Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГО́НІ,
гон, старажытная нар. мера (адзінка) даўжыні. Лічыліся роўнымі адлегласці, пройдзенай запрэжаным у саху канём, або даўжыні поля, апрацаванага (узаранага ці скошанага) за адзін прыём. Мелі ўмоўнае, не заўсёды аднолькавае лікавае значэнне, залежнае ад фіз. магчымасцей чалавека і жывёлы. Раўняліся прыблізна 80—100 м і болей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мюі́д
(фр. muid)
старадаўняя мера сыпкіх рэчываў і вадкасцей у Францыі, роўная прыблізна 270 л.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ама́ль, прысл.
Мала чаго не хапае да чаго‑н., ледзь не.., каля, блізка, прыблізна каля... Лапата была старая, іржа амаль наскрозь праела жалеза.Самуйлёнак.Амаль без асаблівых прыгод дабраліся.. [Астап і Міколка] да горада.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чацвярта́к, ‑вертака, м.
1.Уст. Сярэбраная манета вартасцю ў чвэрць рубля; дваццаць пяць капеек.
2. Надзел, кавалак зямлі, роўны прыблізна 1,5 дзесяціны. Ды і што было рабіць дома на жвірыстым чацвертаку?Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАЛАТНІ́К,
старажытная мера (адзінка) масы. Назва паходзіць ад златніка — стараж.рус. залатой манеты масай 4,2 г. Лікавае значэнне З. ў 16—19 ст. мянялася: у ВКЛ З. = 3,9 г (прыблізна), у Беларусі ў 19 — пач. 20 ст. З. = 1/96 фунта = 4,266 г. З. карысталіся пры вызначэнні пробы каштоўных металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сярэ́дзіна, -ы, ж.
1. Сярэдняя частка чаго-н., роўна аддаленая ад краёў або пачатку і канца чаго-н.; цэнтр.
С. круга.
С. моста.
2. Час, прыблізна аднолькава аддалены ад пачатку і канца чаго-н.
С. дня.
У сярэдзіне лета.
3. Паясніца (разм.).
Баліць с.
|| памянш.сярэ́дзінка, -і, ДМ -нцы, ж.
◊
Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеяння, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БО́ЧКА ВІ́ЛЕНСКАЯ,
даўняя мера аб’ёму сыпкіх рэчываў. На Беларусі ў 16—18 ст. 1 бочка віленская = 4 чвэрцям = 8 асьмінам = 72 вял. гарцам = 144 гарцам малым = 406,7 л. Прыблізна адпавядае 19 пудам жыта, 18 пудам пшаніцы, 15 пудам ячменю, 10 пудам аўса. У розных раёнах Беларусі на розныя патрэбы існавалі мясц. «бочкі», якія адрозніваліся памерамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
minus
м. мінус;
plus minus — больш-менш; прыблізна; каля
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДВАНАЦЦАЦІПЕ́РСНАЯ КІ́ШКА,
пачатковы аддзел тонкай кішкі ад выхадной адтуліны страўніка да парожняй кішкі. Даўжыня яе ў чалавека 27—30 см (прыблізна 12 папярочнікаў пальца, адсюль назва). У поласці Д.к. адкрываюцца вывадныя пратокі падстраўнікавай залозы і печані. Залозістыя элементы сценкі выдзяляюць сакрэт, у якім ёсць ферменты, неабходныя для ператраўлення бялкоў, тлушчаў і вугляводаў (у поласці Д.к. ператраўленне рэчываў найб. інтэнсіўнае).