БА́РТАК ((Bartók) Бела) (25.3.1881, Надзьсентміклаш, Венгрыя, цяпер г. Сынікалаў-Марэ, Румынія — 26.9.1945),
венгерскі кампазітар, піяніст, музыказнаўца-фалькларыст. Скончыў Будапешцкую муз. акадэмію па класах фп. і кампазіцыі (1903), у 1907—34 яе прафесар. У 1920—30-я г. выступаў як піяніст у краінах Еўропы, у ЗША, СССР. З 1940 у ЗША. Збіраў і вывучаў венг. сялянскую песню, рум., славацкі, серб., харвацкі, зах.-ўкр. фальклор (больш за 30 тыс. узораў); аўтар навук.прац. На аснове фальклору склаўся самабытны дынамічны муз. стыль Бартака, які арганічна спалучыў стараж. квартава-пентатонную аснову венг.сял. песні з найноўшымі муз.-выразнымі сродкамі прафес. музыкі, узбагаціў яе метрарытмічную і тэмбравую палітру. У творах 1910—20-х г. выкарыстоўваў наватарскія элементы дадэкафоніі, атанальнасць, політанальнасць і інш. Сярод твораў: опера «Замак герцага Сіняя Барада» (паст. 1918), балеты «Драўляны прынц» (1917) і «Цудоўны мандарын» (1926); сімф. паэма «Кошут» (1903); Танц. сюіта (1923); Музыка для струнных, ударных і чэлесты (1936); Дывертысмент для струннага аркестра (1939), Канцэрт для арк. (1943), 3 фп. і 2 скрыпічныя канцэрты; 6 струнных квартэтаў; Саната для 2 фп. і ўдарных інстр.; фп. цыкл «Мікракосмас»; хары а капэла і з фп.; цыклы песень і інш. Прэмія імя Л.Кошута 1948.
Літ.:
Уйфалуши Й. Бела Барток: Жизнь и творчество: [Пер. с венг.] Будапешт, 1971;
аргенцінскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог, муз. дзеяч; заснавальнік нац. кампазітарскай школы. Чл.Нац. акадэміі мастацтваў. Вучыўся ў Буэнас-Айрэсе, у Парыжскай кансерваторыі. У 1893 заснаваў кансерваторыю ў Буэнас-Айрэсе (дырэктар да 1940). У 1900—10 канцэртаваў як дырыжор. Узначальваў Нац. канцэртную асацыяцыю. Сталыя яго творы, заснаваныя на нац. фальклоры, блізкія да твораў зах.-еўрап. рамантыкаў. Сярод твораў: 9 сімфоній (1907—39; 8 з іх праграмныя), сімф. паэмы, арк. сюіты, камерныя ансамблі, фп. п’есы, хары, песні, у т. л. на ўласныя тэксты. Аўтар музыказнаўчых прац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧ (Антон Іванавіч) (1811?, Віцебскі пав. — пасля 1854),
бел. кампазітар. Пасля 1832 жыў у Пецярбургу. Быў вядомы як піяніст-выканаўца і педагог, склаў школу ігры на фп. Адзін з першых пачаў ствараць нац.-характэрныя творы, у аснове якіх мелодыі бел.нар. песень і танцаў: праграмная 8-часткавая паэма «Беларускае вяселле», п’есы «Беларускія мелодыі», «Зачараваная дуда» для фп., песні «Дзеванька» і «Гарэліца» на словы Я.Баршчэўскага і інш.
Літ.:
Мальдзіс А.І. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969;
Кісялёў Г. Радок у энцыклапедыю // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́НТ (Георгій Аляксеевіч) (н. 1.6.1947, с. Дзяржынаўка Шэмахінскага р-на, Азербайджан),
бел.піяніст. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Азербайджанскую кансерваторыю (1971, Баку). З 1971 канцэртмайстар Бел. кансерваторыі, з 1976 — Нац.акад.т-ра оперы Рэспублікі Беларусь. Зрабіў вял. ўклад у падрыхтоўку оперных спектакляў бел. кампазітараў: «Джардана Бруна» і «Візіт дамы» С.Картэса, «Сівая легенда» Дз. Смольскага, «Новая зямля» Ю.Семянякі, «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера, «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана, шэрагу класічных опер. Выступае ў канцэртах з вядомымі бел. вакалістамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГРА́Н ((Legrand) Мішэль) (н. 24.2.1932, Парыж),
французскі кампазітар, джазавы піяніст, дырыжор. Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1950, клас Н.Буланжэ). Працаваў акампаніятарам эстр. спевакоў. Напісаў шэраг балетаў для трупы «Балет Парыжа», у т. л. «Праклятыя красуні» (1955), «Валянціна» (1956). Пранікнёны лірызм уласцівы яго музыцы да муз. фільмаў «Шэрбургскія парасоны» (1963), «Дзяўчаты з Рашфора» (1967). Яго музыка вылучае таксама кінафільмы «Незвычайная Амерыка» і «Жанчына ёсць жанчына», «Сем смяротных грахоў», «Ева», «Лета 42-га» і інш. Неаднаразова наведваў Беларусь, у т. л. як старшыня журы міжнар. фестывалю «Славянскі кірмаш» у Віцебску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙГА́ЎЗ (Станіслаў Генрыхавіч) (21.3.1927, Масква — 24.1.1980),
расійскі піяніст, педагог. Сын Г.Г.Нейгаўза. Нар.арт. Расіі (1978). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950, клас Г.Нейгаўза), з 1957 выкладаў у ёй (з 1975 праф.). Яго творчасць вылучалася мастацтвам імправізацыйнасці, глыбокім лірызмам, паэтычнасцю, эмацыянальнасцю. Выступаў як саліст і ансамбліст, у т. л. ў дуэце з бацькам. Найб. вядомы як інтэрпрэтатар твораў Ф.Шапэна і А.Скрабіна. У рэпертуары таксама творы Л.Бетховена, В.А.Моцарта, Ф.Ліста, І.Брамса, Р.Шумана, М.Равеля, С.Рахманінава, С.Пракоф’ева і інш. Сярод вучняў У.Крайнеў.
іспанскі кампазітар і піяніст. Вучыўся ў А.Мармантэля, Ф.Ліста (фп.), Ф.Педрэля (кампазіцыя). Буйнейшы прадстаўнік ісп. музыкі канца 19 — пач. 20 ст. Стваральнік нац.ісп. стылю, заснаванага на фалькл. рытмах і інтанацыях у спалучэнні з новымі прыёмамі пісьма. Расшырыў выразныя магчымасці фп.
Сярод тв.: оперы «Магічны апал» (1893), «Пепіта Хіменес» (1896), рапсодыя для арк. «Каталонія»; сарсуэлы; каля 300 тв. для фп., у т. л. «Іспанская сюіта», «Іспанія», «Іспанскія напевы» (5 п’ес), «Іберыя» (12 п’ес); рамансы, песні, балады і інш.
расійскі піяніст, педагог, кампазітар, муз. пісьменнік. Нар.арт.СССР (1946). Д-р мастацтвазнаўства (1940). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1895), у 1906—61 яе прафесар (з 1919 прарэктар, у 1922—24 і 1939—42 рэктар). Адзін са стваральнікаў сав. піяністычнай школы. Развіў і ўзбагаціў выканальніцкія і пед. традыцыі маск. школы піянізму. Рэдактар шэрагу твораў рус. і замежных кампазітараў-класікаў. Аўтар муз. твораў, а таксама ўспамінаў пра С.Рахманінава, Л.Талстога. Сярод вучняў: Дз.Башкіраў, Р.Гінзбург, Дз.Кабалеўскі, Т.Нікалаева, Л.Ройзман, Р.Тамаркіна, С.Фейнберг, У.Ферэ. Дзярж прэмія СССР 1947.
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт. Расіі (1979). Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954, клас Г.Нейгаўза), з 1957 выкладае ў ёй (з 1974 праф.). З 1958 саліст Маскоўскай філармоніі. Яго творчай індывідуальнасці найб. блізкая музыка рамант. плана. Выкананне адметнае паэт. адухоўленасцю, мяккасцю, лірызмам. У рэпертуары творы І.С.Баха, Л.Бетховена, І.Брамса, Ф.Ліста, Ф.Шапэна, М.Мяскоўскага, С.Пракоф’ева, С.Рахманінава, А.Скрабіна, Дз.Шастаковіча, Р.Шчадрына і інш. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1949) і імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1953; Вял. прыз).