СІЛЬНО́ВА Людка (Людміла Данілаўна; н. 20.4.1957, г.Маладзечна Мінскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1979). З 1973 працавала на Маладзечанскай фабрыцы маст. вырабаў, БДУ, ва ўстановах асветы Уздзенскага р-на і г. Мінска, з 1986 у Нац. б-цы Беларусі. Друкуецца з 1985. У паэт. зб-ках «Ластаўка ляціць...» (1993) і «Зеленавокія воі і іх прыгажуні» (2001) роздум над лёсам жанчыны, тэмы паэта і паэзіі. Аўтар кніг «Рысасловы» (1994), «Агністыя дзьмухаўцы» (1997).
сярэдняя спец. навучальная ўстанова ў г.Маладзечна Мінскай вобл.Засн. ў 1958. Размешчана ў будынку, у якім жыў Міхал Клеафас Агінскі (у 1993 вучылішчу прысвоена яго імя). Рыхтуе музыкантаў-інструменталістаў, спевакоў, дырыжораў, музыказнаўцаў, выкладчыкаў дзіцячых муз. школ. У 1999/2000 навуч.г. працуюць аддзяленні: фп.; баяна і акардэона; духавых і ўдарных інструментаў; нар. струнных; струнных смычковых інструментаў; спеваў; хар. дырыжыравання; тэорыі музыкі; дэкар.-прыкладнога мастацтва (з 1995). Пры вучылішчы працуе дзіцячая муз. школа. Сярод творчых калектываў: Маладзечанскі гарадскі сімфанічны аркестр, нар. аркестры рус.нар. і духавых інструментаў (у 1975—96 дзейнічаў таксама нар. камерны аркестр нар. інструментаў); жаночы хор і хор студэнтаў тэарэт. аддзялення; вак. ансамбль «Аніма», камерныя ансамблі. У розны час у вучылішчы выкладалі: Л.Гуцін, Я.Дзягцярык, В.Іваноў, М.Казінец, В.Карэтнікаў, Т.Мдывані, Л.Свердэль, Ф.Севасцьянаў, І.Хадоска, Г.Цэпава; яго ўзначальвалі Р.Грышаеў, І.Сушкевіч, Л.Школьнікаў, А.Шунтаў, Ю.Шпадарук, Э.Кірыленка, Р.Сарока (з 1980 дырэктар). Сярод выпускнікоў: Ю.Антонаў, А.Елісеенкаў, Л.Колас, Л.Нікольскі, Т.Раеўская, А.Ціхановіч і інш. На будынку вучылішча ўстаноўлена мемар. дошка Агінскаму (скульпт. В.Янушкевіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДАЛІ́НСКІ Міхал (1783, Мінск — 1856),
бел. гравёр, педагог. У 1802—08 вучыўся ў Пецярбургскай АМ (у 1806 атрымаў 2-і, у 1808 — 1-ы сярэбраныя медалі). Пасля сканчэння Віленскага ун-та (1825) выкладаў малюнак у гімназіях Вільні, Маладзечна, пазней працаваў настаўнікам малявання ў Мінску. Аўтар серыі партрэтаў прафесараў Віленскага ун-та (В.Герберскага, І.Франка і інш.), партрэта канцлера ВКЛ Л.Сапегі (паводле жывапіснага арыгінала 17 ст.), ілюстрацый да кнігі «Гісторыя царавання Жыгімонта III» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЕ́ЙСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1939—44. Утворана на тэр.б. Віленскага ваяв. Польшчы пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР. Цэнтр — г. Вілейка. Уключала 7 паветаў: Ашмянскі, Браслаўскі, Вілейскі, Дзісенскі, Маладзечанскі, Пастаўскі, Свянцянскі. Пл. 20,7 тыс.км², нас. 938,3 тыс.Чал. (1941). 15.1.1940 паветы скасаваны, вобласць падзелена на 22 раёны [Астравецкі, Ашмянскі, Браслаўскі, Відзскі, Гадуцішкаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Ільянскі, Крывіцкі, Куранецкі, Маладзечанскі, Міёрскі (Мёрскі), Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Свірскі, Свянцянскі, Смаргонскі, Шаркаўшчынскі]; уключала 9 гарадоў (Ашмяны, Вілейка, Глыбокае, Дзісна, Докшыцы, Маладзечна, Паставы, Свянцяны, Смаргонь), 4 гар. пасёлкі (Браслаў, Відзы, Дунілавічы, Радашковічы). Абл.газ. «Сялянская газета». 20.9.1944 Вілейская вобласць перайменавана ў Маладзечанскую вобласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́К,
вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на Пд ад г.Маладзечна, 60 км ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Аляхновічы. 576 ж., 222 двары (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Філіял Дзярж. музея гісторыі л-ры «Гарадок». Помнікі архітэктуры: царква (2-я пал. 19 ст.), вадзяны млын (канец 19 — пач. 20 ст.). Каля вёскі археал. помнікі Гарадок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРЫ́ВЕНЬ-КА́МЕНЬ»,
помнік прыроды ў Беларусі, каля дарогі в. Крэва — г.Маладзечна, за 3 км на Пд ад в. Вавукі Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Ледавіковы валун ружовага граніту рапаківі з авоідамі палявога шпату. Даўж. 3 м, шыр. 2,7 м, выш. над паверхняй зямлі 1,7 м, у абводзе 9 м, аб’ём 7 м³, маса каля 20 т. Формаю круглаваты, пастаўлены рубам, верхняя ч. нагадвае завітую грыву каня. Прынесены ледавіком каля 130—150 тыс.г. назад з раёна г. Выбарг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ДАЎ Вальмен Мікалаевіч (н. 12.2.1930, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Канд. архітэктуры (1972). Сын М.І.Аладава. Скончыў Маскоўскі арх.ін-т (1953). Працаваў у ін-це «Белдзяржпраект», у 1965—80 дырэктар ін-та «Белдзіпрагандаль», з 1980 выкладае ў БПА. Асн. работы: абл. бібліятэка ў г.Маладзечна; Камароўскі крыты рынак у Мінску; рэсп.спарт. комплекс «Раўбічы» (у сааўт.); афармленне выставак дасягненняў нар. гаспадаркі Беларусі ў Лейпцыгу, Плоўдзіве, Мінску, Маскве (усе ў аўтарскім калектыве). У 1966—70 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧЫ,
вёска ў Мінскім р-не, каля вадасх. Крыніца, на аўтадарозе Мінск—Заслаўе. Чыг. ст. на лініі Мінск—Маладзечна. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнЗ ад г. Мінск. 5669 ж., 660 двароў (1997). Дарожна-буд. ўпраўленне № 5, ПМК № 1, гідрагеал. станцыя, рамонтна-буд. ўпраўленне, з-д безалкагольных напіткаў. Рэсп. інтэрнат ветэранаў вайны і працы. Мінская абл. школа глухіх дзяцей, дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр, дзіцячы дом, сярэдняя школа, 4 б-кі, амбулаторыя, аптэка, 3 аддз. сувязі. Каля вёскі курорт Ждановічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕЙС, Гейс (Heuss) Стафан, сакратар пасольства «Свяшчэннай Рымскай імперыі» ў Расіі ў 1593. У час падарожжа пасольства з Варшавы праз Вільню ў Маскву вёў дзённік, у якім апісаў бел. гарады і мястэчкі: Гродна, Маладзечна, Лагойск, Барысаў, Начу, Оршу, Дуброўна. Адзначыў спусташэнні, прычыненыя Інфлянцкай вайной 1558—82, даў звесткі пра забудову, замкі, прыродныя ўмовы Беларусі.
Тв.:
Рус.пер. — Описание путешествия в Москву Николая Варкоча, посла римского императора, в 1593 г. // Проезжая по Московии: (Россия XVI—XVII вв. глазами дипломатов). М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВА́ТРА», Беларуская асацыяцыя ўкраінцаў «Ватра»,
грамадская культ.-асв.арг-цыя. Засн. 25.9.1990 у Мінску з мэтай захавання і развіцця ўкр. мовы, культуры, нар. традыцый, гіст. і культ. спадчыны, фарміравання нац. самасвядомасці, падтрымкі культ. і дзелавых сувязей з Украінай і інш. краінамі, дзе жывуць украінцы, а таксама для абароны правоў і нац. гонару членаў асацыяцыі. Праводзіць фестывалі ўкр. песні, конкурсы дзіцячых малюнкаў, выстаўкі мастакоў, святкаванні юбілейных урачыстасцей укр. пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Працуюць абл., раённыя і гар. аддзяленні (г. Гомель, Кобрын, Маладзечна, в. Калодзішчы Мінскага р-на).