1. Адчуваць сорам ад усведамлення непрыстойнасці сваіх учынкаў і пад. Сарамаціцца за свае паводзіны.
2. Няславіць, ганьбіць сябе. — Не прыставаць, маладзічкі-і-і! — зычна, імкнучыся весялей гаварыць, кажа нястомная Малання. — Жваве-ей варушыцеся! Не сарамаціцеся перад старой.Мележ.Каб не сарамаціцца перад людзьмі, на дзяльбу не паклікаў.. [Агей] нікога з чужых.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прысі́кацца (прысі́катысь) ’прыставаць, лезці ў бойку і пад.’ (Клім.). Укр.присі́катися ’прычапіцца, прыдрацца, прыстаць’, рус.дан., урал.присика́ться, приси́каться ’прыдзірацца, чапляцца’. Няясна. Прымаючы пад увагу агалосоўку кораня ва ўкраінскім слове, параўн. укр.присіка́ти ’прыпыняць’, з прысяка́ць да сячы́ (гл.). Распаўсюджаная ў славянскіх мовах семантычная мадэль ’біць, рэзаць, драць, калоць’ — ’прыдзірацца, быць сварлівым і да т. п.’, параўн. прыдзірацца, рус.подкалывать і інш.
2.за каго-што. Хапацца, трымацца за што-н.; падчэплівацца, павісаць на чым-н.
Ч. на плот.
Дзяцел чапляецца кіпцюрамі за кару.
Ч. на падножку трамвая.
3.перан., за што. Імкнуцца любым чынам утрымаць, зберагчы што-н.; выкарыстаць усе сродкі, магчымасці для дасягнення чаго-н.
Усё старое ўпарта чапляецца за жыццё.
4.перан. Прыдзірацца да каго-, чаго-н.; прыставаць да каго-н.; назаляць (разм.).
Чаго ты да мяне чапляешся?
|| наз.чапля́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прича́ливатьнесов.
1.(привязывать) прыча́льваць, прывя́зваць;
прича́ливать ба́рку к бе́регу прыча́льваць (прывя́зваць) ба́рку да бе́рага;
2.(приставать) прыча́льваць, прыстава́ць;
парохо́д прича́ливал к при́стани парахо́д прыча́льваў (прыстава́ў) да пры́стані;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ляпі́цца, лепіцца; незак.
1. Быць пластычным, мець здольнасць прыляпляцца, прыклейвацца. Пластылін добра лепіцца.//перан.Разм.Прыставаць, вязацца, чапіцца. Кажуць, .. здарылася нейкая бяда, глядзі, да яе лепіцца ўжо новая.Дадзіёмаў.
2. Размяшчацца, цесна прымыкаючы да каго‑, чаго‑н., не пакідаючы свабоднага месца. Хлопцы-падлеткі, .. як кулікі, ляпіліся ля самай вады.Чарнышэвіч.Густа лепяцца паабапал вуліцы сялянскія хаты з такімі ж вузкімі і цеснымі, як і сама вуліца, дворыкамі.Колас.
3. Стварацца, рабіцца з пластычных матэрыялаў.
4.Зал.да ляпіць (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Дакранацца, датыкацца да чаго‑н. Пайшла [Марыля] зноў. Пасміхаецца, як бульбяныя жывыя лісточкі мякка чапаюцца за калені.Брыль.// Нападаць на каго‑н., біць. [Янка:] — Мамачка, толькі не чапайцеся. Я вам сазнаюся — я збег ад пана Замыжнага.Гартны.
2.Прыставаць да каго‑н., займацца з кім‑н. — Ты чапаешся з Грубэравымі прадаўшчыцамі, а яны яшчэ козы. Табе трэба не тое, ты мужчына.Брыль.Іншы раз у такіх выпадках Віця ўцякаў, ці прасіў не чапацца, ці палохаў, што паскардзіцца настаўніцы.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Віну́ць ’прыгалубіць, прыгортваць, прысвойваць, абгортваць’ (Нас.), віну́цца ’гарнуцца, хіліцца, туліцца’; ’быць старанным, руплівым’; ’прыставаць’ (Гарэц., Нас.). Польск.winąć ’віцца’, winnąć się ’слацца, абвалаквацца’; ’круціцца’, чэш.кніжн.vinouti ’прыціскаць’, vinouti se ’туліцца, гарнуцца’, славац.vinúť ’туліць, прыгарнуць (да сябе)’, vinúť sa ’туліцца, гарнуцца’; ’кружыцца вакол чаго-небудзь’; ’узнімацца, віцца вакол чаго-небудзь’; ’ціха выходзіць з сярэдзіны (пра гук)’, серб.-харв.ви́нути ’вільнуць (хвастом)’; ’узняць, ускінуць’, ви́нути се ’ўзляцець, узняцца’. Прасл.vinǫti. Утворана пры дапамозе суф. ‑nǫ ад дзеяслова viti ’віць’ (гл.). У гэтай лексеме суф. ‑nǫ‑ не мае значэння аднаразовасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тармасі́ць, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; незак., каго.
1. Тузаць, торгаць каго‑н. [Начальнік разведкі] .. пачаў тармасіць аднаго з разведчыкаў за плячо. — Лёша, Лёша, падымайся. Ёсць заданне.Асіпенка.Тармасілі .. [Хомку] разы два, што блін гарачы ёсць, з ячнае мукі.Гарэцкі.[Марыся] кінулася ў спальню і пачала тармасіць сонных Віцю і Міхася.Чарнышэвіч.— Бабка! — тармосіць хлопчык за рукаў бабулю. — Глядзі: птушкі!Даніленка./убезас.ужыв.У кабіне тармасіла і кідала ўперад.Пташнікаў.
2.перан.Прыставаць да каго‑н. з якімі‑н. справамі, патрабаваннямі, роспытамі; надаядаць каму‑н. Тармосяць Параньку, распытваюць, як гэта ёй удалося [прывезці сетку на агароджу]. А яна спакойна адказвае.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)