Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«ЛЕ́ТАПІС ПЕРЫЯДЫ́ЧНЫХ ВЫДА́ННЯЎ І ВЫДА́ННЯЎ, ЯКІЯ ПРАДАЎЖАЮЦЦА»,
дзяржаўны штогадовы бібліягр.паказальнік Беларусі. Выдаецца з 1925 у Мінску Нац. кніжнай палатай. Да 1995 уваходзіў у «Летапіс друку Беларусі». Складаецца з 2 частак: у 1-й рэгіструюцца часопісы, бюлетэні, навук. зборнікі; іх назвы размешчаны па алфавіце; 2-ю частку складаюць назвы газет, размешчаныя па тыпах выданняў, унутры — па алфавіце. Мае алфавітныя паказальнікі назваў і месцаў выдання.
бел. і рус. фалькларыст і літ.-знавец. Д-ргіст.н. (1971), праф. (1972). Засл. дз. нав. Башкортастана (1977). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т імя Леніна (1931). У 1938—41 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та і навук. супрацоўнік Ін-та мовы і л-ры АН Беларусі. У 1943—49 выкладаў у БДУ. З 1951 працаваў у Башкортастане. Друкаваўся з 1937. Зрабіў шмат запісаў бел. фальклору. У манаграфіі «Беларуская казка» (1969) паказаў нац. багацце і самабытнасць бел.нар. казак. Апублікаваў першы ў гісторыі бел. фалькларыстыкі сістэм.паказальнік «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978). Падрыхтаваў навук. каментарыі да зб-каў «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971), «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78, з К.Кабашнікавым), «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976), «Украінскія народныя казкі» (Берлін, 1972, на ням. мове) і інш. Сааўтар кн. «Параўнальны паказальнік сюжэтаў. Усходнеславянская казка» (1979). Выдаў на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 1966; 10-е выд. 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫЯДЫ́ЧНЫ ДРУК,
друкаваныя выданні, якія выпускаюцца праз пэўныя прамежкі часу; адзін са сродкаў навукова-тэхнічнай масавай інфармацыі і прапаганды. Да іх адносяцца газеты, часопісы, альманахі, бюлетэні і перыяд. зборнікі, што распаўсюджваюць грамадска-паліт., сац.-эканам., культ.-асв. і навук.-тэхн. інфармацыю. Ім уласцівы рэгулярнасць выхаду (ад штодзённага да гадавога), пастаянная назва, нумарацыя (нумар выдання, выпуску і г.д.), аб’ём, як правіла, фармат, аднатыпнае афармленне. Падзяляюцца на агульнаграмадскія (змяшчаюць інфармацыю пра ўсе сферы жыцця) і вузкаспец. (навук., спарт., рэкламныя і інш.). У Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана (на 1.1.2001) 1113 перыяд. выданняў, у т. л. 731 газета, 329 часопісаў, 48 бюлетэняў, 2 альманахі, 1 каталог. Выходзіць штогадовы бібліягр.паказальнік«Летапіс перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца». Звесткі пра сучасныя сусв.перыяд. выданні змяшчаюць «Ulrich’s International periodical directory» («Міжнародны даведнік «Улрык» па перыёдыцы», з 1932), «World list of social Science periodical» («Міжнародны паказальнік грамадска-палітычных перыядычных выданняў», ЮНЕСКА, з 1980) і інш.Гл. таксама ў арт.Выдавецкая справа.
Jlint.: Перыядычны друк Беларусі. Мн., 1981; Пресса Республики Беларусь. Мн., 1998.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АДЛІКО́ВАЕ ПРЫСТАСАВА́ННЕвымяральнай прылады,
частка прылады, прызначаная для адліку яе паказанняў. Адліковае прыстасаванне аналогавай прылады складаецца са шкалы і паказальніка (стрэлка, прамень святла), пры гэтым рухомымі могуць быць паказальнік або шкала. Адліковае прыстасаванне лікавай прылады дае паказанні непасрэдна ў лікавай форме з дапамогай мех., эл. і электрамех. індыкатараў.
Светлавое адліковае прыстасаванне: 1 — крыніца святла; 2 — аптычнае прыстасаванне з ніткай або кап’ём (3); 4 — люстэрка, замацаванае на рухомай частцы вымяральнага механізма; 5 — шкала з спраектаваным на яе відарысам ніткі.