endorsement [ɪnˈdɔ:smənt] n.

1. публі́чная падтры́мка; ухвале́нне

2. BrE адзна́ка аб парушэ́нні ў вадзі́цельскіх права́х

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

promotion [prəˈməʊʃn] n.

1. прасо́ўванне па слу́жбе

2. садзе́йнічанне (развіццю); заахво́чванне, падтры́мка

3. прамо́ўшн, рэкламава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Разм. Магчымасць атрымаць дапамогу, садзеянне; падтрымка, апека. — Ды гэта так! — Міхал уздыхае: — Але заручкі ён не мае. Яго паны не падтрымаюць, Бо на прымеце іншых маюць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Unterstützung f -, -en

1) падтры́мка; дапамо́га;

j-m ~ gewähren аказа́ць каму́-н. дапамо́гу [падтры́мку]

2) вайск. падмацава́нне, падтры́мка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Verstärkung f -, -en узмацне́нне, умацава́нне, падмацава́нне, падтры́мка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

падмо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.

Разм. Дапамога, падтрымка. Варочаў глебу працавіты трактар, А на падмогу коні ды валы У гаспадарцы той былі. Крапіва. Ноччу на падмогу Белабародаву Сцяпан Фёдаравіч паслаў другую роту. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уро́н, ‑у, м.

Страта, шкода. У гады першай сусветнай вайны, а затым замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны прамысловасці Беларусі быў нанесен значны ўрон. «Весці». [Аляксей:] — Для нашай гаспадаркі.. [пазыка суседзям] урону не зробіць, а людзям падтрымка вялікая. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мара́льны, -ая, -ае.

1. гл. мараль.

2. Які адпавядае правілам маралі, якому ўласціва высокая мараль.

М. ўчынак.

М. абавязак.

3. Звязаны з унутранымі, душэўнымі перажываннямі.

Маральная падтрымка.

Высокі м. дух.

○

Маральны знос — змяншэнне вартасці абсталявання, машын, што знаходзяцца ў эксплуатацыі, незалежна ад змянення іх фізічнай прыдатнасці.

|| наз. мара́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́ра ж.

1. Stütze f -, -n;

2. (падтрымка, дапамога) Unterstützung f -, Béistand m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пратэ́кцыя, ‑і, ж.

Апякунства, падтрымка з боку ўплывовых асоб, якія спрыяюць уладкаванню чыіх‑н. спраў. — Што ж, можна паспрабаваць зрабіць і такі ход, тым больш, што хлапчына працуе на тэлестудыі: там таксама можа спатрэбіцца пратэкцыя. Шамякін.

[Лац. protectio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)