1. Прасушыць зноў, яшчэ раз. Відаць, непрыбраныя рады сена трэба падвярнуць, перасушыць.Кандрусевіч.
2. Зрабіць вельмі сухім. Перасушыць тытунь. Перасушыць бялізну.
3. Высушыць усё, многае. Перасушыць коўдры, падушкі. □ Ледзь-ледзь мы .. перасушылі [фасолю] і ссыпалі ў мяшкі. Але высушылі, відаць, не вельмі суха, бо суп патыхае прэлым.Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяшо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.
1. Тое, што і мех¹ (у 1 знач.).
М. з мукой.
Залаты м. (перан.: пра вельмі багатага чалавека).
2. Тое, што і мех¹ (у 2 знач.).
М. аўса.
3.перан. Поўнае акружэнне войскамі праціўніка.
Апынуцца ў мяшку.
4. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго-н. (спец.).
Зародкавы м.
Зашчочныя мяшкі.
5.перан. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку (разм.).
|| памянш.мяшо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.імяшэ́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазваро́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. (1 і 2 ас.адз. не ўжыв.), без дап. Змяніць напрамак свайго руху — пра ўсіх, многіх.
Жанчыны пазварочвалі са сцежкі.
2.каго-што. Накіраваць з якога-н. напрамку ў іншы бок усё, многае ці ўсіх, многіх.
П. машыны на прасёлачную дарогу.
3.што. Зрушыць з месца, скінуць усё, многае (разм.).
П. мяшкі з воза.
4.што. Звярнуць, збіць на бок усё, многае (разм.).
П. слупы.
5.што. Скідаць, зваліць разам усё, многае (разм.).
П. дровы ў кучу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
та́ра, ‑ы, ж.
1. Тое, у чым захоўваецца або перавозіцца тавар (мяшкі, бочкі, скрынкі і пад.); упакоўка. Шкляная тара. □ У кузні звінела сталь, час ад часу каля нафтабазы бразгатала тара для гаручага.Паслядовіч.Горы пустой тары ляжалі ля свірна воддаль ад завода.Чарнышэвіч.
2.Спец. Вага ўпакоўкі. // Вага машыны, вагона, у якіх перавозіцца тавар.
[Іт. tara з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Вымаць вантробы. Патрашыць курыцу. □ [Дзядзька:] — Будзеш патрашыць рыбу і класці ў крапіву...Місько.[Матросы-рыбакі] рыхтавалі на зіму дробную камбалу пад піва: патрашылі, трохі салілі і развешвалі вяліцца на снасцях.Караткевіч.
2.перан.Разм. Даставаць, выцягваць усё тое, што знаходзіцца ў чым‑н. Тры немцы патрашылі ранцы і рэчавыя мяшкі палонных.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРУХАНО́ГІЯ МАЛЮ́СКІ, смаўжы,
гастраподы (Gastropoda),
клас беспазваночных жывёл тыпу малюскаў. 3 падкласы: пярэдняшчэлепныя (Prosobranchia), задняшчэлепныя (Opisthobranchia) і лёгачныя (Pulmonata). Каля 90 тыс. марскіх, прэснаводных і наземных відаў, каля палавіны з іх выкапнёвыя. На Беларусі 51 від, у т. л. 20 відаў наземных і 31 водных смаўжоў. Найб. пашыраны балацянікі, бітынія, жывародкі, вальваты, вінаградны смоўж, катушкі, слізнякі, хмызняковы смоўж.
Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай розных памераў (выш. 0,5 мм — 70 см) і формаў (высокаканічныя, плоскаспіральныя, сподачкападобныя), складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай-мантыяй, нагі. Галаву ўцягваюць у ракавіну. Нага з поўзальнай падэшвай; плаўнае слізганне па субстраце аблягчаецца сліззю. Органы дыхання — шчэлепы або лёгачныя мяшкі. Стрававальны тракт — рот з цёркай (радула), стрававод, страўнік са страўнікавай залозай, кішка з анальнай адтулінай. Сэрца мае жалудачак і 1—2 перадсэрдзі. Крывяносная сістэма незамкнёная, нерв. складаецца з 5 пар нерв. гангліяў (вузлоў). Ёсць органы зроку, раўнавагі, дотыку (шчупальцы), хім. адчувальнасці. Раздзельнаполыя або гермафрадыты; ганада адна, апладненне ўнутранае. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі і паразіты. Водныя бруханогія малюскі — корм для рыб; удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Некаторыя бруханогія малюскі — аб’ект промыслу, наземныя — шкоднікі с.-г. культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рассы́патьсов., в разн. знач. рассы́паць, мног. парассыпа́ць;
рассы́пать соль рассы́паць соль;
рассы́пать муку́ по мешка́м рассы́паць муку́ ў мяшкі́;
рассы́пать ро́ту в цепьвоен. рассы́паць ро́ту ў ланцу́г;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
асьмі́на, ‑ы, ж.
1. Старая мера аб’ёму сыпкіх цел, роўная палове чвэрці ці 1/8 бочкі (каля 105 л). Цешыла яе [маці] і тое, што скупы Вінцук усё ж прывёз нам за нашу службу дзве асьміны жыта і два мяшкі бульбы.Якімовіч.
2. Пасудзіна мерай на тры пуды збожжа. Мераць асьмінаю. □ На вербах бэры там раслі, на соснах — гарбузы з асьміну.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)