пастфа́ктум

(лац. post factum = пасля зробленага)

пасля таго, як што-н. ужо зроблена (напр. паведаміць пра што-н. п.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

папярэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. каго (што). Загадзя апавясціць, паведаміць.

П. аб небяспецы.

2. што. Загадзя прынятымі мерамі перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н.

П. злачынства.

|| незак. папярэ́джваць, -аю, -аеш, -ае і папераджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (разм.).

|| наз. папярэ́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Паведаміць (паведамляць) па радыё. Кожныя тры гадзіны метэаролагі радзіруюць у эфір пра стан надвор’я ў розных раёнах Беларусі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак., што.

Аб’явіць несапраўдным, паведаміць пра што-н., што не адбудзецца, не будзе ажыццяўляцца; скасаваць; ліквідаваць.

А. экскурсію.

А. пастанову.

А. прысуд.

А. хутары.

|| незак. адмяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і адме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адме́на, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлефані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Пазваніць (званіць) па тэлефоне. // пра што і з дадан. сказам. Паведаміць (паведамляць) што‑н. па тэлефоне. Тэлефаніраваць пра тэрмін канферэнцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паве́стка ’афіцыйнае пісьмовае паведамленне з выклікам куды-н.; кола пытанняў, якія павінны быць абмеркаваны на сходзе, пасяджэнні’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., Сл. ПЗБ). Запазычанне з рус. пове́стка ’тс’, якое ад повеститьпаведаміць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пастфа́ктум

(лац. post factum = пасля зробленага)

пасля таго, як што-н. ужо зроблена, адбылося (напр. паведаміць п.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рады́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што, без дап. і з дадан.

Паведаміць (паведамляць) па радыё. — Нам радыравалі, што заўтра ўначы прыляціць самалёт з Вялікай зямлі. Зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назва́тьI сов.

1. назва́ць; (дать имя — ещё) даць імя́;

2. (сообщить, объявить) назва́ць, паве́даміць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натыфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго-што.

Спец.

1. Апавясціць (апавяшчаць) аб чым‑н. нотай якую‑н. дзяржаву, дыпламатычнае ведамства і пад.

2. Паведаміць (паведамляць) аб апратэставанні вэксаля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)