Прыпо́л ’ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі’ (ТСБМ, Мік., Мядзв., Шн. 2, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк., Растарг.; чэрв., Сл. ПЗБ; ТС), перан. ’калені’ (віл., іўеў., чэрв., Сл. ПЗБ), прыпо́лле ’прыпол’ (Гарэц., Байк. і Некр.; Мат. Гом.), пры́пал ’тс’ (Сл. ПЗБ), сюды ж лексемы, якія працягваюць адзначаную семантыку: прыпо́л, прыпо́лле ’аб’ём таго, што можна пакласці ў прыпол ці фартух’ (Нас.), ’мера пры куплі-продажы’ (Інстр. 3). Рус. при́по́л ’крысо адзення; падол’, ’крысо адзення, падол, у які што-небудзь пакладзена’, припо́л ’колькасць чаго-небудзь, якая змяшчаецца ў падоле’, укр. припі́лполка ці крысо адзення, згорнутая такім чынам, каб у іх можна было пакласці што-небудзь’, польск. przypole ’фартух’. Ад пры‑ і пала́, гл. Першапачаткова прыпо́л, магчыма, абазначаў пярэдняе палотнішча спадніцы, калі яе рабілі з чатырох нашытых частак, накшталт панёвы; гл., напрыклад, Малчанава, Мат. культ., 140 і наст. Гэта была частка, якая знаходзілася пры по́лах і выкарыстоўвалася, калі ў яе трэба было пакласці што-небудзь; адсюль і пазнейшыя пераносныя значэнні.

Прыпо́л2 ’частка сахі, перакладная паліца’ (Др.-Падб., Гарэц.), прыпо́лак ’паліца ў сасе’ (Бяльк.; вільн., узд., Сл. ПЗБ), пріпо́лок ’тс’ (петрык., ельск., Маш., Выг.). Рус. смал. припо́лок ’невялікая паліца; палічка ў сасе для лепшага адвалу зямлі’. Утварэнне ад паліца (гл.) з адсячэннем суф. ‑іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уча́сток м.

1. уча́стак, -тка м.; (выделенная часть — ещё) дзяля́нка, -кі ж.;

дроби́ть на уча́стки драбні́ць на ўчасткі;

земе́льный уча́сток зяме́льны ўча́стак (дзяля́нка зямлі́);

поражённый уча́сток (ко́жи) пашко́джаны ўча́стак (ску́ры);

уча́сток зараже́ния воен. уча́стак заражэ́ння;

2. (область, сфера) уча́стак, -тка м., галіна́, -ны́ ж.;

ва́жный уча́сток рабо́ты ва́жны ўча́стак (ва́жная галіна́) рабо́ты;

3. в др. знач. уча́стак, -тка м.;

избира́тельный уча́сток вы́барчы уча́стак;

враче́бный уча́сток урачэ́бны ўча́стак;

уча́сток оборо́ны полка́ воен. ўча́стак абаро́ны палка́;

полице́йский уча́сток уст. паліцэ́йскі ўча́стак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)