ІАСЕЛІЯ́НІ (Атар Давідавіч) (н. 2.2.1934),

грузінскі кінарэжысёр. Нар. арт. Грузіі (1984). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1965). Паставіў фільмы: «Лістапад» (1968), «Жыў пеўчы дрозд» (1971), «Пастараль» (1982), «Фаварыты месяца» (1984), «І стаў свет», «Пажар, убачаны здалёк» (абодва 1989). Творчай манеры характэрны паэт. назіранне рэальнасці, уменне перадаць атмасферу дзеяння; у апошніх работах адчуваецца прытчавы пачатак. Прызы міжнар. кінафестываляў у Зах. Берліне (1982), Венецыі (1984) і інш.

Літ.:

Церетели К. Трилогия Отара Иоселиани // Кинопанорама. М., 1981. Вып. 3.

т. 7, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЬЮ́ТАНА КО́ЛЬЦЫ,

канцэнтрычныя светлыя і цёмныя кольцы, што назіраюцца вакол пункта судатыкнення сферычных паверхняў дзвюх лінз або выпуклай сферычнай лінзы з плоскай пласцінкай пры асвятленні іх монахраматычным святлом. Апісаны І.Ньютанам у 1675. Узнікаюць у выніку інтэрферэнцыі святла ў тонкім паветр. зазоры паміж судатыкнёнымі паверхнямі. Пры асвятленні немонахраматычным (напр., белым) святлом Н.к. становяцца каляровымі. Назіранне формы кольцаў з’яўляецца зручным метадам кантролю якасці шліфоўкі пласцінак і лінз, а таксама праверкі дакладнасці формы плоскай і сферычнай паверхняў.

Ньютана кольцы ў адбітым святле.

т. 11, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

назе́мны rd-; Bden-; über der rde befndlich;

назе́мная ста́нцыя метро́ berirdische Mtrostation;

назе́мнае назіра́нне rdbeobachtung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

візуа́льны visull [vi-]; Scht-;

візуа́льнае назіра́нне visulle [vi-] Bebachtung;

візуа́льны палёт Flug mit Bdensicht [rdsicht];

візуа́льная праве́рка Schtkontrolle f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бязво́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае сілы волі; нерашучы, слабахарактарны. Бязвольная натура. □ [Лабановіч:] — Няўжо мы, Алесь, такія бязвольныя, што гэтых спакус не можам здолець? Бо гэта ж ёсць прызнанне свайго бяссілля, раз ты баішся спакусы. Колас. Абыякавасць, пасіўнае назіранне за падзеямі ўласцівы для натур бязвольных. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЛАБА́ЛЬНЫ МАНІТО́РЫНГ,

назіранне за планетарнымі працэсамі і з’явамі ў біясферы, у т. л. за вынікамі антрапагеннага ўздзеяння на прыроду. Уключае вывучэнне, ацэнку стану і прагназаванне змен прыродных працэсаў, кантроль за энергет. і цеплавым балансам Зямлі, узроўнямі радыяцыі, вуглякіслага газу, кіслароду, міграцыяй хім. элементаў, станам Сусветнага акіяна, кліматычнымі зменамі, міграцыямі жывёл і інш. з’явамі прыроды. Ажыццяўляецца ў межах міжнар. праграм навук. даследаванняў на базе наземных станцый, навук.-доследных суднаў, штучных спадарожнікаў Зямлі, біясферных запаведнікаў і інш. Дапаўняецца і звязаны з інш. відамі маніторынгу.

т. 5, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНТРАСКАПІ́Я (ад лац. intra унутры + ...скапія),

візуальнае назіранне аб’ектаў, з’яў і працэсаў у аптычна непразрыстых целах і асяроддзях або ва ўмовах дрэннай бачнасці. Ажыццяўляецца пераўтварэннем нябачнага вокам відарыса аб’екта (з’явы, працэсу), атрыманага ў інфрачырвоных, рэнтгенаўскіх, ультрагукавых і інш. прамянях (адбітых аб’ектам або вылучаных ім), у бачны відарыс на экране спец. прылады (інтраскопа). Метады і сродкі І., якія выкарыстоўваюцца для неразбуральнага кантролю прамысл. вырабаў і матэрыялаў, падобныя да метадаў і сродкаў дэфектаскапіі, а тэрмін «інтраскоп» — абагульненая назва групы прылад гукабачання, радыёбачання, цеплабачання.

т. 7, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

самакантро́ль, ‑ю, м.

Кантроль над самім сабой, назіранне за сваёй працай, паводзінамі, станам здароўя. Самакантроль спартсмена. □ У каго больш вытрымкі, розуму, самакантролю, упэўненасці, той перамагае. Няхай. Многія вершы [Танка] з’явіліся быццам у выніку аўтарскага самакантролю і пільнасці, праяўляемай у адносінах да ўласнага сэрца і сумлення. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмацні́ць, узмацня́ць verstärken vt; verschärfen vt, stigern vt (зрабіць больш інтэнсіўным); verschlmmern vt (пагоршыць);

узмацні́ць назіра́нне [ува́гу] die Bebachtung [die ufmerksamkeit] verschärfen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

эмпіры́я

(гр. empeiria = вопыт)

1) чалавечы вопыт, успрыманне знешняга свету органамі пачуццяў, 2) назіранне ў натуральных умовах у адрозненне ад эксперыменту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)