Меркаце́ць ’мармытаць’ (Бяльк.), міркітаць ’тс’ (жлоб., Жыв. сл.), укр.миркота́ти, миркати, моркоті́ти, рус.моркота́ть, польск.morkotać ’тс’. Паўн.-слав. гукапераймальнае ўтварэнне mьrk‑/mъrk‑. Параўн. таксама меркітава́ць (гл. наступнае слова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляме́ньдзіць, лімяньдзі́ць ’гаварыць шмат, не да месца, надаедліва’ (міёр., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ.leménti ’балбатаць, мармытаць, няясна вымаўляць’. Аднак бел. словы былі ўтвораны з лімінда́ (гл.), якое да leménti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мумрыта́ць, драг.мумрыта́ты ’мямліць’ (Клім.). Роднаснымі да яго Клімчук (ЛП, 16) лічыць серб.-харв.му̀млати, му̀мљати, мр̀мљати ’мармытаць’, балг.мъ́мря ’дакараць, сварыцца’. Да мумрыць (гл.). Утворана ад назоўніка з суфіксам ‑otъ. Гл. таксама му́мрыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
międlić
незак.
1. церці, трапаць (лён, каноплі);
2.разм. мяць;
3.мармытаць; мямліць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Бо́мкаць ’звінець, бразгаць’. Рус.бо́мкаць ’званіць’, укр.бо́мкати. Дзеяслоў, які ўтварыўся на базе выклічніка гукапераймальнага характару бом! (ад такіх выклічнікаў звычайна дзеясловы ўтвараюцца суфіксам ‑к‑). Адсюль вытворнае бо́мка і далей бо́ма ’званочак’ (гл.). Пераносна бо́мкаць ’мармытаць’ (Сцяц., Шат.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
grumble
[ˈgrʌmbəl]1.
v.i.
1) (at, about) нарака́ць, жа́ліцца на што
2) бурчэ́ць, мармыта́ць
3) тарахце́ць
2.
n.
1) нарака́ньне n.
2) бурчэ́ньне n.
3) тарахце́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
*Ме́лькацень, мэлькотэ́нь ’балбатлівы чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Утворана з польск.bełkotać ’мармытаць, балбатаць’, ’булькаць’ (< прасл.bъlk‑ot‑a‑ti — гукапераймальнае ад bъlkʼ, параўн. польск.bełk ’водная бездань’, ням.bulken, bullern ’ракатаць’ — Слаўскі, 1, 30). Аб суфіксе ‑ень (‑энь) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бармата́ць ’мармытаць, бурчаць пад нос, бурчаць’ (Нас., Касп., Шат.). Рус.бормота́ть, укр.бормота́ти, бормоті́ти, бурмоті́ти. Гукапераймальнага паходжання. Гл. Бернекер, 107; Траўтман, 39; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 195; падрабязна Шанскі, 1, Б, 169. Не абавязкова прымаць першасную форму борботати (якая быццам пасля дысіміляцыі дала борм‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
mamrotać
mamrota|ć
незак.разм.мармытаць;
~ła coś do siebie — яна мармытала нешта сама сабе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
бурча́ць, бурчэ́цьразм.
1. brúmmen vi; knúrren vi (сабака);
2. (мармытаць) múrmeln vi, brúmmen vi;
3. (ужываце) knúrren vi;
у мяне́ бурчы́ць у жываце́ mir knurrt der Mágen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)