4.разм. (есці з апетытам, умінаць) (ver)schlíngen*vt, gíerig éssen*, tüchtig réinhauen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Суля́ць ’соваць, соўгаць’, сулену́цъ ’сунуць’ (ТС), укр.дыял.суля́ти ’моцна штурхаць’, рус.дыял.суля́ть ’соваць, штурхаць, соўгаць’, суля́ться ’штурхацца’, польск.sulać ’мяць, мясіць, сціскаць’, серб.-харв.су́љати ’бухаць, шугаць (пра полымя, дым)’, ’корпаць (кіём)’. Патабня (РФВ, 7, 66) набліжаў да сунуць, соваць (гл.) з не зусім ясным па паходжанні ‑л‑. Відавочна, звязана з сула, вуліца, гл. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 473. Варбат (Этим. иссл., 1981, 88) мяркуе пра запазычанне рускага дзеяслова з польскай мовы, дзе дзеяслоў выводзіцца ад sulka ’шарык з цеста’ (< с.-н.-ням.schulle, сучаснае scholle ’камяк, глыба’), што няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паску́дства, ‑а, н.
Разм.груб.
1. Бруд, нечыстоты. [Жывіцкі:] — Ты гатоў усякае паскудства далонямі мясіць. Не ідзеш ты ў вялікую добрую работу, а ўсё нюхаеш, рыбку ловіш...Чорны.// Пра каго‑н. дрэннага, пра што‑н. дрэннае, непрыстойнае. [Раман] памятаў, што Мікіта Бычок, гэтае паскудства, абібок і злодзей, лез да яго цалавацца.Чарнышэвіч.Лабановіч пазірае на рысунак, і па губах прабягае іранічная ўсмешка. Потым ён хапае газетку і шпурляе кудысь у куток. — Паскудства! — гаворыць сам сабе.Колас.[Гунава:] — Ён мне гаворыць рознае паскудства і спадзяецца на прыдворнае з ім абыходжанне...Самуйлёнак.
2. Дрэнны, агідны ўчынак. — Бі, яго, хлопцы, каб не рабіў паскудства людзям!Галавач.[Бацька:] Усё роўна не дагледзіш, калі зноў захоча якое паскудства зрабіць.Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Здань ’прывід’, зданнё ’ўява’, зда́нне ’меркаванне’ (Нас.), здання ’прывід’ (Сл. паўн.-зах.). Ц.-слав.зьдань ’пабудова’. Здань — назоўнік на ‑ь (< *і̆) ад дзеепрыметніка на ‑н‑ да дзеяслова zьd‑ati ’стварыць’, як дыял.дрань ’дранка’ ад *dьratі, рус.рвань ад rъvati. Зданнё, зданне, здання адлюстроўваюць фанетычныя варыянты ўтворанага з суф. ‑ьjeпрасл.zьd‑an‑ьje (польск.zdanie ’думка, сказ’, чэш.zdání, славац.zdanie ’ўява’, рус.зда́ние < ст.-слав.зьданиѥ ’будова, стварэнне’ і інш.). Семантыка ’стварэнне’ > ’уява’ > ’прывід’ цяжкасцей не выклікае. Прасл.zьd‑ адлюстроўваецца ў ц.-слав.зьдъ ’гліна’, чэш.zed ’каменная сцяна’, польск.zdun > бел.дыял.здун ’ганчар’, славен.zídati ’класці сцяну’, балг.зѝдам ’будаваць’, рус.зодчий ’архітэктар’ (апошнія з чаргаваннем галоснага). Літ.žiedžiù, žiẽsti ’фармаваць, ляпіць’, лат.ziest ’абмазваць глінай’ разам са слав. даюць балта-слав. корань *gʼheidh‑, утвораны, паводле Покарнага (1, 245), перастаноўкай з *dheigʼh‑ (адкуль дзяжа, гл.) ’мясіць гліну, цеста’. Параўн. гоц.deigan ’мясіць’, ст.-інд.dēhmi ’абмазваць’, грэч.τείχος ’каменная сцяна’, лац.fingō ’мажу, фармую’, figura (> бел.фігура). Меркаванне Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 5, 42) аб тым, што здань < sъdati sę ’здавацца’ (г. зн. ’прывідзіцца’) патрабуе ўдакладнення ў частцы архетыпу формы: не sъdati, а zьdati. Пра корань гл. Фасмер, 2, 89; Шанскі, 2, З, 81; Махэк₂, 714; Скок, 3, 653–654; БЕР, 1, 639; Траўтман, 367.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
mix
[mɪks]1.
v., mixed or mixt
1) зьме́шваць, мясі́ць(це́ста)
2) злуча́ць, спалуча́ць
to mix business and pleasure — спалуча́ць спра́вы з прые́мнасьцю
2.
v.i.
1) злуча́цца, зьме́швацца
Oil and water will not mix — Але́й з вадо́ю ня зьме́шваецца
2) сыхо́дзіцца; ла́дзіць з кім; сябрава́ць
We do not mix well — Мы ня на́дта ла́дзім
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пехцяро́к ’вяровачная сетка для сена ў дарозе’ (Нас.), ’кашэль, торба’ (Нар. Гом.), пехцёрь ’тс’ (Растарг.), пехцяром ’быць неахайна апранутым’ (Нас.), пяхцер ’гультай’ (мазыр., Мат. Гом.), (перан.) пехірірок ’таўстун (пра дзіця)’ (Нас.), рус.кур., калуж.пехтерь, пехтерь ’кошык, у які натоптваюць сена’, цвяр. ’тоўстае пражэрлівае дзіцё’, смал.пяхцерь ’пяхцер’, ярасл., цвяр., пск.пехтёршпь ’несці нешта цяжкае’, ’шмат набіраць, напіхваць’, ’шмат і прагна есці’. Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск.pehit ’мятая салома, сечка’, peksta ’мяць, таптаць’, ’мясіць, збіваць, перамешваючы’, а таксама эрзя-мардоўск. pʼetkʼel ’таўкач’. Гл. таксама пяхцер. Куркіна (Этимология–1970, 96–97) рус.пехтерь, пестер(ь) і да т. п. адносіць да прасл.*pьxali, pixati, уключаючы сюды рус.пест ’таўкач, кій’, славен.peši ’салома ў кулях, прызначаная для пакрыцця будынку’ і інш., і вызначае магчымасць семантычнага пераходу: ’хуткі рух са штуршком’ > ’піхаць, таўчы’ > ’плесці, віць, ткаць’ > ’нешта сплеценае’, што не зусім адпавядае семантыцы бел. лексем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патыка́ць1 ’дараваць за дрэнныя ўчынкі, пакідаць непакараным’ (бялыніц., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.), ’патураць’ (пух., Сл. ПЗБ). Да патака́ць (гл.).
Патыка́ць2 ’сустракаць’ (Нас.). З польск.potykać (się) ’тс’. Сюды ж ганц.патыка́ць ’рабіцца блага, млосна’ (Сл. ПЗБ).
Патыка́ць3, патыка́цца ’утыкаць нос (не ў сваю справу)’ (Нас.), ’рабіць спробу зайсці’ (КЭС, лаг.), з’яўляцца, паказвацца на вочы’ (хойн., Мат. Гом.), паткну́цца ’сунуцца, паказацца куды-н.’ (ТСБМ), потыка́ць ’тыцкаць, соваць’ (ТС). Да тыкаць < прасл.tykati (sę), роднаснага з лат.tūkât, tūcît ’мясіць, ціснуць’, ст.-в.-ням.dûhen ’ціснуць’. Чаргаваннем галосных кораня звязана з ткаць (Фасмер, 4, 130).
Патыка́ць4 ’ткаць па аснове рознакаляровым утком’ (лід., віл., бар., шум., швянч., Сл. ПЗБ), драг.натыка́ты ’тс’ (Клімчук, вусн. паведамл.), патыка́нка ’дыван з ільняной асновай, патыканы рознакаляровымі ніткамі’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Магчыма, сюды ж польск.potykaczka ’спадніца, тканая ў чатыры полкі’. Параўн. н.-луж.potykaś ’зацыраваць’. Да па‑ < прасл.po‑ і ткаць < прасл.tъkati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
batter
I[ˈbætər]1.
v.
1) біць; лупі́ць; лупцава́ць; калаці́ць
2) лама́ць; разьбіва́ць ушчэ́нт
3) зно́шваць, трапа́ць
battered old hat — стары́ зно́шаны капялю́ш
2.
v.i.
лама́цца
to batter away at a door — лама́цца ў дзьве́ры
II[ˈbætər]1.
n.
це́ста n.
2.
v.t.
мясі́ць це́ста
III[ˈbætər]1.
n., Constr.
схіл, на́хіл -у m.
2.
v.t.
нахіля́ць, пахіля́ць
3.
v.i.
нахіля́цца, пахіля́цца, касі́цца (пра сьцяну́)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)