Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
памяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Абмяняцца адно з адным кім‑, чым‑н. Мы памяняліся месцамі. Яна села ля акна. Я сеў з краю.Грамовіч.Цяпер ужо Кандрат Назарэўскі павёў сястру — яны памяняліся ролямі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ясно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.
Абл. Ясната. Чайка імчыць да ясноты.Глебка.Над раённым гарадком, .. стаяла ціхая, пагодлівая вераснёўская ясната.Ракітны.Праз воблачнасць сям-там цадзілася яснота, а месцамі нават праступаў блакіт.Калодзежны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
некрало́г, ‑а, м.
Артыкул, прысвечаны памёршаму, з характарыстыкай яго жыцця і дзейнасці. Упершыню імя Купалы стаяла не пад вершам, не пад заклікам, яно было абведзена няўмольнай чорнай рамкай. Радкі некралога плылі перад вачыма, блыталіся, мяняліся месцамі.Лужанін.
[Ад грэч. nekrós — мёртвы і lógos — слова.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе-нідзе́, прысл.
Месцамі, сям-там. Сцежкамі да гумнаў праходзілі мужчыны. І толькі дзе-нідзе свяціўся ў хаце спознены агеньчык.Брыль.Наўкол, як акінуць вокам, зелянеў луг, ляжалі роўнымі радамі пракосы. Дзе-нідзе паміж імі паблісквала вада.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагляда́цца, ‑аецца; незак.
1. Быць бачным, распазнавацца. Кроны магутных дрэў уверсе паспляталіся так, што толькі месцамі праглядалася неба.Гурскі.// Прапускаць праз сябе святло, прасвечвацца наскрозь. Лес папрастарнеў і праглядаўся з канца ў канец.Сачанка.
2.Зал.да праглядаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДО́ЎГАЕ ВО́ЗЕРА,
у Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Бярвенка (выцякае з возера), за 34 км на ПнЗ ад г. Шчучын. Пл. 0,5 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 680 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Схілы катлавіны выш. да 10 м, пад лесам, на ПнУ і ПнЗмесцамі разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, месцамі сплавінныя. Дно выслана сапрапелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў.
У Добрушскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Леніна. Пластавы паклад звязаны з адкладамі палеаген-неагену. Пяскі белыя, шэрыя, месцамі жаўтаватыя, пераважна дробна- і сярэднезярністыя, кварцавыя, месцамі гліністыя, з лінзамі буйназярністых пяскоў. Разведаныя запасы 36,7 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,3—16,3 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 0,2—9 м. Карысная тоўшча падсцілаецца алеўрытамі і тонказярністымі пяскамі. Пяскі прыдатныя як фармовачныя і на выраб шкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА У Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дабрылаўка (цячэ праз возера), за 15 км на ПнЗ ад г. Глыбокае. Пл. 0,66 км², даўж. 1,04 км, найб.шыр. 980 м, найб.глыб. 3 м, даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Пл. вадазбору 76,7 м². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. да 3 м (на ПнУ да 10 м), разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, месцамі абрывістыя. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў ілістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
расшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Доўга і настойліва шукаючы, знайсці. — Пройдземся і месцамі баёў, расшукаем партызанскі лагер у прынёманскай пушчы.Місько.Даведаўшыся ад мастака Драздовіча, у якім месцы стаіць дом славутых віленскіх камунараў, Максім Танк вырашыў неадкладна сам расшукаць яго.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)