Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Прыаса́міцца ’прыняць самавіты выгляд; адчуць уласную сілу; выпрастацца; фарсіста прыбрацца’ (Нас.). Да зафіксаванага там жа аса́міцца (гл.), аса́місты — народнаэтымалагічнага пераасэнсавання (пад уплывам сам) слова аса́ністы. Параўн. аналагічнае рус.дыял.приоса́миться ’падбадзёрыцца, прыняць паважны выгляд’.
Стаць строем. Выстраіцца ў адну шарэнгу. Выстраіцца калонай. □ На вялікай паляне.. паатрадна выстраілася ўся брыгада.Шамякін.// Размясціцца ў пэўным напрамку. Каля касы выстраілася чарга. □ Густым ланцугом выстраіліся прахожыя ўсцяж тратуараў, сочачы за кавалергардамі.Гартны.
Разм. Адзецца па-святочнаму; прыбрацца. [Алаіза] выстраілася, як-ніяк ішла на баль.Арабей.Анютка выстраілася ўжо ў новую сукенку.., завязала чырвоную хустку-тараноўку.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́лупіць ’абадраць, ачысціць ад скуры, лупін’ (БРС, Нас., Яруш., Касп.); ’вырваць, паглуміць’ (Сцяшк.); ’вытарашчыць вочы’ (Нас., Бяльк.); ’пабіць, адлупцаваць’ (БРС, Нас., Шат.); ’выставіць напаказ’ (Нас.), вы́лупіцца ’вылезці з яйца (аб птушанятах)’ (Нас.); ’накінуцца на некага з крыкам, ашчэрыцца’ (Нас., Шат.); ’прыбрацца, упрыгожыцца’ (Касп.). Гл. лупіць. Апошняе значэнне запазычана, магчыма, з рус. мовы; параўн. рус.пск., цвяр., валаг., каз. і г. д. вылупа́ться ’прыбірацца, выстройвацца’.
1. Набыць прыгожы выгляд, стаць прыгожым. Убраліся ў чырвань праспекты і плошчы І ў [к]вецень вясновую — дрэвы садоў.Хведаровіч.// Прыгожа адзецца, прыбрацца, разадзецца; выстраіцца. Убрацца ў святочны касцюм. □ [Міхаліна:] — А калі адчыніла шафу, каб адзецца, то адчула, што знікла маё жаданне ўбрацца па-святочнаму.Шамякін.
2.Разм. Управіцца з уборкай ураджаю. [Ганна:] — Напішы, Алеська, што ўбраліся са збажыною.Скрыган.
•••
Убрацца ў пер’е — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча, пачаць жыць самастойна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́лупак1 ’хлопчык з вылупленымі вачамі, лаянка хлопца’ (Нас., Некр., КЭС, лаг.); ’адзінае дзіця’ (Нік., Оч.); ’птушаня, якое толькі што вылупілася з яйца’ (Нас.). Рус.вы́лупок ’тс’, укр.ви́лупок ’дзіця (зняважліва)’, польск.wyłupek ’што-небудзь вылупленае (арэх, птушаня)’; ’небарака’, чэш.дыял.výlupek, vejlupek ’арэх, які вылупіўся з шалупіння’. Ад вылупіць (‑цца) у розных значэннях з суф. ‑ъкъ.
Вы́лупак2 ’франт’, вы́лупка ’франціха’ (Касп.). Да вылупіцца ’прыбрацца’ (гл.). Параўн. таксама рус.вылупёна ’франціха’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Начапу́рыцца ’прыбрацца’ (жлоб., Жыв. сл.), начапурыцца ’тс’ (Нас.; лунін., Шатал.; Янк. БП), naczapúrycsa ’надуцца, наставіць пер’е’ (Федар.), укр.начепури́тися ’тс’, рус.начепури́ться ’тс’, чэш.načepýřiti se ’нахохліцца, натапырыцца, надуцца’, славен.načepériti se ’вычварна апрануцца’. Адзначаныя славянскія словы, відаць, самастойныя экспрэсіўныя ўтварэнні ў кожнай з моў, пра што сведчыць варыянтнасць асновы, параўн. славен.našeperiti, našopiriti ’тс’, серб.-харв.на̏шепурити ’тс’ і пад. Ад чапуры́цца ’прыбірацца’, чапуры́ць ’прыбіраць’ (гл.). Параўн. Бязлай, 2, 210; Махэк₂, 106.