аўлу́с Тое, што і авульс 2; незаконна адаранае поле; прыараны да сядзібы ўчастак; дармавая маёмасць (Слаўг.). Тое ж улу́с, улу́сы (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

самазва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які самавольна, незаконна прысвоіў сабе чужое імя, званне. — Цікава, а што скажа самазваны старшыня Зубкоўскі? — спытаўся Швец. Гурскі. Стрэльбай грукнуў у дзверы: «Выходзь да мяне, Гаспадар самазваны, на ганак!» Куляшоў.

2. Разм. Які па сваёй ініцыятыве ўзяўся за якую‑н. справу. Назло прарокам самазваным, Што глуха каркаць пачалі, Спявайце [юныя паэты] спевам нечуваным На мове любай вам зямлі! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нале́ва, прысл.

1. У левы бок; проціл. направа. Паглядзець налева. □ Сава, доўга не думаючы, звярнуў налева і, як птушка, знік на шляху. Пестрак. // На левым баку, з левага боку. Налева пры сцяне відзён быў рог ложка. Чорны. / у знач. прыназ. (у спалучэнні з «ад»). Налева ад парога стаяў доўгі стол. Пестрак.

2. перан. Разм. Не па прамому назначэнню, незаконна.

•••

Направа і налева гл. направа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАЛЬЧЭ́ЎСКІ (Алесь) (Аляксандр Восіпавіч; 16.1.1905, в. Прусінава Ўздзенскага р-на Мінскай вобл. — 26.4.1979),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у час. «Іскры Ільіча». У 1936 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Ніжагародскай вобл. У 1946—48 настаўнічаў на Міншчыне. У 1949 зноў незаконна асуджаны, высланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1954. З 1955 у Мінску, з 1957 працаваў у час. «Вясёлка». Друкаваўся з 1924. Аўтар зб-каў апавяданняў «Родныя берагі» (1958), «Разбітае люстэрка» (1965), «Былі ў маці сыны» (1968), аповесцей і апавяданняў «Жнівеньская раніца» (1963), «Запознены пасаг» (1973), «Ноч на вахце» (1979). Пісаў для дзяцей п’есы, апавяданні (кн. «Беражанкі», 1958; «Аля і Галя», 1961; «Дым над лесам», 1964; «Таемная крушня», 1969; «Аднавокі сом», 1974), аповесці («Ты не адзін». 1959; «Данеўцы — нашы знаёмыя», 1965; «Тайна аднаго звяна», 1970; «Сцежкі», 1976). Асн. рысы яго творчасці — улюбёнасць у родны край, добрае веданне псіхалогіі селяніна, сял. побыту, жыцця дзяцей і юнацтва. На бел. мову перакладаў творы рус., укр. і груз. пісьменнікаў.

Тв.:

Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1975;

Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1980.

Літ.:

Грахоўскі С. Чаго не паспеў сказаць // Маладосць. 1980. № 1;

Цулукідзе Т. Памяць // Там жа. 1985. № 1.

А.Пальчэўскі.

т. 12, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

vrenthalten* vt (j-m)

1) затры́мліваць, не дава́ць (каму-н. чаго-н.); незако́нна пазбаўля́ць (чаго-н.)

2) уто́йваць, хава́ць (што-н., ад каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

rescue

[ˈreskju:]

1.

v.t.

1) ратава́ць, вырато́ўваць, вызваля́ць каго́ зь небясьпе́кі, бяды́, няво́лі

2) Law

а) незако́нна або́ сі́лай вызваля́ць каго́ (з астро́гу, а́рышту)

б) бяспра́ўна забіра́ць што

2.

n.

рату́нак, парату́нак m., збаўле́ньне (ад чаго́); незако́ннае вызвале́ньне а́рышту)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

kaduk

м.

1. кадук; чорт;

u ~a! — каб яго кадук (чорт) узяў!;

2. юр. вымарачная спадчына;

prawem ~a — незаконна; без усялякага права

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zuwder

1. prp (D) (стаіць пасля наз.) насу́перак;

dem Befhl ~ насу́перак зага́ду

2. adv насу́перак, уразрэ́з;

das ist dem Gestz ~ гэ́та процізако́нна, незако́нна;

er ist mir ~ ён мне бры́дкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

poach [pəʊtʃ] v.

1. гатава́ць я́йкі ў спецыя́льнай пасу́дзіне над кіпя́чай вадо́й; вары́ць мя́са альбо́ ры́бу ў кі́пені

2. палява́ць без дазво́лу, займа́цца браканье́рствам

3. перама́ньваць (каго-н.) на свой бок;

Foreign football clubs se em to be poaching all our best players. Здаецца, замежныя футбольныя клубы пераманьваюць нашых лепшых ігракоў.

4. незако́нна перайма́ць, прысво́йваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

растра́ціць, ‑трачу, ‑траціш, ‑траціць; зак., што.

1. Расходаваць, патраціць (грошы, капітал і пад.). [Міхась:] — У мяне з грашыма тугавата, дзядзька. Аванс увесь па дарозе растраціў. Лупсякоў. // перан. Патраціць (фізічныя і душэўныя сілы) на што‑н. дробнае, пустое, непрыстойнае. Малады яшчэ гадамі, .. [Паходня] ужо шмат перажыў, але не растраціў, а як бы накапіў энергію, каб аддаваць яе той справе, якую яму даручыць партыя. Хадкевіч. Сіл не растраціў, свой збярог агонь. Іду, паклаўшы сэрца на далонь, Насустрач навальніцам і падзеям. А. Александровіч.

2. Незаконна расходаваць (грошы, маёмасць і інш.). Растраціць казённыя грошы.

3. Страціць паступова. [Хана] дарогаю растраціла ўсіх сваіх небаракаў-родных. Чорны. [Антанюк:] — З-за свайго характару ты растраціла сяброў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)