звіх, ‑у, м.

Разм. Зрушэнне касцей у суставе ў выніку падзення, удару і пад.; вывіх. Звіх нагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плі́сня ’верхняя частка ступні нагі ля пальцаў, корткі’ (Дразд.), плісня ’верх ступні нагі’ (стол., Сл. Брэс.). Да плесна, плюсна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзеравя́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

1. Кавалак дрэва, драўляны брусок.

2. Штучная драўляная нага.

З вайны ў яго замест нагі д.

3. звычайна мн. Абутак на драўлянай падэшве.

Скінуў дзеравяшкі пад лаўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпа́ндыр

(ад ням. Spannriemen)

рамень, якім шавец прымацоўвае сваю работу да нагі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бядро́, ‑а; мн. бёдры, ‑аў; н.

Частка нагі ў чалавека або ў жывёліны ад таза да калена. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ. // Знешні бок верхняй часткі нагі, таза. [Прузына] паклала рукі на бёдры, адкінула галаву: — А ну, скажы [Красан], што трэба зрабіць, каб затрымаць цвіценне льну? Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папераступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.

Пераступіць усё, многае; пераступіць (з нагі на нагу) некалькі разоў. Папераступаў лужыны і пайшоў. □ Даўшы з дзвярэй «дзень добры»,.. [Ціхон] памыляў вуснамі, папераступаў з нагі на нагу, а потым сказаў: — Ведаеш, хлопча, я не так сабе да цябе прыйшоў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абе́дзве,

гл. абодва.

•••

Абедзвюма рукамі ўхапіцца гл. ухапіцца.

Абедзвюма рукамі трымацца гл. трымацца.

Кульгаць на абедзве нагі гл. кульгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парке́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Асобная дошчачка паркету. Нехта раз-пораз паскрыпвае паркецінамі, мабыць, пераступае з нагі на нагу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Binbruch m -(e)s, -brüche пало́м нагі́о́сці]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́пад, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У фехтаванні, гімнастыцы: выстаўленне сагнутай нагі ў якім-н. напрамку з упорам тулава на гэту нагу.

В. наперад.

2. перан. Варожае выступленне, нядобразычлівая выхадка супраць каго-, чаго-н.

Злосны в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)