шалява́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаляваць.

2. Тое, што і шалёўка (у 2 знач.); абшыўка. Я .. паціху, каб не чула маці, — яна акопвала ў гародзе бульбу, аддзіраю ў шаляванні дошку, каб можна было прасадзіць у шчыліну руку і дастаць ластаўчына гняздо. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Моўчкі ’нічога не гаворачы’, ’паціху’, ’тайком’, ’пакорліва’, ’не пратэстуючы’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., ТС; КЭС, лаг.), моўчачкі, моўчыкі ’тс’ (петрык., З нар. сл.; Ян.), ст.-бел. мовчки — прыслоўе ў форме Т. скл. мн. л. о‑асноў (‑кы > ‑кі), утворанае ад наз. маўчок (< мовчокъ). Сюды ж моўчыкі ’асобная частка ў дзіцячай гульні ў скокі, калі трэба маўчаць’ (ТС). Да маўча́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасмо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасмаліць ​1.

2. у знач. прым. Пакрыты, насычаны смалой для трываласці. Ля берага .. гойдалася паціху дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая. Чыгрынаў. Рыжаваты хлопец у стракатай цяльняшцы адганяе мяне на сваёй вузкай гоначнай байдарцы з фанеры і прасмоленай парусіны. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шамаце́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак.

Шапацець, шумець. Вакол, ападаючы, шамацела лісце, угары маркотна, цягуча шумеў густы вецер. Мележ. // чым. Утвараць лёгкі шум, шорах, кратаючы, рухаючы што‑н., чым‑н. Чуваць было, як Зянькевіч шамаціць паперай. П. Ткачоў. За акном паціху шамацела апошнімі лісцямі старая ліпа. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віці́на, ‑ы, ж.

1. Прут, дубец.

2. зб. Скручаная лаза, якой вяжуць плыты. Бярвенне, звязанае наспех віцінай, паціху ад моста адносіць рака. Машара.

3. Уст. Крытае судна для перавозкі збожжа па рацэ. Хадзіў на сплаў ён [Міхал], на віціны. Разоў са два схадзіў у Прусы — Куды не трапяць беларусы? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паджартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., з каго-чаго, над кім-чым.

Разм. Пасмяяцца з каго‑, чаго‑н., зрабіць каго‑, што‑н. прадметам сваіх жартаў. [Настаўнік:] — Ідучы паціху за імі, .. [механік] чуў, што казалі бабы, дый паджартаваў трохі з іх. Мурашка. Паджартавала [Гэля] і над Зосяю. Гартны. // без дап. Сказаць жарт, пажартаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́мрыць ’раздражнёна, незадаволена гаварыць пад нос’ (Сцяц.), ’паціху парыкваць (аб карове)’, ’гугнявіць’ (ТС), ’мармытаць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), мумрыну́ты ’прамармытаць’ (Клім.), драг. мумрыта́ты ’мармытаць’ (З нар. сл.), момрыць ’невыразна гаварыць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), рус. валаг. му́мрить, укр. мимрати, мимрити, польск. mumrzeć, чэш. mumrati. Старое анаматапеічнае ўтварэнне, роднаснае да мумліць (гл.) (Бернекер, 2, 75; Фрэнкель, 419; Фасмер, 3, 9; Бязлай, 2, 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

krystalizować się

krystalizowa|ć się

незак. крышталізавацца, выкрышталізоўвацца;

powoli ~ł się plan wyprawy — паціху выкрышталізоўваўся план падарожжа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ляны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і лянівы. Ляныя валы паціху ідуць уперадзе сахі, бароняцца хвастамі ад аваднёў і мух, махаюць галовамі, аж ярмо рыпіць. Галавач. Бацька чамусьці аціх, ён нават пугай не пакручвае ўжо на коней, і яны ідуць павольнай ляною паходкай. Сабаленка. З дубровы дзьмуў ляны ветрык. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑кукуе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Кончыць, пераехаць кукаваць. Сарочы лес паціху шумеў, на нешта скардзіўся, навяваючы смутак. Зязюлі тут ужо адкукавалі, адлапаталі крыллямі. Няхай.

2. перан. Разм. Адбыць нейкі час у цяжкіх умовах. [Змітрук:] — У каталажцы дзесяць дзён адкукаваў і зноў іду да таго самага чорта. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)