1. Пакрыць барознамі або іншымі паглыбленнямі. Збаразніць поле. Мясцовасць абаразнілі яры.// Перасячы ў розных напрамках (аб маршчынах, шрамах і пад.). Маршчыны збаразнілі твар.
2.перан. Аб’ездзіць, адхадзіць у розных кірунках. Мораў шмат збаразніла «Гвіяна», Не ў адзін уваходзіла порт. Хвалі ўсіх чатырох акіянаў Дзень і ноч соллю драілі борт.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЙГА́Ч,
востраў на мяжы Баранцава і Карскага мораў, тэр. Расіі. Аддзелены ад мацерыка пралівам Югорскі Шар. Пл. каля 3,4 тыс.км². Паверхня раўнінная, у цэнтр. частцы 2 паралельныя грады. Выш. да 170 м. Складзены пераважна з гліністых сланцаў, пясчанікаў і вапнякоў. Арктычная тундра. Шмат азёр і балот. Населеныя пункты: Вайгач, Доўгая Губа, Варнек. Палярная станцыя (з 1950).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНГУ́СТЫ (Palinurus),
род беспазваночных жывёл атр. дзесяціногіх ракападобных. 5 відаў. Пашыраны на шэльфе трапічных і субтрапічных мораў. Жывуць на камяністым дне, у расколінах скал.
Даўж. да 75 см, маса да 13 кг і больш. Цела і тоўстыя антэны маюць моцныя шыпы. Начныя жывёлы. Кормяцца жывёльным кормам, пераважна малюскамі. Развіццё з ператварэннем. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
анадро́мны
(ад ана- + гр. dromos = бег)
звязаны з рухам рыб з мораў у рэкі для адкладання ікры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пелагія́ль
(ад гр. pelagos = мора)
тоўшча вады азёр, мораў і акіянаў як асяроддзе, дзе жывуць водныя арганізмы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мастагло́я
(н.-лац. mastogloia)
аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў бентасемораў, радзей у прэсных вадаёмах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
наіды́ды
(н.-лац. naididae)
сямейства кольчатых чарвей класа малашчацінкавых; пашыраны ў прэсных вадаёмах, часам у прыбярэжнай зоне мораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛАГУ́НА (італьян. laguna ад лац. lacus возера),
мелкаводная частка акіяна (мора), аддзеленая ад яго барам або касой і злучаная з ім вузкім адным ці некалькімі пралівамі. Ад слабай сувязі з морам або ад поўнага адасаблення Л. маюць большую ці меншую салёнасць і спецыфічныя лагунныя адклады. Трапляюцца на ўзбярэжжах Чорнага, Каспійскага і інш.мораў. Таксама Л. наз. ўчастак мора паміж каралавым рыфам і берагам або ў сярэдзіне атола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НТУРНЫЯ КА́РТЫ,
адлюстраванне картаграфічнай сеткі і элементаў (контураў) агульнагеагр. карты. На К.к. паказваюцца без надпісаў, адным колерам: берагавыя лініі мораў, азёр, рэкі, населеныя пункты, палітыка-адм. граніцы і асобныя элементы тэматычных карт. Выкарыстоўваюць у вучэбных мэтах. К.к. — від бланковай карты, дзе нанесены разрэджаная аснова геагр. карты з надпісамі; ужываюць у якасці асновы для спец. і тэматычных карт у археалогіі, геалогіі, метэаралогіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́РАВЫЯ, ліры-рыбы, марскія мышы,
пячкуркі (Callionymidae), сямейства рыб атр. акунепадобных. 10 родаў, каля 130 відаў. Пашыраны ў прыбярэжнай зоне мораў умеранага і трапічнага паясоў (у Чорным м. 4 віды). Актыўныя ўначы, удзень напаўзакопваюцца ў грунт.
Даўж. да 35 см. Цела без лускі, страката і ярка афарбаванае. Брушныя плаўнікі знаходзяцца спераду грудных. Выражаны полавы дымарфізм. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.
Да арт.Ліравыя. Ліра-рыба: самец (уверсе) і самка.