дыску́сія

(фр. discussion, ад лац. discussio = даследаванне, абмеркаванне)

абмеркаванне якой-н. праблемы, спрэчнага пытання на сходзе, у друку, у прыватнай размове.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэзервава́ць

(лац. reservare = захоўваць)

1) захоўваць на запас, у рэзерве;

2) захоўваць за сабой права вярнуцца пазней да якога-н. пытання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

няўжо́, часціца пытальная.

Ужываецца ў пытальных сказах у значэнні: хіба, ці магчыма, выказваючы апрача пытання сумненне, недавер, здзіўленне. — Няўжо гэта запіска майго брата? — задумаўся Мікола. Якімовіч. — Няўжо ты не верыш мне? — запытаўся я, адчуваючы невыразны боль у сэрцы. Асіпенка. «Няўжо заблудзіўся? Напэўна, збочыў улева», — падумалася мне. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праміну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.

1. каго-што. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.

П. вёску.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прайсці, мінуць (пра час, здарэнні і пад.).

Прамінуў яшчэ адзін дзень.

3. што. Зрабіць пропуск у чым-н.

П. радок.

4. перан., каго-што. Прапусціць, абысці.

Яго прозвішча выпадкова прамінулі.

Нельга п. гэтага пытання.

|| незак. праміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́кскурс

(лац. excursus)

адступанне ад галоўнай тэмы выкладання для асвятлення пабочнага або дадатковага пытання (напр. э. у мінулае).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

абмежава́цца, ‑мяжуюся, ‑мяжуешся, ‑мяжуецца; зак.

Звесці сваё дзеянне або дзейнасць да пэўнага кола пытанняў. Галынскі гэтую ўсмешку адгадаў, але абмежаваўся тым, што падзякаваў Пілацееву за тлумачэнне ягоных палітычных перакананняў. Галавач. // Задаволіцца пры вырашэнні якога‑н. пытання чым‑н. нязначным. [Хруст:] — Як бачыце, вінаваты чыстасардэчна прызнаўся ва ўсім. Таму прапануецца абмежавацца папярэджаннем. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бестакто́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць бестактоўнага; адсутнасць такту. Бестактоўнасць пытання. □ Алёшка спачатку змоўк, абураны бестактоўнасцю Рыгора, а потым усё больш і больш пачаў гарачыцца, даказваць. Ляўданскі.

2. Бестактоўны ўчынак. Але мацней за гэтае пачуццё была ўпэўненасць, што Сяргей павядзе сябе разумна і ніякай бестактоўнасці ў прысутнасці вучняў не дазволіць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфера́т

(ням. Referat, ад лац. referre = дакладваць, паведамляць)

1) кароткі выклад якога-н. пытання, зместу кнігі;

2) даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Брага́ць ’прасіць’ («Будзем госпада бога брага́ць», Маш.). Машынскі (Pierw., 85) дапускае магчымасць запазычання з польск. błagać і з’яўленне ‑р‑ (замест ‑л‑) пад уплывам слова прасі́ць. Незалежна ад пытання пра запазычанне лепш тут бачыць уплыў іншай формы дзеяслова прасі́ць*праха́ць (параўн. укр. проха́ти ’прасіць’). Гл. Краўчук, БЛ, 1975 < 7), 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наво́кал

1. прысл. Усюды, з усіх бакоў, кругом.

Агледзецца н.

2. прыназ. з Р. Ужыв. для выражэння прасторавых адносін пры назве асобы, прадмета або месца, з усіх бакоў якога адбываецца пэўнае дзеянне ці размяшчаецца што-н.

Абысці н. саду.

Н. агню сядзелі людзі.

3. прыназ. з Р. Ужыв. для выражэння аб’ектных адносін: указвае на асобу, прадмет ці паняцце, якое з’яўляецца аб’ектам пэўнага працэсу або дзеяння.

Гутарка ідзе н. аднаго пытання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)