Маўклі́с ’маўклівы чалавек’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 46), слова паходзіць з літ. mauklỹs ’непрыгожы, нязграбны’. Фактычна, аднак, тут мы маем толькі запазычаны канчатак ‑c (‑і́с).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

homely

[ˈhoʊmli]

adj.

1) про́сты, штодзённы, сьці́плы

homely food — про́стая е́жа

2) про́сты, сьці́плы, сво́йскі (пра чалаве́ка)

3) брыдкі, непрыго́жы, несамаві́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

каза́рма, ‑ы, ж.

Спецыяльнае памяшканне для размяшчэння вайсковых часцей. Гэта быў вайсковы гарадок з простымі забрукаванымі вуліцамі, трохпавярховымі каменнымі казармамі, канюшнямі, майстэрнямі, гаражамі і пасярэдзіне пляцам для вайсковых заняткаў. Каваль. // Інтэрнат для рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі. Падышла група рабочых з бліжэйшай пуцявой казармы. Лынькоў. // перан. Пра вялікі непрыгожы змрочна будынак.

[Іт. caserma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уро́д м., уро́дзіна м., ж. (непрыгожы чалавек) Schéusal n -s, -e, Úngetüm n -s, -e; ein Áusbund von Hässlichkeit

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

hässlich a непрыго́жы, бры́дкі; агі́дны;

gégen j-n ~ sein дрэ́нна паво́дзіць сябе́ ў адно́сінах да каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

savoury [ˈseɪvəri] adj.

1. салёны; во́стры (пра стравы)

2. апеты́тны, сма́чны;

savoury food сма́чная е́жа

3. прые́мны, прыва́бны;

not a very savoury reputation няпэ́ўная рэпута́цыя;

not a very savoury district непрыго́жы раён

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Няўзо́ра (неўзора) ’нелюдзь’, неўзбрысты ’нелюдзімы’ (Ян.), няўзоркі (невзоркій) ’які мае суровы погляд; слепаваты; неадукаваны’, няўзорысты (невзористый) ’змрочны; непрыгожы’, няўзорыца (невзорица) ’чалавек з непрыемным поглядам’ (Нас.). Да ўзірацца, збрыць (гл.), параўн. неўзгляд ’пануры чалавек, які не глядзіць у вочы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мімо́за, ‑ы, ж.

1. Трапічная расліна (дрэва, куст і інш.) сямейства мімозавых, некаторыя віды якой згортваюць лісцікі пры дотыку да іх. // перан. Пра надзвычай крыўдлівую, сарамлівую асобу. «Які ты непрыгожы! — аднойчы ўсклікнула .. [маці]. — І мужчынскай цвёрдасці ў цябе няма. Як мімоза якая... Цяжка табе будзе жыць». Навуменка.

2. Від акацыі з дробнымі жоўтымі, сабранымі ў мяцёлачку кветачкамі.

[Ад грэч. mimos — пераймальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачва́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі непрыгожы, агідны, брыдкі; такі, як у пачвары. Нос ці, праўдзівей, бязноссе робіць твар жанчыны страшэнна брыдкім, пачварным, а голас гугнявым. Колас. [Сашынаму] хвораму ўяўленню здаецца, што твар .. [немца] нечалавечы, пачварны, аброс дзікай шчэццю... Шамякін.

2. Незвычайны, выключны (пра якія‑н. адмоўныя якасці). [Янка Брыль] .. выступае, як удумлівы, назіральны бытапісьменнік, якога глыбока хвалююць пачварныя з’явы сялянскага побыту. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нялю́дскі, нялюдзкі, нелюцкі ’дрэнны, кепскі; няўдалы; нелюдзімы; бесчалавечны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Сл. ЦРБ, ТС, Мат. Маг., Касп., Нас.), нелю́дны ’непрыгожы’ (Сл. Брэсц.), нелюдзя́шчы ’няздатны, хворы’ (Ян.), сюды ж нялю́дзьдзя ’вылюдак, не падобны да людзей’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. людскі, параўн. няўлюдны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)