возера на ПнЗ Канады. Пл. 30,2 тыс.км², даўж. каля 280 км, глыб. да 137 м. Берагі высокія, скалістыя, парослыя пераважна хвойнымі лясамі. Сцёк па р.Вял. Мядзведжая ў р. Макензі. Суднаходства. Рыбалоўства. Радовішча уранава-радыевай руды. Парты: Порт-Радый, Форт-Франклін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛІ́ЙСКАЕ ГІ́РЛА,
паўночны, самы мнагаводны (каля 70% сцёку) рукаў дэльты р. Дунай, упадае ў Чорнае мора. Даўж. 116 км, шыр. да 1,2 км. Рэчышча абвалаванае. Па К.г. праходзіць участак мяжы паміж Украінай і Румыніяй. Частка К.г. — у складзе запаведніка Дунайскія Плаўні. Парты — Ізмаіл (пач. марскога суднаходства), Кілія, Вілкава (Украіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРКУ́К,
горад на ПнУ Ірака. Адм. ц. мухафазы Таамім. Больш за 600 тыс.ж. (1996, з прыгарадамі). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы нафты. Ад К. ідуць нафтаправоды ў парты Баніяс (Сірыя) і Трыпалі (Ліван). Нафтаперапр.з-д. Вытв-сць серы. Гарбарна-абутковая і тэкст.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’Ю́ДЖЭТ-САЎНД (Puget Sound),
заліў Ціхага ак. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі (ЗША). Даўж. 126 км, шыр. каля ўвахода 60 км, глыб. да 245 м. Шмат астравоў, зручных бухтаў. З боку акіяна ўваход у заліў прыкрыты в-вам Ванкувер. Прылівы няправільныя паўсутачныя (да 4,3 м). Найб.парты — Сіэтл, Такома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАРЫ́ДСКІ ПРАЛІ́Ў (Strait of Florida),
праліў паміж п-вам Фларыда і а-вамі Куба і Багамскімі. Злучае Мексіканскі зал. з Атлантычным акіянам. Даўж. 651 км, найменшая шыр. 80 км, глыб. на фарватэры ад 150 да 2085 м. У Ф.п. бярэ пачатак цячэнне Гальфстрым. Парты: Гавана (Куба) і Маямі (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІБРАЛТА́РСКІ ПРАЛІ́Ў (Estrecho de Gibraltar),
праліў паміж паўд.-зах. краем Еўропы (Пірэнейскі п-аў) і паўн.-зах. часткай Афрыкі. Злучае Атлантычны ак. з Міжземным морам. Даўж. 59 км, шыр. 44 км. Найменшая глыб. на фарватэры 338 м. На паўн. беразе парты Гібралтар (Брыт.) і Альхесірас (Іспанія), на паўд. — Танжэр (Марока).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМАНАСЕ́КІ, Камон,
праліў паміж а-вамі Хонсю і Кюсю (Японія). Злучае Унутр. Японскае м. (Сета-Найкай) з Карэйскім прал. Даўж. 21 км, найменшая шыр. 600 м, найменшая глыб. на фарватэры 11 м. Праз С. пабудаваны аўтамабільны мост (1068 м), пад С. —2 тунэлі з чыгункамі. Парты: Сіманасекі, Кітакюсю, Модзі, Вакамацу, Какура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАГАНРО́ГСКІ ЗАЛІ́Ў.
У паўн.-ўсх. частцы Азоўскага м. Аддзелены ад мора косамі Доўгай і Беласарайскай. Даўж. каля 140 км, шыр. каля ўваходу 31 км, глыб. каля 5 м. У Т.з. размешчаны Пясчаныя а-вы. Ледастаў са снеж. да сакавіка. Упадаюць рэкі: Дон, Кальміус, Міус, Ея. Парты: Марыупаль (Украіна), Таганрог, Ейск (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКІ́ЙСКІ ЗАЛІ́Ў,
у Ціхім ак., каля паўд.-ўсх. ўзбярэжжа в-ва Хонсю (Японія). Даўж. каля 50 км, шыр. да 37 км, глыб. 15—30 м. Вузкім (да 9 м) прал. Урага злучаны з зал. Сагамі-Нада, а праз яго з Ціхім ак. Берагі нізінныя, густанаселеныя. Буйныя парты: Токіо, Іакагама, Іакосука, Кавасакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРТ-ОФ-КЛАЙД (Firth of Clyde),
заліў Ірландскага м. каля зах. берага Шатландыі. Даўж. каля 140 км, шыр. каля ўваходу 40 км, глыб. 33—164 м. Упадае р. Клайд. Прылівы паўсутачныя (да 4 м). Злучаны каналам (праз р. Клайд) з зал. Ферт-оф-Форт Паўночнага м.Гал.парты: Грынак, Дамбартан, Клайд.