a moral obligation/right мара́льны абавя́зак/мара́льнае пра́ва;
a moral person высокамара́льны чалаве́к
2.павуча́льны;
a moral story/play павуча́льная гісто́рыя/п’е́са
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
апало́г
(гр. apologos = літар. апавяданне)
кароткі павучальны апавядальны твор, пабудаваны на алегарычным паказе жывёл і раслін, у старажытнагрэчаскай і ўсходняй літаратуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мара́ль, ‑і, ж.
1. Правілы, нормы паводзін людзей у адносінах паміж сабой. Камуністычная мараль. Буржуазная мараль. □ Маё знаёмства з доктарам з пункту погляду маралі тутэйшых жыхароў адбылося вельмі прыстойна і як мае быць.Васілевіч.
2.Павучальны вывад з чаго‑н. Мараль байкі.
3.Разм. Павучанне, натацыя. [Максім:] — Ты мне маралі не чытай... На сябе спачатку паглядзі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм.
1. Рабіць каму‑н. суровую вымову. Па дарозе .. [Іван Мацвеевіч] часта спыняе машыну. На лесапілцы распякае нядбайных мужчын за тое, што ўсюды параскіданы каштоўны піламатэрыял.Хведаровіч.
2. Выклікаць у каго‑н. моцнае ўзбуджэнне, гнеў, раздражненне. Чыжык спыніўся. Злосць, а найбольш крыўда распякалі яго.Лупсякоў.Спакойны павучальны лад гаворкі Шкробата распякаў Насціну ганарыстасць.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЕГО́РЫЯ (ад грэч. allēgoria іншасказанне),
1) адлюстраванне адцягненай ідэі (паняцця) пры дапамозе канкрэтнага нагляднага вобраза. Узнікненне алегорыі звязана з практыкай вытлумачэння стараж. шанавальных тэкстаў (у эпоху элінізму — Гамера, у хрысц. багасловаў — Бібліі); у сярэднявеччы алегарычна вытлумачваўся і свет прыроды як павучальны наглядны дапаможнік, створаны Богам для чалавека. Паняцце «алегорыя» ўпершыню сустракаецца ў трактатах Псеўда-Лангіна, Цыцэрона, у эстэт. вучэннях Гарацыя, Плутарха, Лукрэцыя Кара і інш. Іншасказальны прынцып алегорыі пашыраны ў сярэдневяковай эстэтыцы, у мастацтве Адраджэння і Асветніцтва. Існуе як прыём і прынцып арганізацыі маст. матэрыялу ў л-ры, фальклоры, у розных відах выяўл. мастацтва.
2) У выяўленчым мастацтве алегорыя ствараецца пры дапамозе вобраза канкрэтнай, асацыятыўна блізкай істоты, прадмета або з’явы (напр., правасуддзе — жанчына з завязанымі вачыма і з шалямі ў руках). Алегорыя шырока выкарыстоўвалася ў мастацтве Адраджэння (алегорыя граматыкі ў кн. «Грамматіка словенска...» Л.Зізанія, 1596), маньерызму, барока, ракако, класіцызму, рамантызму. Найб. пашыраны від алегорыі — персаніфікацыя, г. зн. фігура, аздобленая пэўнымі атрыбутамі, якія тлумачаць яе змест. Алегорыя сустракаецца ў мастацтве 19—20 ст. — у манум. скульптуры, творах жывапісу, плакаце, паліт. карыкатуры і інш.
Да арт.Алегорыя. С.Батычэлі. Вясна. Фрагмент (Тры грацыі). Каля 1477—78.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
erbáulichaуст.павуча́льны, навуча́льны;
das ist ja recht ~!іран. гэ́та ве́льмі мі́ла!, няма́ чаго́ і гавары́ць!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мара́ль
(фр. morale, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)
1) сукупнасць прынцыпаў і норм паводзін людзей у грамадстве;
2) павучальны вывад з чаго-н. (напр. м. байкі);
3) перан. павучанне, настаўленне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
наста́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да настаўніка (у 1 знач.). Настаўніцкі калектыў. Настаўніцкія кадры. □ Цяпер у Лабановіча ўжо трохі ёсць настаўніцкая практыка.Колас.// Прызначаны для настаўніка. Настаўніцкая газета. □ Я сядзеў на першай парце, якраз насупраць настаўніцкага століка.Хведаровіч.
2.узнач.наз.наста́ўніцкая, ‑ай, ж. Пакой у школе, дзе збіраюцца настаўнікі. Настаўнікі разышліся па класах, .. і Святлана засталася ў настаўніцкай адна.Шахавец.
3.Павучальны. Выціраючы хустачкай пот з твару, [Качура] гаварыў ужо салідным настаўніцкім тонам, выстукваючы алоўкам па стале.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мара́ль
(фр. morale, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)
1) сукупнасць прынцыпаў і норм паводзін людзей у грамадстве (напр. м. узаемаадносін);