ЛАПА́ТКА,
мыс, паўд. пункт паўвострава Камчатка (Расія), каля 51° паўдн. ш. і 156°40′ усх. д. Выш. да 20 м.
т. 9, с. 131
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́НЬЯС (Parifias),
мыс у Перу, крайні зах. пункт мацерыка Паўд. Амерыка (4°45′ паўд. ш. і 81°20′ зах. д.).
т. 12, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́КА (Roca),
самы зах. мыс мацерыковай Еўропы (9°31′ зах.д., 38°48′ паўн. ш.), на Пірэнейскім п-ве, у Партугаліі.
т. 13, с. 402
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЙОРК (York),
мыс на п-ве Кейп-Йорк, самы паўн. пункт Аўстраліі (10°41′) паўд. ш. і 142°32′ усх. д.).
т. 7, с. 375
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ГНЕННАЯ ЗЯМЛЯ́ (ісп. Tierra del Fuego),
архіпелаг каля паўд. ускраіны Паўд. Амерыкі (на Вогненнай Зямлі мыс Горн). Зах. частка належыць Чылі, усходняя — Аргенціне. Аддзелены ад мацерыка Магеланавым пралівам. Пл. 72 тыс. км² (гал. востраў — Вогненная Зямля, ці Ісла-грандэ, 48 тыс. км²). На З і Пд горы (выш. каля 2469 м), ледавікі, фіёрды, лясы; на Пн і У узгорыстыя раўніны са стэпам і лугамі, тарфяныя балоты. Нац. паркі — Альберта-Агасціні, Мыс Горн (Чылі), Цьера-дэль-Фуэга (Аргенціна). Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Гал. гарады: Ушуая (Аргенціна) і Парвенір (Чылі). Вогненная Зямля адкрыта партуг. мараплаўцам Ф.Магеланам у 1520.
т. 4, с. 246
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНКАРЭ́М,
мыс на ПнЗ Чукоцкага п-ва, у Чукоцкім моры (тэр. Расійскай Федэрацыі). На Ванкарэме нас. пункт Ванкарэм. Палярная станцыя (з 1934).
т. 3, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РЧЫСАН (Murchison),
мыс на п-ве Бутыя (Канада), самы паўн. пункт мацерыка Паўн. Амерыкі (71°50′ паўн. ш. і 94°45′ з.д.).
т. 10, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЯ́Й (Piai),
мыс на Пд паўвострава Малака, у Малайзіі, паўд. край мацерыковай Азіі (1°16′ паўн. ш. і 103°30′ усх. д.).
т. 12, с. 396
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЫ́НАС (Gallinas),
мыс на п-ве Гуахіра, у Калумбіі. Самы паўн. пункт Паўд. Амерыкі (12°25′ паўн. шыраты і 71°35′ зах. даўгаты).
т. 4, с. 478
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РДКІН (Nordkyn),
скалісты мыс на Пн Скандынаўскага п-ва ў Нарвегіі, паўн. мацерыковы край Еўропы (71°08′ паўн. ш., 27°42′ усх. д.).
т. 11, с. 377
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)