катэгары́чны, ‑ая, ‑ае.

Рашучы, безумоўны, неаспрэчны. Катэгарычнае рашэнне. Катэгарычнае патрабаванне. □ — Вам усім трэба сысці з дому, — катэгарычным тонам заявіў дзед Талаш, — так, трэба сысці. Колас.

•••

Катэгарычнае суджэнне гл. суджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предъяви́ть сов. прад’яві́ць; (показать) паказа́ць;

предъяви́ть про́пуск прад’яві́ць (паказа́ць) про́пуск;

предъяви́ть тре́бование прад’яві́ць патрабава́нне;

предъяви́ть чек прад’яві́ць чэк;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Zmutung f -, -en патрабава́нне (несправядлівае);

ine frche ~ наха́бнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Нава́ла ’стыхія, напасць’ (БРС, Байк. і Некр.), ’напасць, нападзенне’ (Касп.), ’бяда, гора’ (Сцяшк.), ’прымус, непрыемная прэтэнзія, патрабаванне; нападзенне; бура’ (Др.-Падб., Гарэц.), ’націск’ (Яруш.), польск. nawała ’націск, вялізны наплыў; стыхія’, ’навальніца’, ’прымус’. Да *valъ, valiti, параўн. валі́ць ва́лам ’ісці вялікай масай, натоўпам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напо́рысты, ‑ая, ‑ае.

Які ўпарта і настойліва дабіваецца сваёй мэты. Напорысты чалавек. □ Калектыў малады, але дружны, напорысты. Паслядовіч. // Які выражае настойлівасць, поўны настойлівасці. Напорысты характар. Напорыстае патрабаванне. □ Паднялося дружнае, напорыстае «ура». Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДКА́ЗЧЫК,

бок цывільнай справы ў судзе або спрэчкі ў гасп. судзе, якому прад’яўлена патрабаванне істца. Паводле бел. права адказчыкам можа быць грамадзянін, а таксама прадпрыемства, арг-цыя, установа, якія з’яўляюцца юрыд. асобамі; у гасп. судзе адказчыкам — толькі юрыд. асобы. Становішча адказчыка ў судзе, яго працэсуальныя правы і абавязкі прадугледжаны цывільным і гасп. працэсуальным заканадаўствамі. У крымін. працэсе магчымы ўдзел адказчыка, калі ён нясе матэрыяльную адказнасць за шкоду, прычыненую абвінавачаным.

І.​І.​Пацяружа.

т. 1, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Benspruchung f -, -en патрабава́нне (чаго-н.)

2) намага́нне; напру́жанасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ggenforderung f -, -en сустрэ́чнае патрабава́нне, контрпрэтэ́нзія; юрыд. сустрэ́чны іск

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ультыма́тум

(с.-лац. ultimatum)

1) у міжнародных зносінах — патрабаванне адной дзяржавы да другой выканаць пэўныя дзеянні ці ўстрымацца ад іх, якое суправаджаецца пагрозай ужыць пэўныя меры ўздзеяння;

2) катэгарычнае патрабаванне чаго-н., якое суправаджаецца пагрозай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

tenuous [ˈtenjuəs] adj.

1. то́нкі;

a tenuous thread то́нкая ні́тка

2. сла́бы;

a tenuous difference нязна́чная ро́зніца;

a tenuous claim пусцяко́вае патраба́ванне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)