(ад гр. mikros = малы + лац. infarctus = набіты, напоўнены)
мед. дробнаачаговы інфаркт.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
грукатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які стварае грукат; шумны. Грукатлівы вадаспад. □ Вера ішла асцярожна. Пачуўшы наперадзе цяжкія, грукатлівыя крокі, адступіла за куст.Асіпенка.//Напоўнены грукатам, шумам. [Сонца] асвятляла .. грукатлівую, дымную зямлю.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРУ́НІ (Фёдар) (сапр.Фідэліо) Антонавіч (10.6.1799, г. Мілан, Італія — 11.9.1875),
рускі мастак. Італьянец па паходжанні. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1809—18) у А.Іванава, А.Ягорава, В.Шабуева. У 1818—36 працаваў у Італіі. Праф. (з 1836) і рэктар (1855—71) Пецярбургскай АМ. Яго раннія творы напоўненыграмадз. пафасам («Смерць Камілы, сястры Гарацыя», 1824) і рамант. эмацыянальнасцю («Партрэт З.Валконскай у касцюме Танкрэда», 1820). З 1830-х г. у творчасці Бруні з’яўляюцца рэліг.-містычныя тэндэнцыі рус.рамантызму («Медны змій», 1827—41). З канца 1840-х г. Бруні — на чале рус.Акадэмізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСА́Ж (франц. passage літар. праход, пераход),
1)у музыцы — паслядоўнасць гукаў у хуткім тэмпе (з 16 ст.), характэрная для віртуознай музыкі і цяжкая для выканання. Бываюць гамападобныя, акордавыя і мяшаныя. У віртуозных творах буйнейшых кампазітараў напоўнены значным меладычным зместам (фп. эцюды Ф.Ліста, Ф.Шапэна).
2) У архітэктуры — тып гандл. ці дзелавога будынка, у якім магазіны, канторскія памяшканні размешчаны ярусамі па баках шырокага праходу з зашклёным пакрыццем. Будавалі ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Еўропе.
3) Адзін з відаў верхавой язды — высокая рытмічная рысь.
4) У пераносным сэнсе — нечаканае здарэнне, дзіўны паварот справы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аэраста́т, ‑а, М ‑таце, м.
Паветраплавальны апарат, напоўнены газам больш лёгкім, чым паветра, што дазваляе яму ўзнімацца і трымацца ў паветранай прасторы; паветраны шар.
•••
Змейкавы аэрастат — лятальны апарат змеепадобнай формы.
[Ад грэч. aēr — паветра і statos — які стаіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журбо́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і журботнага. Журботнасць мелодыі. □ Цябе не агорне журботнасці цень, Калі будзе працай напоўнены дзень.Бялевіч.Гэта дзейнічае на Любіну душу — задуменнасць і журботнасць апаноўваюць ёю.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пета́рда
(фр. pétard)
папяровы піратэхнічны (гл.піратэхніка) снарад, напоўнены порахам, які дае частыя выбухі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
балане́т
(фр. ballonnet)
гумавы пузыр унутры аэрастата, напоўнены ў сваю чаргу газам, што валодае пад’ёмнай сілай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЖЫГУ́ЛІН (Анатоль Уладзіміравіч) (н. 1.1.1930, г. Варонеж, Расія),
рускі пісьменнік. Скончыў Варонежскі лесатэхн. ін-т (1960). Друкуецца з 1949. У 1949—54 рэпрэсіраваны. Тэмы чалавечай стойкасці, лагерных выпрабаванняў у зб-ках «Рэйкі» (1963), «Памяць» (1964), «Палярныя кветкі» (1966), «Лятучыя дні» (1989). У аўтабіягр. аповесці «Чорныя камяні» (1988) — спроба моладзі супрацьстаяць ідэалогіі сталінскага рэжыму. Філас. роздумам, лірыкай напоўненыпаэт.зб-кі «Салавецкая чайка» (1979), «Жыццё, неспадзяваная радасць» (1980), «У надзеі вечнай» (1983) і інш.
Тв.:
Из разных лет, из разных далей. М., 1986;
Стихотворения. М., 1987;
Черные камни. М., 1990.
Літ.:
Лапщиков А.П. Анатолий Жигулин: «Уроки гнева и любви...» М., 1980.