геаметрычная фігура, якая атрымліваецца ў плоскасці пры сумяшчэнні пунктаў дадзенай паверхні з гэтай плоскасцю, калі даўжыні ліній застаюцца нязменнымі. Р. крывой лініі наз. эвальвентай (гл.Эвалюта і эвальвента).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНЫ МАНІТО́РЫНГ,
сістэма доўгачасовых пастаянных назіранняў, якая дае інфармацыю аб радыеактыўным забруджванні прыроднага асяроддзя для ацэнкі яго сучаснага стану і прагнозу змен у будучым. Асн. аб’екты Р.м. — атм. паветра, паверхневыя і падземныя воды, глебы (у т. л.с.-г. і лясныя ўгоддзі), лясная расліннасць. На Беларусі Р.м. уваходзіць у Нац. сістэму маніторынгу навакольнага асяроддзя; галаўная арганізацыя па Р.м. — Рэсп. цэнтр радыяцыйнага кантролю і маніторынгу прыроднага асяроддзя Дзярж.к-та па гідраметэаралогіі (засн. ў 1980). Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) на тэр. краіны ажыццяўляюцца назіранні за магутнасцю экспазіцыйнай дозы (гл.Дозы выпрамянення) гама-выпрамянення ў абл. і раённых цэнтрах (58 пунктаў назіранняў), узроўнем радыеактыўных выпадзенняў (30 пунктаў) і аэразолей у паветры (8 пунктаў). Праводзіцца Р.м. паверхневых вод на рэках Дняпро, Сож, Прыпяць, Іпуць і Беседзь (вызначаецца колькасць цэзію-137, стронцыю-90 і сумарная бэта-актыўнасць) і глебы на рэперных пляцоўках і 18 ландшафтна-геахім. палігонах. Паводле вынікаў назіранняў вызначаецца радыяцыйны стан мясцовасці, верт. і гарыз. міграцыя радыенуклідаў, робіцца доўгатэрміновы прагноз (на 30 і больш гадоў). Гл. таксама Радыяцыйная экалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЕ́ЙСКІ РАЁН.
Існаваў у БССР у 1924—59. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр — г.п.Асвея. Пл. 603 км², 412 нас.пунктаў (1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў. Скасаваны 8.8.1959, тэр. ўвайшла ў Дрысенскі р-н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́РХНЕВАЯ СІ́ЛАў механіцы,
сіла, прыкладзеная да пунктаў паверхні цела. Напр., атмасферны ціск на паверхню Зямлі і на ўсе целы ў атмасферы, сілы супраціўлення асяроддзя, што дзейнічаюць на рухомае цела, рэакцыі апор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЎДЗЕНЬ, пункт поўдня,
адзін з 4 гал.пунктаў гарызонту (старон свету); пункт перасячэння матэм. (сапраўднага) гарызонту з нябесным мерыдыянам, найбліжэйшы да Паўд. полюса свету (гл.Нябесная сфера). Абазначаецца літарамі Пд або S.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́УНАЧ, пункт поўначы,
адзін з 4 гал.пунктаў гарызонту (старон свету); пункт перасячэння матэм. (сапраўднага) гарызонту з нябесным мерыдыянам, найбліжэйшы да Паўн. полюса свету (гл.Нябесная сфера). Абазначаецца літарамі Пн або N.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
minion
[ˈmɪnjən]
n.
1) прыслу́жнік -а m.
2) улюбёнец -ца m., улюбёнка f.; фавары́т -а m., фавары́тка f.
3) Print. міньён -а m. (шрыфт на 7 пу́нктаў)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мегата́йп
(ад мега- + англ. tipe = адбітак)
электронная машына для атрымання фотанабору шрыфтамі кегеляў ад 6 да 144 пунктаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікранівелі́р
(ад мікра- + нівелір)
вымяральны прыбор для вельмі дакладнага вызначэння перавышэнняў пунктаў або нахілу апорных плоскасцей розных установак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІЗАЛЯВА́НЫ ПУНКТ,
пункт некаторага мноства, у дастаткова малым наваколлі якога няма інш.пунктаў гэтага мноства. Напр., пункт O(0,0) — І.п. крывой y2 = x4 − 4x2Гл. таксама Асаблівы пункт.