3. (пра чалавека) няўпэ́ўнены, збянтэ́жаны, паста́ўлены ў тупі́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АРША́НСКІ КЛЯ́ШТАР ТРЫНІТА́РЫЯЎ.
Існаваў у 1714—1832 у Оршы. Засн. Адамам і Уладзіславам Саковічамі. Мураваныя будынкі касцёла і 2-павярховага жылога корпуса пастаўлены ў 18 ст. У 1836 касцёл пераабсталяваны ў праваслаўны Васкрасенскі сабор, у 1920-я г. Закрыты, у 1950-я г. знесены. Захаваўся жылы корпус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мілія́рый
(лац. miliarium)
1) мера даўжыні ў Стараж. Рыме, роўная 1,4835 км;
2) прыдарожны каменны слуп, пастаўлены на адлегласці ў 1 міліярый ад суседніх слупоў на старажытнарымскіх шляхах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
крыжаві́на, ‑ы, ж.
1. Дзве планкі, два брусы і пад., змацаваныя ў форме крыжа. Крыжавіна рамы. □ Пры ўваходзе ў горад на ўсіх вуліцах былі пастаўлены крыжавіны з рэек і ўкапаны надаўбні.Сабаленка.
2. Прыстасаванне на месцы перасячэння рэйкавых пуцей для пераводу цягніка на другі пуць. Грукаючы на крыжавінах, цягнік прайшоў міма ўваходных стрэлак, паступова суцішаючы ход.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытамі́цца, ‑тамлюся, ‑томішся, ‑томіцца; зак.
Разм. Стаміцца, прыстаць. У два рады пастаўлены тут лаўкі на роўнай адлегласці адна ад другой, каб было дзе пасядзець у добрае надвор’е людзям, калі прытомяцца шпацыруючы.Колас.Ужо і рукі ад цяжкага кошыка забалелі, і ногі прытаміліся, і адпачыць зноў захацелася, а знаёмай дарогі ўсё не было і не было.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксперыме́нт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Навукова пастаўлены дослед. Ставіць эксперымент. □ Нядаўна вучоныя правялі эксперымент: перасялілі пяць зуброў на ўзбярэжжа Беразіны.«Маладосць».
2. Спроба ажыццявіць што‑н. якім‑н. чынам. Следчы быў задаволены сваім псіхалагічным эксперыментам — не кожнага ж можна ўзяць суровасцю, пагрозамі.Сабаленка.[Кліент:] — Усё рабілася так, быццам праводзілі эксперымент на выпрабаванне маіх не рваў.«Звязда».
[Лац. experimentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАГІЛЁЎСКІ АМА́ТАРСКІ ТЭА́ТР.
Існаваў у 1900—04 у Магілёве пры Нар. доме. Створаны па ініцыятыве Т.Сапрыкі. У сезон 1902/03 т-рам кіраваў прафес.рэж. М.Падбярэзскі. У асобных спектаклях выступала прафес. актрыса М.Кугушава-Чынар. Пастаўлены п’есы А.Чэхава, А.Астроўскага, М.Гогаля, М.Салаўёва, А.Дэнеры, Ф.Дзюманура і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯЧКО́Ў Фядосій Арцёмавіч (1923, в. Падгор’е Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 15.1.1942),
Герой Сав. Саюза (1942). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 у дывізіі нар. апалчэння Ленінграда, снайпер на Ленінградскім фронце. Знішчыў 125 гітлераўцаў, падрыхтаваў 10 снайпераў. Загінуў у баі. У в. Вараніно Быхаўскага р-на, на радзіме і ў С.-Пецярбургу С. пастаўлены помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЗО́ЎСКІ Канстанцін Антонавіч (1.10.1919, в. Абухава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 26.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1938), авіяц. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну лётчык, удзельнік вызвалення Паўн. Каўказа, Крыма, Прыбалтыкі. Зрабіў 106 баявых вылетаў, знішчыў 16 самалётаў, 11 танкаў, 139 аўтамабіляў, 26 зенітных установак, 2 склады з боепрыпасамі. Загінуў у Прыбалтыцы. У г.п. Бешанковічы яму пастаўлены помнік.