Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЛЬКАБА́ЛА (ісп. alcabala ад араб. алькабала збіранне),
падатак на гандлёвыя здзелкі ў Іспаніі (12 ст. — 1845) і яе калоніях (2-я пал. 16 — пач. 19 ст.). З 14 ст. — пастаянны дзярж.падатак. Увядзенне альбакалы ў 1571 у Нідэрландах стала адной з прычын паўстання на Пн краіны ў 1572.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДЫ́НШЧЫНА,
дзярж.падатак у ВКЛ у 15—16 ст., які ішоў на выплату даніны крымскаму хану. Накладвалася на воласць, горад ці мястэчка, спаганялася з мяшчан і сялян. У гады спагнання ардыншчыны з падаткаплацельшчыкаў, як правіла, не збіраўся дзярж.падатак на патрэбы войска — сярэбшчына. У адрозненне ад грашовай сярэбшчыны ардыншчына пераважна сплачвалася пушнінай.