фірма-пасрэднік або прыватная асоба, якая займаецца аптовымі закупкамі тавараў з мэтай продажу іх рознічным фірмам і магазінам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКАЯ ФЕ́ЛЬЧАРСКА-АКУШЭ́РСКАЯ ШКО́ЛА,
прыватнаянавуч. ўстанова. Засн. ў Мінску ў ліст. 1908. Заснавальнік доктар Л.З.Гутцайт. Пачала дзейнічаць са студз. 1909. Прымаліся асобы жаночага і мужчынскага полу (пераважалі жанчыны). У 1909 было 200 навучэнцаў, у 1910—39 (пераважна яўрэі). Працавалі 9 выкладчыкаў. Курс навучання падзяляўся на тэарэт. і практычную часткі. Практычныя заняткі праводзіліся ў Мінскай яўр. бальніцы. У 1920-я г. на базе школы створана мед. вучылішча № 1, якое дзейнічае і цяпер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ВАКА́ЛЬНАЯ СТУ́ДЫЯ,
прыватная навучальная ўстанова канца 19 ст. ў Мінску. Існавала ў 1890—93 (?). Арганізатар і педагог Н.Муранская. Мела на мэце падрыхтоўку оперных і камерных спевакоў. Праграма навучання складалася з 2 курсаў: малодшага (пастаноўка голасу, развіццё дыхання, выраўноўванне рэгістраў, вакалізацыя і тэорыя музыкі) і старшага (вывучэнне класічнай і сучаснай вак. музыкі, дэкламацыя і фразіроўка, спец. падрыхтоўка да сцэны: фарміраванне рэпертуару, вывучэнне роляў, сцэн. прыёмаў і інш.). У зімовы сезон студыйцы наладжвалі публічныя канцэрты.
Літ.:
Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мн., 1999. С. 125—126.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́БЕЛЕЎСКІ ФОНД, Фонд Нобеля,
прыватная і незалежная адм.-фін. ўстанова, якая распараджаецца спадчынай А.Б.Нобеля. Засн. ў 1900 у Стакгольме паводле тастамента Нобеля, які завяшчаў перавесці яго маёмасць у наяўныя грошы (атрымалася 33 млн.швед. крон, ці 9,2 млн.дол. ЗША) і ўкласці іх у каштоўныя паперы, штогадовыя працэнты ад якіх прысуджаць як Нобелеўскія прэміі. З 1953 дзейнічае як звычайная фін. кампанія, у т. л. пазычае грошы. Кіруючы орган — Савет фонду (уваходзяць прадстаўнікі ўсіх устаноў, што выносяць рашэнні аб прысуджэнні Нобелеўскіх прэмій), які вызначае памер грашовых прэмій для нобелеўскіх лаўрэатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
academy
[əˈkædəmi]
n., pl. -mies
1) акадэ́мія f.
2) прыва́тная сярэ́дняя шко́ла
3) спэцыялізава́ная навуча́льная ўстанова
military academy — вае́нная акадэ́мія
academy of music — музы́чная акадэ́мія
•
- the Academy
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ча́стный
1.(личный, индивидуальный, не государственный, не общественный) прыва́тны;
ча́стная со́бственностьпрыва́тная ўла́снасць;
в ча́стном по́льзовании у прыва́тным карыста́нні;
ча́стное лицо́прыва́тная асо́ба;
ча́стным о́бразом прыва́тна;
по ча́стному де́лу па прыва́тнай спра́ве;
2.(отдельный, исключительный) асо́бны; выклю́чны;
заключе́ние от ча́стного к о́бщему заключэ́нне ад асо́бнага да агу́льнага;
ча́стный слу́чай асо́бны (выклю́чны) вы́падак;
ча́стное явле́ние асо́бная (выпадко́вая) з’я́ва.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЗЯМЕ́ЛЬНАЯ ЎЛА́СНАСЦЬ,
гістарычна вызначаная грамадская форма прысваення (індывідуумам або калектывам) зямлі. Адлюстроўвае вытв. адносіны паміж людзьмі ў сувязі з выкарыстаннем зямлі як натуральнай умовы ўсякай вытв-сці і гал. сродку вытв-сці ў сельскай і лясной гаспадарцы. Першай гіст. формай З.у. была абшчынная ўласнасць на зямлю, сродкі яе апрацоўкі і гатовы прадукт. Рабаўладальніцкая форма З.у. ўключала абшчынную, храмавую, дзярж., прыватную (індывід.). У сярэднія вякі пераважала феадальная З.ў. Для таварнай формы грамадскай вытв-сці характэрна прыватнаякапіталіст. форма З.ў., для сацыяліст. — грамадская, калектыўная, агульнанародная.
Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 нетры, вада, лясы складаюць выключную ўласнасць дзяржавы. Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі (1990) грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на атрыманне зямельных участкаў і пажыццёвае ўладанне (з перадачай у спадчыну) імі: для вядзення сял. гаспадаркі — да 50 га, дачнага буд-ва і індывід. садаводства — па 0,1 га, для буд-ва і абслугоўвання жылога дома ў гарадах і пасёлках гар. тыпу — 0,05—0,15 га, у сельскіх населеных пунктах — 0,15—0,25 га. Для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі дазваляецца мець 1 га зямлі (памеры ўчасткаў устанаўліваюцца мясц. органамі ўлады). Паводле закона Рэспублікі Беларусь «Аб праве ўласнасці на зямлю» (1993) прыватная зямельная ўласнасць дазваляецца для вядзення ўсіх відаў асабістых дапаможных гаспадарак грамадзян, дзярж. — захоўваецца для вядзення таварнай сельскай гаспадаркі (калгасы, дзяржгасы, фермерскія гаспадаркі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пансіён, ‑а, м.
1. Дзяржаўная або прыватная закрытая навучальная ўстанова з інтэрнатам, у якой выхаванцы жывуць на поўным утрыманні (у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах). // Платны інтэрнат у некаторых сярэдніх навучальных установах у дарэвалюцыйнай Расіі.
2. Невялікая гасцініца, у якой пастаяльцы забяспечваюцца харчаваннем (у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах).
3. Утрыманне на поўным забеспячэнні. Сам.. [Няронскі] чалавек нежанаты і знаходзіцца на поўным пансіёне ў адной яўрэйскай сям’і.Сташэўскі.
[Фр. pension ад лац. pensio — плацеж, узнос, арэндная ці кватэрная плата.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыва́тны ’які належыць пэўнай асобе’ (Гарэц., Байк. і Некр., ТСБМ), прыва́тны, права́тны ’ўласны’, прыва́тне ’ўласна’ (смарг., паст., брасл., Сл. ПЗБ); ст.-бел.приватный, прыватный (з 1595 г.) са ст.-польск.prywatny (XVI ст.), якое, у сваю чаргу, з лац.prīvātus (Булыка, Лекс. запазыч., 33). Сюды ж прыва́та ’пабочны даход, асабліва за прыватныя ўрокі’ (Нас.), якое працягвае таксама запазычанае са ст.-польск.prywata < лац.privata; Булыка (Лекс. запазыч., 262) лічыць лацінскае слова непасрэднай крыніцай запазычання ст.-бел.прива́та ’асабістая выгада, прыватнасць’; параўн. таксама чэш.privát ’прыватная кватэра; прыватныя ўрокі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«ВИ́ТЕБСКИЙ ГО́ЛОС»,
грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася штодзённа з 29.12.1905 (11.1.1906) да 5(18).6.1907 у Віцебску на рус. мове; замяняла неафіц. аддзел газ. «Витебские губернские ведомости». У 1906 прытрымлівалася акцябрысцкага кірунку, пазней — прыватнаягаз. ліберальна-кадэцкага кірунку. Асуджала імперыял. планы царызму ў рус.-яп. вайне 1904—05, рэпрэсіі супраць удзельнікаў 1-й рус. рэвалюцыі і інш. Крытыкавала ўрадавую палітыку «адзінай і непадзельнай» Расіі, выступала за культ.-нац. і тэр. аўтаномію яе народаў. Вітала выхад «Нашай нівы» як сапраўды народнага выдання. Змяшчала літ. творы рус. і мясц. аўтараў. Асвятляла пытанні мясц. жыцця, эканомікі, нар. асветы, тэатр. і муз. навіны горада.