1.Падпарадкавацца чыёй‑н. сіле, уладзе, выявіўшы пакорлівасць. [Адам:] — Ёсць, брат, у горадзе людзі, якія не пакарыліся і не пакарацца нахабным заваёўнікам...Якімовіч.//перан. Паддацца чыім‑н. намаганням, стаць асвоеным. У [свідравіны], якія былі прабураны вакол ствалоў, пусцілі мароз, і злосныя плывуны пакарыліся.Кулакоўскі.Каб быць пакарыцелем свету, Не толькі зямлёю трэба ўладаць, А трэба ўзняцца На сінюю гладзь — І неба павінна табе папарыцца!Чарот.
2. Змірыцца з чым‑н., адмовіўшыся ад барацьбы. Ты не спяшайся лёсу пакарыцца: Пакліч мяне. Пакліч. І я прыйду.Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
konieczność
koniecznoś|ć
ж. неабходнасць;
z ~ci — па неабходнасці;
w razie ~ci — у выпадку неабходнасці;
ulec ~ci — падпарадкавацца неабходнасці; пагадзіцца з неабходнасцю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zastosować się
зак.do kogo/czegoпадпарадкаваццакаму/чаму; прыстасавацца да каго/чаго;
zastosować się do czyich wskazówek — выканаць (прыняць да выканання) чые ўказанні
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
рог¹, -а, М ро́зе, мн. -і і (з ліч. 2, 3, 4) рагі́, рог і раго́ў, м.
1. Выраст з касцявога рэчыва на чэрапе ў некаторых жывёл.
Валовыя рогі.
Абламаць або пазбіваць рогі каму-н. (перан.: уціхамірыць, утаймаваць, прымусіць каго-н. пакарыцца; сагнаць пыху з каго-н.; разм.). Сагнуць (або скруціць) у бараноў р. (перан.: строгасцю, жорсткасцю прымусіць каго-н. пакарыцца, падпарадкавацца; разм.).
2. Музычны або сігнальны інструмент у выглядзе сагнутай трубы з расшыраным канцом.
Паляўнічы р.
3. Полы рог жывёліны, які выкарыстоўваецца для піцця і як ёмішча.
Піць віно з рога.
Р. багацця (пра невычэрпную крыніцу багацця, дабрабыту).
4. Востры загнуты канец чаго-н.
Р. пячных вілак.
|| памянш.ражо́к, -жка́, мн. ро́жкі, -жак, м. (да 1 знач.).
Рожкі ды ножкі засталіся ад каго-н. (нічога не засталося; разм.).
|| прым.рагавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) іро́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1925—28 У КІТА́І,
нацыянальная рэвалюцыя, якая мела на мэце аб’яднанне Кітая пад уладай Нац. партыі (Гаміньдана, ГМД) і скасаванне ў краіне ўплыву імперыяліст. дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі). Выклікана станам паліт. хаосу, у якім Кітай апынуўся пасля паражэння Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13 і смерці ў 1916 прэзідэнта Кіт. Рэспублікі Юань Шыкая, калі ўлада на месцах апынулася ў руках мясц.ваен. правіцеляў — мілітарыстаў і Кітай фактычна перастаў існаваць як адзіная дзяржава. Рух 4.5.1919 спрыяў уздыму ў краіне грамадска-паліт. актыўнасці, на хвалі якой лідэр кіт. нацыяналістаў Сунь Ятсен абвясціў у кастр. 1919 пра стварэнне ГМД. У крас. 1921 ч. дэпутатаў кіт. парламента, які быў разагнаны мілітарыстамі ў 1917, на сходзе ў г. Гуанчжоў абрала Сунь Ятсена прэзідэнтам Кіт. Рэспублікі, але яго ўрад не прызнала міжнар. супольнасць. У гэтых умовах у 1922—23 Сунь Ятсен заключыў саюз з СССР і Камуністычным інтэрнацыяналам. У абмен на фін. і ваен. дапамогу ён пагадзіўся на саюз ГМД з Кітайскай камуністычнай партыяй (КПК). На 1-м кангрэсе ГМД (студз. 1924) ГМД рэарганізавана на ўзор ВКП(б). Пры дапамозе сав.ваен. саветнікаў (М.В.Блюхер і інш.) на Пд Кітая створана Нац.-рэв. армія (НРА) Расстрэл 30.5.1925 паліцыяй брыт. сетльмента (квартал для іншаземцаў з уласнай адміністрацыяй) студэнцкай дэманстрацыі ў Шанхаі рэзка актывізаваў антыімперыялістычны рух у краіне. 1.7.1925 ГМД стварыў у Гуанчжоў Нац. ўрад на чале з Ван Цзінвэем. У выніку 1-га этапу Паўночнага паходу 1926—28 (ліп. 1926 — сак. 1927) Нац. ўрад пашырыў сваю ўладу на Пд ад р. Янцзы, у т. л. на такія буйныя гарады, як Шанхай, Нанкін і Ухань. Адначасова павялічваліся супярэчнасці паміж ГМД і КПК, якая заклікала да разгортвання шырокай агр. рэвалюцыі, што выклікала незадаволенасць кіраўніцтва ГМД і афіцэраў. Лідэр правых гаміньданаўцаў Чан Кайшы (галоўнакамандуючы НРА) адмовіўся падпарадкаваццаНац. ўраду, які знаходзіўся ў г. Ухань, абвясціў у крас. 1927 пра разрыў з КПК і пачаў супраць яе рэпрэсіі, потым стварыў у Нанкіне ўласны ўрад. Уханьскі нац. ўрад працягваў супрацоўніцтва з КПК. Кіраўніцтва КПК палічыла, што ў Кітаі склаліся перадумовы для сацыяліст. рэвалюцыі і ў ліп. 1927 ініцыіравала разрыў з уханьскім ГМД. У адказ той пачаў рэпрэсіі супраць КПК. Камуніст. паўстанні ў жн.—снеж. 1927 пацярпелі паражэнне (гл.Наньчанскае паўстанне 1927). У лют. 1928 адноўлена адзінства ГМД і створаны аб’яднаны Нац. ўрад на чале з Чан Кайшы. У выніку 2-га этапу Паўн. паходу (крас.—снеж. 1928) б.ч. Кітая прызнала ўладу нац. ўрада, што дазволіла кіраўніцтву ГМД абвясціць у кастр. 1928 пра сканчэнне ваен. этапу нац. рэвалюцыі.
Літ.:
Юрьев М.Ф. Революция 1925—1927 гг. в Китае. М., 1968;
Делюсин Л.П., Костяева А.С. Революция 1925—1927 гг. в Китае: пробл. и оценки. М., 1985;
ВКП(б), Коминтерн и национально-революционное движение в Китае: Док. Т. 1—3. М., 1994—98;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зага́дм.
1. Beféhl m -s, -e;
службо́вы зага́д díenstliche Verórdnung [Ánordnung], Díenstanweisung f -, -en;
баявы́ зага́двайск. Geféchts befehl m;
выкана́нне зага́ду Beféhlsausführung f -;
падпара́дкавацца зага́ду dem Beféhl náchkommen*;
адмяні́ць зага́д den Beféhl rǘckgängig máchen;
зго́дна з зага́дам laut Beféhl, beféhlsgemäß; gemäß Ánweisung;
адда́ць зага́дéinen Beféhl gében* [ertéilen]; Beféhl m;
выліча́льны зага́д Réchenbefehl m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
фальш, ‑у, м.
1. Падман, ашуканства. [Гендарсан] поркаўся ва ўжо засыпаных буртах, вымяраў пласт саломы і зямлі, але не знаходзіў фальшу.Чарнышэвіч.// Падробка. На момант.. [Назарчуку] здалося, што гэтыя грошы не сапраўдныя. Паглядзеў на прасвет, але фальшу не знайшоў. Грошы былі, як грошы.Сабаленка.
2. Прытворства, няшчырасць, крывадушнасць. У ласкавасці, з якой былі вымаўлены гэтыя словы, Галіна Іванаўна адчула фальш, няшчырасць.Марціновіч.Валодзя не ўлавіў ноткі фальш[у] у.. расказе [перакладчыка].Федасеенка.// Адсутнасць натуральнасці, адпаведнасці мастацкай праўдзе. Нішто не бывае такім прыкрым у літаратурным творы, ва ўсякім друкаваным слове, як фальш, непісьменная сухая штучнасць.Чорны.
3. Недакладнасць у выкладанні, скажэнне (пра спеў, ігру на музычным інструменце). У тых жа выпадках, калі чуецца выразны фальш або збіванне з тону, пісар трасе галавою, махае рукою, перахватваючы спевы і змушаючы хор падпарадкавацца яму.Колас.
[Ням. Falsch.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́сіць, мушу, мусіш, мусіць; незак.
1. Падлягаць прымусу, быць прыняволеным да чаго‑н., не маючы магчымасці зрабіць інакш. Тысячы маўклівых і суровых сыноў Палесся супроць сваёй волі і жадання мусілі пад аховаю польскай ваеншчыны ісці ў глыбокія тылы для фарм[ір]авання новых часцей, на папаўненне войск на фронце.Колас.
2. Быць абавязаным зрабіць што‑н. Таварышы падтрымалі свайго старэйшага, і Прохар мусіў падпарадкавацца.Новікаў.[Лакота:] — Па-баявому, па-ваеннаму так.. Калі ты атрымаў няправільны, на твой погляд, баявы загад, ты мусіш перш яго выканаць, а потым абскардзіць...Зарэцкі.Назаўжды цябе забыць я мушу — Ты ж, прашу, забудзь мяне навек.Непачаловіч.
3.уформеінф., узнач.пабочн. Мабыць, напэўна, відаць; магчыма. На свеце, мусіць, нічога няма мацнейшага за прывычку.Баранавых.Чыгунка, што перасякае галоўную вуліцу, мусіць, пройдзе пад ёй або пераступіць цераз яе па віядуку.Карпаў.Васілёк замаўчаў.. Мусіць, думаць пачаў, Чаго вецер шуміць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утаймава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак.
1. Уціхамірыцца, супакоіцца (пра чалавека). Пачалі будаваць дарогу праз балота. Старыя працівіліся, але моладзь не ўтаймавалася, пакуль не ўзяла верх...Чарот.Стыпендыю [студэнты] атрымалі, праз дзень-два паедуць на бульбу, так што ёсць усе падставы павесяліцца. Толькі пад раніцу ўтаймуецца інтэрнат.Навуменка.// Стаць паслухмяным, падпарадкавацца волі чалавека (пра жывёл). Вінавата апусціўшы хвост, Кудлік трохі ўтаймаваўся, але ненадоўга.Рылько.
2.(1і2ас.неўжыв.). Зменшыцца, суцішыцца або суняцца (пра боль і пад.). — Дарагі браце Сцяпане! Пойдзем да мяне, паляжыш, адпачнеш, боль утаймуецца...Дубоўка.[Алімпа] думала, што гэта яшчэ не роды, а проста забалеў жывот і калі яна будзе рухацца, дык боль утаймуецца.Сабаленка.// Заглушыцца, прыглушыцца (пра якое‑н. пачуццё, хваляванне і пад.). Калі агульная ўзрушанасць і захапленне, нарэшце, утаймаваліся, я пайшоў да Сені.Шамякін.— А чаго я цябе не бачыў да гэтага дня? — спытаў Пятро Ізобаў свайго даўняга сябра, калі радасць нечаканай сустрэчы крыху ўтаймавалася.Савіцкі.// Прыйсці ў нерухомы стан, стаць спакойным. На трэці дзень Утаймаваўся акіян. І хвалі, Прыкмеціўшы бязлюдны астравок, Як трэску, лодку іхнюю прыгналі І выплеснулі ціха на пясок.Куляшоў.Я Чорнае мора зялёным назваў бы, Калі ўтаймуецца бура і шторм.Грахоўскі.Пад раніцу завіруха трохі ўтаймавалася.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)