ря ’рушыць’, дыял. серб. о̀рити ’тс’, ст.-слав. орити ’казіць, разбураць’, суадносіцца з іншай ступенню рэдукцыі з літ. ìrti, лат. ǐřt ’аддзяліць, адлучыць’, роднаснага з хец. h̬arra‑ ’ламаць, разбураць, драбіць’ (Фасмер, 3, 435; Глухак, 520; ESJSt, 10, 593). Сюды ж разура́ць, разу́рываць ’разбураць’, ’штурхаць на бушаванне, буянства’, разура́цца ’бушаваць, буяніць’, разура́нне ’бушаванне, буянства’, разура́ный, разура́тый, разу́рываный ’разбураны’ (Юрч. СНЛ), разарэ́ннеразбурэнне’, ’рабаванне’ (ТСБМ), ’разбурэнне’, ’бяда, клопаты’, ’нашэсце ворага’ (Нас.), разо́р ’непрыемнае становішча’ (Нас.), ’разлад’ (Ян.), ’разарэнне’ (Гарэц.), разо́ра ’разарэнне’, ’трывога, непакой’, ’сварка, разрыў’ (Нас., Гарэц.), ’няпэўнасць думак’ (Бяльк.), з падобнымі значэннямі укр. розо́р, рус. разоре́ниеразбурэнне, рабаване’, рус. дыял. разо́ровать ’бушаваць, буяніць, біць, ламаць’, серб.-харв. разу̀рити ’разбурыць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Zerstörung f -, -en

1) разбурэ́нне, спусташэ́нне

2) парушэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zertrümmerung f -, -en разрушэ́нне разбурэ́нне, разгро́м; разда́ўліванне; раздрабле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПРЫБО́Й,

з’ява разбурэння марскіх або азёрных хваль непасрэдна каля берага. П., як і буруны, суправаджаецца рэзкім павелічэннем стромкасці схілу хваль, грабяні якіх перакульваюцца на беразе і пеняцца. Выклікае разбурэнне абразійных берагоў і садзейнічае ўтварэнню пляжаў на водмельных берагах.

т. 13, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эро́зія

(лац. erosio = раз’яднанне)

1) разбурэнне паверхні зямлі вадой, ветрам (напр. э. глебы);

2) разбурэнне паверхні металаў (іржаўленне, акісленне);

3) мед. утварэнне язваў на паверхні эпітэлію.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыяфтарэ́з

(ад гр. diaphtora = разбурэнне)

паўторны, рэгрэсіўны метамарфізм горных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

электраэро́зія

(ад электра- + эрозія)

разбурэнне правадніка пад дзеяннем электрычных токаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАРО́ЗІЯ ў тэхніцы,

1) К. металаўразбурэнне металаў у выніку хім., эл.-хім. і біяхім. ўзаемадзеяння са знешнім асяроддзем (паветрам, вадой і інш.). К. жалеза і яго сплаваў наз. таксама ржаўленнем.

Хім. К. абумоўлена адначасовым працяканнем акісляльных і аднаўляльных рэакцый (гл. Акісленне-аднаўленне). Назіраецца пры высокай т-ры, у паветры, расплаўленых металах, нафце, бензіне і інш. Найб. пашыраным электрахім. К. ўзнікае пры ўзаемадзеянні металаў з вадкімі электралітамі. Біяхім. К. выклікаюць бактэрыі і інш. мікраарганізмы. Адрозніваюць таксама К.: пад напружаннем, блукальнымі токамі, радыехімічную, кантактную (пры кантакце двух разнародных металаў), пры кавітацыі, фрэтынг-карозію (крохкае разбурэнне пры адначасовым уздзеянні знешняга асяроддзя, трэння і цыклічных нагрузак); суцэльную (раўнамерную, нераўнамерную) і мясцовую (плямамі, язвамі, кропкамі, міжкрышталітную і інш.). Страты ад К. ў развітых краінах складаюць 5—10% ад нац. даходу. Змяншаюць К. ўвядзеннем у металы інгібітараў, легіраваннем, нанясеннем ахоўных пакрыццяў, выкарыстаннем каразійнаўстойлівых матэрыялаў, у т. л. нержавеючых сталей.

2) К. бетону і жалезабетонуразбурэнне іх у выніку хім., фізіка-хім. і біял. ўзаемадзеяння з агрэсіўным знешнім асяроддзем (пры фільтрацыі водных раствораў праз бетон). Яе змяншаюць выбарам устойлівых цэментаў і запаўняльнікаў, выкарыстаннем бетонаў павышанай шчыльнасці, воданепранікальнасці і ўстойлівасці, унясеннем спец. дабавак, нанясеннем лакафарбавых пакрыццяў, абмазкай арматуры ахоўнымі саставамі і інш.

А.​І.​Гараст.

т. 8, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)