Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЕПАРХІЯ́ЛЬНЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
сярэднія жаночыя навуч. ўстановы ў Рас. імперыі. Засн. паводле Статута 1843 пераважна для дачок праваслаўнага духавенства. Утрымліваліся на сродкі збораў з цэркваў, свечачных з-даў і інш. Падпарадкоўваліся Сіноду. Навучальны курс (6 кл., з 1900 спец. дадатковы 7-ы пед.кл.) набліжаўся да курса жаночых гімназій. Выпускніцы атрымлівалі права хатніх настаўніц і настаўніц пач., пераважна сельскіх, школ (з 1884 — царкоўнапрыходскіх). Пры некаторых Е.в. існавалі пач. школы, у якіх выхаванкі старэйшых класаў праходзілі практыку. У Беларусі існавалі Е.в.: Спаса-Ефрасіннеўскае каля Полацка (з 1844), у Парычах (з 1860), Мінску і Магілёве (1863), Віцебску (1864). Ліквідаваны паводле пастановы СНК ад 24.12.1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Pénsumn -s, -sen і -sa уро́к, зада́нне; аб’ём прагра́мы; навуча́льны матэрыя́л
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
scholastic
[skəˈlæstɪk]1.
adj.
1) шко́льны, навуча́льны; адукацы́йны
2) схалясты́чны; фарма́льны
2.
n.
1) схаля́ст -а m.
2) сярэдняве́чны тэо́ляг або́ філёзаф
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
training
[ˈtreɪnɪŋ]1.
n.
1) практы́чнае навуча́ньне, падрыхто́ўка f.
training for teachers — ку́рсы для падрыхто́ўкі наста́ўнікаў
2) трэніро́ўка f.
2.
adj.
навуча́льны, вучэ́бны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЕЛАРУ́СКІ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т.
Засн. ў 1930 у Гомелі як лесатэхнічны ін-т на базе ф-та лясной гаспадаркі Бел.с.-г. акадэміі. З 1945 у Мінску, з 1961 наз.Бел.тэхнал.ін-т, з 1993 ун-т. З’яўляецца вядучай ВНУ Беларусі па падрыхтоўцы тэхнолагаў 17 спецыяльнасцяў і больш як 80 спецыялізацый. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: лесагаспадарчы (з 1993 выкладанне на бел. мове), тэхналогіі і тэхнікі лясной прам-сці, тэхналогіі арган. рэчываў, хім. тэхналогіі і тэхнікі, завочны, павышэння кваліфікацыі, па рабоце з замежнымі студэнтамі; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1949, дактарантура з 1988. Мае 6 н.-д. лабараторый, электронна-вылічальны цэнтр, друкарню. Працуе ун-т беларускай мовы, гісторыі і культуры (з 1991). Выдае газ. «Тэхнолаг».
Навучальны корпус Беларускага тэхналагічнага універсітэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ćwiczebny
вучэбны; навучальны; трэніровачны;
obóz ćwiczebny спарт. трэніровачны лагер;
ćwiczebny lot — вучэбны палёт
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
erbáulichaуст.павуча́льны, навуча́льны;
das ist ja recht ~!іран. гэ́та ве́льмі мі́ла!, няма́ чаго́ і гавары́ць!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАРША́ЎСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
найбуйнейшы навучальны і навуковы цэнтр Польшчы. Засн. ў 1816 у Варшаве паводле загаду рас. імператара Аляксандра І як Аляксандраўскі ун-т (статут зацверджаны ў 1818). Меў ф-ты: юрыд., мед., прыгожых мастацтваў, прыродазнаўча-матэм., тэалагічны. Пасля задушэння паўстання 1830—31 ун-т зачынены. У 1862 аднавіў дзейнасць пад назвай «Галоўная школа». Адыграў выключную ролю ў развіцці польск. культуры і навукі. Сярод яго выхаванцаў Г.Сянкевіч, Б.Прус, Бадуэн дэ Куртэнэ, гісторык матэматыкі С.Дзікштэйн і інш. У 1869 школа пераўтворана ва ун-т з выкладаннем на рус. мове. У 1893—1915 у Варшаўскім універсітэце выкладаў Я.Ф.Карскі. У час герм. акупацыі 1915—18 фармальна лічыўся ням. ун-там, з 1917 — польскі. У 2-ю сусв. вайну не працаваў. Аднавіў дзейнасць у 1945. У 1995/96 навуч.г. ф-ты: біял., хім., журналістыкі і паліт.Навук. філасофіі і сацыялогіі, фізікі, геаграфіі і вывучэння рэгіёнаў, геалогіі, гісторыі; матэматыкі, інфарматыкі і механікі; эканам.Навук. неафілалогіі, педагогікі, паланістыкі, прававых навук і адміністрацыі, прыкладных грамадскіх навук і рэсацыялізацыі, псіхалогіі, русістыкі і прыкладной лінгвістыкі (мае кафедру бел. філалогіі), кіравання. Філіял ун-та ў Беластоку. Б-ка (засн. 1817).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зіма́, ‑ы; мн. зімы, зім; ж.
1. Самая халодная пара года паміж восенню і вясной. Снежная зіма. Наступленне зімы. □ Мінула восень, а за ёю Прыйшла з марозамі зіма.Купала.Зіма перайшла марозамі, снегам, адлегамі.Мурашка.
2.Навучальны, рабочы і пад. год (пры адлічэнні часу, калі асноўная дзейнасць прыпадае на халодную пару). Цяпер Аўгіння цвёрда пастанавіла вучыць Алесю на другую зіму.Колас.Вось гэты самы «брат Міша» згадзіўся вучыцца.. шыць і шые ўжо другую зіму.Брыль.
•••
Зіму зімавацьгл. зімаваць.
Зіму і лета — пастаянна, у любую пару года.
Пусціць у зімукаго — пакінуць у племя (пра свойскую жывёлу).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)