НЯСУ́ЧЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,

канструкцыйныя элементы, якія ўспрымаюць асн. нагрузкі будынкаў і збудаванняў і забяспечваюць іх трываласць, жорсткасць, устойлівасць; адна з асн. разнавіднасцей будаўнічых канструкцый.

Падзяляюцца на вертыкальныя, якія ўспрымаюць пераважна сціскальныя намаганні (сцены, слупы, калоны, пілоны) і гарызантальныя, што працуюць пераважна на выгін і расцяжэнне (бэлькі і панэлі перакрыццяў, рыгелі рам, кроквенныя фермы і інш.). У сукупнасці Н.к. будынка (збудавання) утвараюць яго нясучы каркас. Робяцца з бетону, жалезабетону, прыродных і штучных камянёў, цэглы, сталі, дрэва.

т. 11, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

abortive [əˈbɔ:tɪv] adj. fml беспаспяхо́вы, бясплённы; ма́рны, дарэ́мны;

an abortive attempt ма́рная спро́ба;

abortive efforts ма́рныя намага́нні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

joint​2 [dʒɔɪnt] adj. агу́льны, суме́сны; супо́льны; аб’ядна́ны;

a joint venture суме́снае прадпрые́мства;

joint efforts суме́сныя намага́нні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

redouble [ˌri:ˈdʌbl] v. узмацня́ць; узмацня́цца; павялі́чваць; павялі́чвацца; падво́йваць; падво́йвацца;

He redoubled his efforts. Ён падвоіў свае намаганні.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Прыстара́цца ’раздабыць, прыгатаваць што-небудзь звычайна з цяжкасцямі, намаганнямі’ (Бяльк., ТСБМ), экспр. ’нарадзіць дзіця’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. пристара́ться, смал. ’пастарацца дастаць што-небудзь, паклапаціцца пра што-небудзь’; ’прыкласці намаганні, папрацаваць’. Прэфіксальны дэрыват ад стара́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«ЗЯЛЁНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ»,

тэрмін, які ўзнік у 1960-я г. і абазначаў працэс укаранення новых высокаэфектыўных аграпрыёмаў і метадаў, стварэнне высокаўраджайных сартоў збожжавых (пшаніца, рыс), асабліва ў краінах т. зв. трэцяга свету. У сувязі з павелічэннем колькасці насельніцтва намаганні былі скіраваны на атрыманне большага аб’ёму прадуктаў харчавання з дапамогай арашэння зямель, хімізацыі і механізацыі. З 1980-х г. у некат. краінах «З.р.» забаронена, таму што размеркаванне даходаў у с.-г. сектары ў выніку «З.р.» стала яшчэ больш нераўнамерным.

В.​В.​Краўчанка.

т. 7, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

exert [ɪgˈzɜ:t] v.

1. ужыва́ць (сілу, уменне);

exert influence/pressure ужыва́ць уплы́ў/ціск

2. : exert oneself прыклада́ць намага́нні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nieludzki

нялюдскі, нечалавечы;

~e wysiłki — нечалавечыя (надзвычайныя) намаганні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВІСЯ́ЧЫ МОСТ,

від моста, асн. нясучай канструкцыяй якога з’яўляецца гнуткі элемент (канат, метал. кабель, ланцуг і інш.), замацаваны на канцах і падвешаны на пілоны (вежы). Успрымае ў асноўным расцягвальныя намаганні. Праезная ч. ў выглядзе фермы або бэлькі жорсткасці мацуецца да нясучай канструкцыі. Пралёты пабудаваных вісячых мастоў перавышаюць 1000 м (напр., сярэдні пралёт вісячага моста ў бухце каля Нью-Йорка 1298 м). Разнавіднасць вісячага моста — вантавы мост.

Схема вісячага моста: 1 — анкерная апора; 2 — пілон; 3 — кабель; 4 — бэлька жорсткасці; 5 — падвеска; 6 — прамежкавая апора.

т. 4, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛІН,

дэталь прызматычнай формы, 2 рабочыя паверхні якой сыходзяцца пад вуглом. Раскліньвальнае дзеянне К. дае значны выйгрыш у сіле: пры малым вугле і разліковым каэф. трэння 0,1 папярочная сіла ў 5 і болей разоў перавышае прыкладзеную падоўжную сілу. К. — адна з вял. стараж. вынаходак чалавецтва. Выкарыстоўваецца як інструмент (сякера, калун, зубіла і да т.п.), рэгуліровачная або ўстановачная дэталь у механізмах і машынах, заціскная дэталь у раздымных нерухомых клінавых злучэннях і інш.

Дзеянне сіл у злучэнні з клінам: Fy — прыкладзенае намаганне; Fx — раскліньваючыя намаганні (Fx > Fy).

т. 8, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)