1.каго-што. Палажыць на што‑н., паверх, на верх чаго‑н.; ускласці. Узлажыць бервяно па сані. □ Кастусь памог узлажыць мяхі па воз.С. Александровіч.Толькі што .. [Мікола] нукнуў на каня — шусь ячмень з воза. Мікола закіпеў, узлажыў другі раз.Колас.
2.перан.; што. Даручыць каму‑н. які‑н. абавязак. Узлажыць адказнасць на брыгадзіраў.
3.што. Абл. Надзець. Асцярожна, каб не пабудзіць жонкі, злез Рыгор з пасцелі, узлажыў порткі, апрануў бравэрку і ціхенька выйшаў.Крапіва.
•••
Узлажыцьштона алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) — тое, што і скласці што на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) (гл. скласці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
машы́на, ‑ы, ж.
1. Сукупнасць механізмаў, прызначаная для пераўтварэння энергіі, выканання пэўнай карыснай работы, збору, захоўвання і выкарыстання інфармацыі. Швейная машына. Сельскагаспадарчыя машыны. Вылічальная машына.//перан. Пра чалавека, які дзейнічае машынальна, бяздумна, як аўтамат. //перан. Аб чым‑н. складаным, што дзейнічае падобна механізму бесперабойна і дакладна; сістэма. Беларуская Савецкая Рэспубліка першай прыняла на сябе ўдар пачварнай ваеннай машыны гітлерызму.Клімковіч.
2. Транспартны сродак, які прыводзіцца ў рух пры дапамозе якога‑н. рухавіка. Да свірна пад’ехала машына, на яе пачалі грузіць мяхі.Шахавец.//Уст. Поезд, цягнік. Вось кончан лес, і Стоўбцы блізка. Туман на возера лёг нізка, Вада шумела каля млына, Свістала голасна машына.Колас.
•••
Як заведзеная машына — а) рытмічна, аднастайна, бесперапынна; б) механічна, не думаючы (рабіць што‑н.).
[Фр. machine ад лац. machina.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sack
I[sæk]1.
n.
1) вялі́кі мяшо́к; ме́х мяха́m.; мяшэ́чак -ка m.
a sack of flour — мех мукі́
2) сак -а m. (шыро́кая жано́чая або́ дзіця́чая капо́та)
3) Sl. ло́жак -ка m.
4) Sl. звальне́ньне з пра́цы
2.
v.t.
1) кла́сьці, насы́паць у мяхі́
2) Sl. звальня́ць з пра́цы
•
- hit the sack
- hold the sack
II[sæk]
v.t.
рабава́ць; абабіра́ць, абакрада́ць
The invaders sacked the town — Захо́пнікі абрабава́лі го́рад
III[sæk]
n.
гішпа́нскае сухо́е бе́лае віно́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
1. Цягнуць волакам, не адрываючы ад паверхні чаго‑н. Галлё для маскіроўкі неслі з ляска, валаклі за сабой, прымінаючы траву.Мележ.
2. Несці, везці што‑н. цяжкае, з цяжкасцю. Ускрай дарогі Патапчык валок два вялізныя мяхі: адзін ён трымаў перад сабою, а другі за плячамі.Чарнышэвіч.На гасцінцы грукатала, там ішлі машыны з прычэпамі. Аўтакалона валакла лес на сплаў да Віліі.Пташнікаў.
3.Разм. Весці сілком куды‑н. [Дзяўчына] не бачыла, як скруцілі фашысты хлопцу рукі, як білі яго, як валаклі ў гестапа.Васілёнак.
4.Разм. Красці. [Маргун:] Праўда, бралі некаторыя... і з двара валаклі і лес секлі.Крапіва.
•••
Ледзь ногі валачы — тое, што і ледзь ногі цягаць (гл. цягаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Цяжка дыхаючы, пераважна носам, утвараць гукі з прысвістам. [Пракоп] моцна соп носам, аддаючыся сузіранню свайго жыцця.Колас.Ціха сапуць, сплючы, дзеці, і рэдка-рэдка ціхенька сакатне пад печчу курачка, паварушыцца там і змоўкне.Гарэцкі.Іван сапе, чырванее і, злаўчыўшыся, дае па шапцы Ваську.Лынькоў./Разм. Пра з’явы прыроды. Рака па скалах хвалямі грукоча, Узмыленая, ярасна сапе.Панчанка.Калядная ночка ўвесь свет пакрывае, Па белай ад снегу зямельцы снуе; Мяцеліца ў полі сапе, завывае, Свіст еіхраў спакойна заснуць не дае.Купала.//перан. Працуючы, пыхкаць, утвараць гукі з прысвістам (пра машыны, механізмы і пад.). Цягнік пыхкае параю і сапе.Скрыган.Сапуць мяхі ля горна.Зарыцкі.
2.Разм. Дзьмуць у што‑н. (звычайна пра дудку, жалейку). Сапці ў дудку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што і чаго.
1. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго‑н., высыпаць на што‑н.; нацерушыць, рассыпаць. Насыпаць пяску на сцежку. □ Кася ставіла пусты саган на падлогу, на ражок ручніка насыпала солі.Арабей.У паветры мітусілася [машкара]; яе тут, як хто насыпаў, не дыхнуць.Пташнікаў.// Тое ж, але ў нейкай колькасці. [Снег] ападаў на зямлю белай і пухкай коўдрай, дзе-нідзе між кустоў насыпаў гурбы.Гроднеў.
3. Зрабіць, пабудаваць насып з якога‑н. сыпкага матэрыялу. Насыпаць плаціну. Насыпаць прызбу. □ Каля дашчанай заставы насыпалі хлопцы курганок зямлі.Колас.
•••
Насыпаць солі на хвост — зрабіць непрыемнасць, моцна дапячы каму‑н.
Цераз верх насыпаць — тое, што і цераз верх валіць (гл. наліць).
насыпа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑ае.
Незак.да насы́паць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірвану́цьірвану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.
1.каго-што і без дап. Рэзка, моцна тузануць, пацягнуць. Познышаў ірвануў шнур. І ў той жа момант, ураз уздыбіўшы першыя вагоны, грукнуў выбух...Краўчанка.[Гарманіст] ірвануў раптам мяхі, урэзаў польку.Васілевіч.Сцюжа рванула дзверы сталовай, міргнула велізарная настольная лямпа.Мікуліч.// Схапіўшы зубамі, параніць, укусіць. Сабака рвануў за нагу.
2.Разм. Парывіста, рэзка скрануцца з месца, рэзкім рухам кінуцца куды‑н. Ірвануў паравоз, зашыпеў весела парай.Лынькоў.// Рэзка, моцна падзьмуць (пра вецер). Моцны вецер ірвануў з поля і абсыпаў .. [Міхаську] мяккім сняжком.Якімовіч.
3.каго-што. Падарваць, узарваць што‑н. з выбухам. — Зараз вось ірванём мост і пойдзем.Чыгрынаў.Выбухі рванулі зямлю.Шчарбатаў.//без дап. Раздацца, прагрымець. Праз тры — пяць мінут у агні затрапяталіся ружовыя языкі, а затым ірванулі выбухі.Мехаў.
4.Разм. Хутка і многа зрабіць. [Анішчук:] Не вельмі ты вясною рвануў.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скру́так, ‑тка, м.
1. Прадмет, згорнуты, скручаны трубкай; рулон. Скрутак сукна. Скрутак ватманскай паперы. □ [Цярэшка] паддаваў на плечы мяхі, насіў доўгія скруткі дываноў.Грахоўскі.Сяргей кідаў работу і насіў на воз скруткі толю, скрынкі з цвікамі, хамуты, атосы.Адамчык.[Паходня] ўявіў Марынку ў яе пакоі, столік, завалены кнігамі, сшыткамі, скруткамі чарцяжоў.Хадкевіч.// Прадмет, звіты, скручаны колцам. Да хаты збочыла з шашы яшчэ адна грузавая машына са скруткамі калючага дроту.Хомчанка.Большы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі каўбасы на стол палажыў.Якімовіч.Андрэй, узлёгшы на самую высокую яліну, увесь вечар паліў, начапіўшы на доўгую палку, скруткі бяросты.Скрыпка.//перан. Пра тое, што падобна на скрутак (скруткі). Дровы гарэлі кепска. Са шчылін .. выпаўзалі скруткі дыму.Савіцкі.
2. Прадмет або некалькі прадметаў, загорнутых у паперу, тканіну і пад.; пакунак. Мама разгортвае скрутак і ўсё, што ў ім ёсць, раскладвае на паперы.Брыль.// Наогул скручаныя або звязаныя разам прадметы; клунак. На .. [муле] высока сядзіць на нейкіх скрутках і мяшках жанчына.В. Вольскі.З-пад .. [ложкаў] віднеліся дошкі, скруткі вопраткі.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мехIм.
1. (тара) мешо́к; (из рогожи) куль;
2. (мера) мешо́к;
м. мукі́ — мешо́к муки́;
◊ м. развяза́ўся — прорва́ло;
нагавары́ць цэ́лы м. — наговори́ть с три ко́роба;
як з ме́ха — как из ро́га изоби́лия;
прапа́ў м. — на ба́цьку грэх — погов. с больно́й головы́ на здоро́вую;
эх, каб гро́шай м. — погов. эхма́, ка́бы де́нег тьма;
бі́цца за пусты́ м. — дра́ться из-за пустяко́в
мехIIм. мех;
кава́льскі м. — кузне́чный мех;
мяхі́ фотаапара́та — мехи́ фотоаппара́та;
◊ сапе́ як кава́льскі м. — пыхти́т как парово́з
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ме́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Адпаведны размер чаго‑н. Каб абутак шыць па мерцы: Не вялікі, не малы, Прымяраеш, круціш-верціш — Падбіраеш капылы.Непачаловіч.
2. Прадмет, які служыць для вымярэння даўжыні. Калі заходзім у другую палавіну хаты нашага калгаснага садоўніка .., у вочы адразу кідаецца двухметровая, з адламаным канцом-нагой, брыгадзірская мерка «каза».Шуцько.
3. Пасудзіна для мерання чаго‑н. вадкага або сыпучага. — Гэты хлапчук без чаргі, не адпускайце, — нібы прачнулася .. [жанчына] ад бразгату літровай меркі аб бітон.Пальчэўскі.Хлеба нам гаспадыня не прыбаўляла, бульбы таксама насыпала адну мерку: хочаш — еш, хочаш — бяры з сабою.Якімовіч.
4.перан. Спосаб ацэнкі, крытэрый. — Я пачынаю думаць, што да ўсяго трэба падыходзіць з нейкаю меркаю, але гэтай меркі ў мяне няма.Колас.Кастрычнік, Ні ў чым ты не знаеш стандарту, Нічога не мераеш меркай крывою.Барадулін.
5.Уст. Плата збожжам за памол у млыне. Пакуль прымаць мерку ў новых завознікаў, студэнт паглядзеў на вялікія, як добрыя парсюкі, мяхі Сценкі Мякіша, што хітра прысуседзіліся каля самага каша.Брыль.
•••
Мераць усё (усіх) сваёй меркайгл. мераць.
Мераць усіх адной меркайгл. мераць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)