mokíeren, sich (über A) іранізава́ць, насміха́цца (з каго-н., з чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кплі́вы, ‑ая, ‑ае.

Схільны да кпін, які любіць насміхацца над іншымі. Кплівы чалавек. // Які заключае ў сабе кпіны. У панскім кплівым смеху Мітрафан адчуў абразу сваёй чалавечай годнасці. Пальчэўскі. Кубак адразу згроб сабе Рыгор.., Ладымер заўважыў гэта, і тонкія яго губы скрывіліся ад кплівай да гэтакай сквапнасці ўсмешкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

úzen vt разм. паке́п(лі)ваць, жартава́ць, насміха́цца (з каго-н., чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

beláchen vt высме́йваць (каго-н., што-н.), насміха́цца (над кім-н., чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hóhnlachen неаддз. vi (D) насміха́цца, кпіць, здзе́кавацца (з каго-н., з чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kpić

kpi|ć

незак. кпіць; насміхацца;

~ł z kolegów — ён кпіў з таварышаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

verspótten vt насміха́цца, здзе́кавацца (з каго-н., чаго-н.), высме́йваць (каго-н., што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bespótten vt насміха́цца (з каго-н., чаго-н.) здзе́кавацца (з каго-н., чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Нару́га ’ўпартасць, свавольства, непаслухмянасць’ (Нас., Грыг., Гарэц.), ’здзек, насмешка’ (Гарэц., Бяльк., Яўс., Юрч., Сцяшк. Сл.), ’вупар’ (Нас.), ’назола’ (круп., Макар.), на нару́гу ’на зло, насуперак’ (Рам., Растарг.), укр. нару́га ’здзек, насмешка, ганьба’, рус. нару́га ’лаянка, здзек, абраза’, серб.-харв. дыял. nāruga ’пачвара, вырадак’. Назоўнік ад наругацца ’насміхацца, здзекавацца, дражніцца’, ’рабіць наперакор’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Жд. 2, Яўс., Сл. ПЗБ), ’надаядаць’ (мядз., ул. інф.), роднаснага укр. наругува́тися ’закранаць, зачапляць’, рус. наруга́ться ’здзекавацца; рабіць наперакор’, польск. narągać się ’наздзекавацца, насмяяцца’, славен. narȏgati se ’здзекавацца’, серб.-харв. нару́гати се ’здзекавацца, насміхацца, зневажаць’. Усё да *rǫgati ’сварыцца, здзекавацца’, гл. руга́цца, руга́ць, для якога Мяркулава (Этимология–1976, 97) дапускае першапачатковае значэнне ’абражаць, зневажаць словам і дзеяннем’, параўн. балг. наръ́гам ’парнуць, кальнуць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. з кім і без дап. Весела і забаўна гаварыць, рабіць што-н. для пацехі.

Ж. з дзецьмі.

2. з каго-чаго і без дап. Насміхацца.

Не трэба ж., бо чалавек можа пакрыўдзіцца.

3. Весела вастрасловіць.

Тонка ж.

4. Адносіцца да чаго-н. несур’ёзна, недаацэньваць каго-, што-н.

Са здароўем нельга ж.

◊

Жартаваць з агнём — рабіць тое, пасля чаго можа быць непрыемны вынік.

|| зак. пажартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й (да 1—3 знач.).

|| наз. жартава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)