fruit

[fru:t]

1.

n.

плод, фрукт -а m.

2.

v.

1) радзі́ць (пра расьліны), дава́ць ураджа́й

2) выро́шчваць садавіну́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

zraten

* vi ра́іць, ра́дзіць

er riet mir wder zu noch ab — ён мне ні пара́іў, ні адра́іў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rodzić

незак.

1. радзіць, раджаць; нараджаць;

2. прыносіць плён; даваць ураджай;

3. перан. параджаць; ствараць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Радзі́ны ’нараджэнне дзіцяці’, ’святкаванне, звязанае з нараджэннем’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сцяшк.; шчуч., лід., Сл. ПЗБ). Ад радзі́ць (гл.), як хрысці́ны ад хрысці́ць, ула́зіны ад ула́зіць, пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́дзімка ’ружовыя месцы на шчацэ’ (мазыр., ЛА, 3), ро́дзінка ’тс’ (брэсц., там жа) — у выніку субстантывацыі дзеепрыметніка *rod‑imъ < *roditi > радзі́ць (гл.). Мена ‑м‑ > ‑н‑, відаць, пад уплывам рус. ро́динка ’радзімы знак, радзімка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыро́д ’патомства’ (ТС), сюды ж таксама пріро́д ’ураджай, ураджайнасць’ (Юрч. СНС). Рус. пск. приро́д ’род; патомства, дзеці, нашчадкі’, урал. приро́д ’прыплод’, параўн. укр. природи́ти ’ўрадзіць’, прирі́док ’прыроджаная ўласцівасць’. Нулявы дэрыват ад *прырадзі́ць < радзі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падкусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., каго-што.

1. Прыкусіць (пра вусны). Вяршкоў падкусіў верхнюю губу. Чыгрынаў.

2. перан. Разм. Сказаць што‑н. з’едлівае, непрыемнае. [Данкоў:] — [Поле] насення патрабуе. І поле, браце, не ўпросіш пачакаць. Сагрэлася зямля — сёй. Як радзіць усё роўна .. — Ха! Мабыць, часта ты той справаю займаўся, калі так добра ўсё ведаеш, — падкусіў Антон. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

productive

[prəˈdʌktɪv]

adj.

1) здо́льны радзі́ць, дава́ць

Fields are now productive only of weeds — Палі́ цяпе́р здо́льныя радзі́ць то́лькі пустазе́льле

2) прадукцы́йны

Farming is productive labor — Земляро́бства — прадукцы́йная пра́ца

3) які́ дае́ до́бры ўраджа́й або́ вялі́кую праду́кцыю, ураджа́йны

4) пладаві́ты, плённы

a productive writer — пладаві́ты пісьме́ньнік

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

разрадзі́цца 1, ‑дзіцца; зак.

1. Стаць разраджаным (пра агнястрэльную зброю). Граната разрадзілася.

2. Страціць электрычны зарад. Батарэя разрадзілася.

3. перан. Перастаць быць напружаным, стаць спакайнейшым. Абстаноўка разрадзілася. □ Ранейшая напружанасць у людзей разрадзілася. Дрымотная цішыня лесу супакойвала. Беразняк.

разрадзі́цца 2, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.

Разм. Радзіць. [Апанаска] уздыхнуў з палёгкай: раз прыехала Дора Абрамаўна, значыць, Куліна разродзіцца нармальна. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ража́йны ’урадлівы’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, па паходжанні звязана з ст.-бел. рожай ’род, племя; пол, від; пакаленне’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. рожай чл҃вчей (XV ст., Карскі, 1, 221), што суадносіцца з польск. rodzaj ’тс’. Да род1, радзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)