кісларо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Хімічны элемент, празрысты бясколерны газ, які ўваходзіць у склад паветра і неабходны для дыхання, гарэння і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жалабо́к, ‑бка, м.

Памянш. да жолаб (у 1 знач.); невялікае прадаўгаватае паглыбленне ў чым‑н. Па драўляным жалабку [з бярозы] сцякаў празрысты сок. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладзі́к, ‑а, м.

Месяц у першай квадры. Ужо стаяў поўны вечар. Паднімаўся маладзік. Чорны. Празрысты, як ільдзінка, сярпок маладзіка раставаў на небе. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінява́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сіняватага; сіняваты колер чаго‑н. Сіняватасць твару. □ Ахвота выпіць празрысты да сіняватасці спірт змагалася ў ім [кавалю] з грэблівасцю. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

transparent [trænsˈpærənt] adj.

1. празры́сты;

transparent glass празры́стае шкло

2. я́сны, зразуме́лы; відаво́чны;

a transparent lie я́ўная хлусня́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gauzy

[ˈgɔzɪ]

adj.

га́завы, то́нкі й лёгкі як газ; празры́сты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

crystal clear [ˌkrɪstlˈklɪə] adj.

1. празры́сты; чы́сты, як крышта́ль (пра ваду, шкло і да т.п.)

2. зразуме́лы; відаво́чны, я́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПА́ТАКА,

цукрысты прадукт, вязкі, празрысты водны раствор глюкозы, алігацукрыдаў і дэкстрынаў. Колькасць сухіх рэчываў каля 80%. Павышае растваральнасць цукрозы ў вадзе (затрымлівае крышталізацыю). Атрымліваюць ацукроўваннем крухмалу разведзенымі к-тамі, потым сіроп фільтруюць і ўварваюць. Выкарыстоўваюць у кандытарскай, кансервавай, тэкст. прам-сцях, у хлебапячэнні.

т. 12, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

алеба́стр, ‑у, м.

1. Празрысты дробназярністы гіпсавы камень, які ўжываецца для арнаментных вырабаў.

2. Абпалены і размолаты белы гіпс, які выкарыстоўваецца ў будаўніцтве як вяжучы матэрыял.

[Грэч. alábastros, ад назвы горада ў Егіпце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́мін, ‑а; мн. ко́міны, ‑аў і каміны́, ‑о́ў; м.

Труба для адводу дыму з печы. Над комінам школы ўзнімаўся ў хмарнае асенняе неба празрысты дымок. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)