Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
біяге́рм
(ад бія- + гр. herma = падводная скала)
выступ марскога дна, утвораны рэшткамі вымерлых арганізмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАКА́РАВА КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна ў цэнтр.ч.Паўн. Ледавітага ак., паміж падводнымі хр. Ламаносава і падняццем Альфа. Аддзелена ад катлавіны Падводнікаў хр. Ламаносава. Пераважаюць глыб. каля 3000 м, найб. — 3940 м. Дно ўкрыта ілам. Адкрыта сав. даследчыкамі ў 1950. Названа ў гонар С.В.Макарава.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АФРЫКА́НСКА-АНТАРКТЫ́ЧНАЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна ў паўд.ч. Атлантычнага і Індыйскага ак., паміж мацерыковым схілам Антарктыды, Афрыканска-Антарктычным хр. і хр. Кергелен. Даўж. 6200 км, шыр. 1500 км, пераважная глыб. 4000—5000 м, найб. 6787 м (на З). Грунт — чырвоныя глыбакаводныя гліны і дыятомавы глей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́НСЕНА КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна ў цэнтр.ч.Паўн. Ледавітага ак. Абмежавана на Пн падводным хр. Гакеля, на Пд шпіцбергенска-паўночназямельскім мацерыковым схілам. Пераважаюць глыб. 3000—3500 м, найб. — 3975 м. У зах.ч. катлавіны ўразаецца цясніна Літке з глыб. 5449 м. Названа імем Ф.Нансена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эска́драны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эскадры; дзейнічае ў складзе эскадры. Эскадраныя судны.// Які праводзіцца, выконваецца эскадрай. Эскадраны манеўр. Эскадраная стральба.
2. Як састаўная частка назваў некаторых ваенных суднаў вялікага водазмяшчэння з шырокім раёнам плавання. Эскадраны мінаносец. Эскадраная падводная лодка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНА́ДСКАЯ КАТЛАВІ́НАБофарта катлавіна,
падводная катлавіна ў зах. частцы Паўн. Ледавітага ак., каля берагоў Канады. На Пд замыкаецца мацерыковым схілам Паўн. Амерыкі, на Пн — хр. Мендзялеева, на З і У — падняццямі Чукоцкім і Альфа. Пераважныя глыб. 3000—3500 м, найбольшыя — 3879 м. Дно катлавіны — абісальная раўніна, укрытая гліністым ілам.