высакаякасная тонкая шарсцяная тканіна з грабеннай мерыносавай кручанай пражы, мае дробныя рубчыкі з нахілам. Выпускаецца пераважна афарбаванай у цёмны колер. З бастону шыюць касцюмы, паліто.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Па́льта, пальто́ ’паліто’, пальта́к ’паўпаліто’, ’жаночае верхняе адзенне з фалдамі’ (Сл. ПЗБ). З рус.пальто́ (этымалогію гл. паліто́), пашыранага рознымі суфіксамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
topcoat
[ˈtɑ:pkoʊt]
n.
мужчы́нскае паліто́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
капюшо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Адкідны галаўны ўбор, прымацаваны ззаду да каўняра верхняга адзення.
Паліто з капюшонам.
|| прым.капюшо́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
касто́равы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з кастору. Касторавае паліто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)