абмаро́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абмарозіць.
2. у знач. прым. Пашкоджаны марозам. Прыплёўся [сабака] з лесу галодны, хворы, з абмарожанымі нагамі. Ваданосаў.
3. у знач. наз. абмаро́жаны, ‑ага, м. Той, хто атрымаў пашкоджанне ад марозу. Акрамя тыфозных, нямала было іншых хворых: інвалідаў вайны, скалечаных, прастуджаных, абмарожаных. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развалачы́цца, ‑лачуся, ‑лочышся, ‑лочыцца; зак.
Разм. Пачаць часта і доўга валачыцца, хадзіць невядома дзе; расцягацца. Падрос козлік і вельмі ж развалачыўся. Брыль. [Ян:] — Нямала я палаяў яго, што валочыцца кожную ноч... Думаў я, што прыйдзецца мне лейцамі яго вучыць, бо развалачыўся, як Лейзерава карова, усё па чужых дварах... Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фа́уна, ‑ы, ж.
Сукупнасць усіх відаў жывёл пэўнай мясцовасці ці пэўнага геалагічнага перыяду. Усурыйскія яноты з Белавежскай пушчы выстаўлены ў Гродзенскім заалагічным садзе ў якасці прадстаўнікоў не толькі далёкаўсходняй, але і мясцовай беларускай фауны. В. Вольскі. [Гарлахвацкі:] Зямныя нетры нямала хаваюць у сабе такіх астаткаў ранейшай флоры і фауны. Крапіва.
[Лац. Fauna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ездзіць, ‑езджу, ‑ездзіш, ‑ездзіць; зак., што.
1. Ездзячы, пабываць у многіх месцах; аб’ездзіць. Сын з армейскай групай самадзейнай Нямала выездзіў мясцін. Гаўрусёў.
2. Утрамбаваць, убіць яздой; уездзіць. Добра выездзіць дарогу.
3. Разм. Ездзячы, дасягнуць якой‑н. мэты. — Таа-к, — уздыхаў Мікода, — ездзілі і нічога не выездзілі. Галавач. // Зарабіць возніцтвам, яздою.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валтузня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Шумны бязладны рух. На двары суседняй будкі валтузня, крыкі каманды, ляскат зброі. Навуменка. Калі і хацеў ушыцца сюды хлопец, то нямала было валтузні і піску. Вітка.
2. Справа, якая патрабуе многа ўвагі, турботы. [Турцавіч:] — Зброю павезлі? — Павезці то павезлі, але колькі было валтузні, — расказваў Залескі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зварухну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. каго-што. Прывесці ў лёгкі рух; скалыхнуць. І як вокам азірнуць — Збожжа, збожжа, збожжа, Нават вецер зварухнуць Каласы не можа... Грахоўскі. // перан. Заклікаць да дзеяння. Папрацавалі мы нямала, Каб зварухнуць, падняць народ. Бітэль.
2. чым. Паварушыць, кіўнуць. Ніводным плаўніком не зварухнуў [шчупак]. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўто́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які робіцца, адбываецца другі раз. Рашчэня нямала пастараўся і праявіў вынаходлівасці, каб правесці камісію міма трактара, які заставаўся для паўторнага рамонту. Шамякін. Галавач звярнуўся ў выдавецтва з просьбай, каб яму далі кнігу Хадыкі на паўторную рэдакцыю. Хведаровіч.
2. Прызначаны для паўтарэння чаго‑н. (засвоенага, пройдзенага). Паўторныя практыкаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сатра́п, ‑а, м.
1. Правіцель вобласці, правінцыі ў старажытным Іране, які меў неабмежаваную ўладу.
2. перан. Кніжн. Жорсткі начальнік, самадур, дэспат, тыран. Мова і літаратура беларусаў загналі нямала здзекаў і знявагі ад царскіх сатрапаў. Казека. А генерал-губернатарам у Вільню царскі ўрад паслаў свайго выдатнага сатрапа — барона фон-Валя. Гарэцкі.
[Грэч. satrapēs.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прые́мна,
1. Прысл. да прыемны.
2. безас. у знач. вык. Прыносіць задавальненне, радасць. Дзяўчынцы прыемна ўсё, — і што сонейка свеціць, і што навокал лес. Брыль. [Лабановічу] было прыемна, нейкая радасць разлівалася ў крыві. Колас. Прыемна вяртацца на старое месца, дзе пражыта нямала гадоў, дзе добра знаёмы і кожны чалавек, і кожная сцежка. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павазі́цца, ‑важуся, ‑возішся, ‑возіцца; зак.
1. Вазіцца, катацца некаторы час. — Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся. Колас.
2. перан. Разм. Аддаць многа часу якой‑н. справе; паваждацца. Хлапец пачынаў разумець, што і над яго пліткай з дзірачкай яшчэ нямала трэба павазіцца, каб з яе атрымалася дэталь. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)